Навіны на тэму: затрыманьні

30.10.2008 У Антона Койпіша канфіскавалі 2500 запрашэньняў на Дзяды

29 кастрычніка ўвечары ў мікрараёне Вясьнянка міліцыянты затрымалі актывіста Моладзі БНФ Антона Койпіша, калі той раскідваў па скрынях улёткі-запрашэньні на дазволены мітынг-шэсьце Дзяды, што мае адбыцца ў нядзелю, 2 лістапада.

29.10.2008 Пінск. Затрыманыя за салідарнасьць з Баразенкам

Як паведаміў «Нашай Ніве» намесьнік старшыні Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, сёньня ў Пінску былі затрыманыя трое актывістаў апазыцыі. Ігар Салавей, Алесь Любянчук і Канстанцін Чувак выйшлі на плошчу Кірава з расьцяжкай «Свабоду Аляксандру Баразенку».

29.10.2008 Затрыманыя Франак Вячорка і Міхаіл Пашкевіч

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Франака Вячорку і Міхаіла Пашкевіча ў Палацы Рэспублікі. Хлопцы прыйшлі туды на паседжаньне 40 з’езду БРСМ, які праводзіўся ў 90-ю гадавіну ленінскага камсамолу.

29.10.2008 Удзельнікі акцыі салідарнасьці правялі вечар у пастарунку

Супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну Менску вечарам 28 кастрычніка затрымалі чатырох удзельнікаў акцыі салідарнасьці з арыштаваным актывістам кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Аляксандрам Баразенкам.

20.10.2008 Франака Вячорку дапыталі ў Шарамеццева-2

З-за допыту Франака Вячоркі самалёт у адным з маскоўскіх аэрапортаў затрымалі на цэлую гадзіну – інцыдэнт адбыўся пасля таго, як супрацоўнікі памежнай службы знайшлі моладзевага актывіста ў адмысловым спісе беларускіх невыяздных.

17.10.2008 Праваабаронцу Таццяну Гацуру спынілі з-за кніг

16 кастрычніка пасьля апоўдня супрацоўнікі Стаўбцоўскага РАЎС спынілі машыну намесніцы старшыні БХК Таццяны Гацуры на трасе "Брэст-Менск". "Я не ведаю, навошта мне сказалі Вас спыніць. Я патэлефаную і спытаю, што рабіць з Вамі далей", - паведаміў Таццяне супрацоўнік міліцыі Аляксандр М. (прозвішча праваабаронца не запомніла). У выніку ў Таццяны Гацуры праверылі багаж (з сабой яна везла торбы з кнігамі), перапісалі пашпартныя дадзеныя і адпусцілі без растлумачэння прычын такой пільнай увагі.

17.10.2008 Канфіскавалі, але адпусцілі...

Днямі на сталічным рынку "Шабаны" супрацоўнікі міліцыі затрымалі прадпрымальніка Паўла ЯЛАВІКА. Міліцыянтаў выклікалі з адміністрацыі рынку, калі ўбачылі, што Павел распаўсюджвае сярод прадпрымальнікаў бюлетэнь, які выпускаюць актывісты прадпрымальніцкага руху.

16.10.2008 У Гародні затрыманыя за пратэст супраць знішчэньня дрэў

Міліцыянты затрымалі трох чалавек, якія пратэставалі супраць таго, што ў Тэлеграфным завулку рабочыя сьпілоўвалі дзевяць дрэваў. Спачатку ў пастарунак забралі актывіста Руху “За свабоду” Эдварду Дмухоўскага і Надзею Крапівіну, якая жыве побач са старой алеей, дзе пілавалі дрэвы.

02.10.2008 Сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі “затрымаў” вылет самалёта на 20 хвілінаў

30 верасьня сустаршыня аргкамітэту партыі БХД Віталь Рымашэўскі быў затрыманы у мінскім аэрапорце падчас спробы выляцець на міжнародную канферэнцыю ў Берлін. Як паведаміў Рацыі сам Рымашэўскі, затрыманьне адбылося ужо пасля праверкі білетаў і здачы рэчаў у багаж.

29.09.2008 Пераслед актывістаў пасьля мітынгу 28 верасня

Позна вечарам пасьля мітынгу на Кастрычніцкай плошчы міліцыянты затрымалі некалькі ўдзельнікаў акцыі пратэсту. Сярод затрыманых на станцыі метро "Кастрычніцкая" - Андрэй Зубараў, Георгій Паўленка, Сяргей Пятроўскі. Прозвішчы некаторых актывістаў высьвятляюцца.

28.09.2008 У Мінску пачаліся першыя затрыманні

У Мінску пачаліся першыя затрыманні напярэдадні акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы. Так некалькі гадзінаў таму побач з кватэрай намесніка старшыні Маладога Фронту Артура Фінькевіча міліцыянты затрымалі актывіста Уладзіміра Шведа.

28.09.2008 Наваполацк: беспадстаўнае затрыманне моладзевых актывістаў

Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці затрымання ў Наваполацку актывістаў. Нагадаем, што 27 верасня, каля 10 гадзін вечара, у наваполацкай краме “Эканом” былі беспадстаўна затрыманыя чацвёра маладых людзей, сяброў незарэгістраванай арганізацыі “Моладзь БНФ” – Аляксей Трубкін, Міхась Новікаў, Андрэй Галавырын і Вікторыя Штукар.

28.09.2008 Начныя затрыманьні ў Наваполацку

27 верасня, прыкладна ў 22-30 у Наваполацку міліцыянты затрымалі актывістаў Аляксея Трубкіна, Мікалая Новікава і дзяўчыну, прозвішча якой пакуль невядомае. Усіх затрыманых даставілі ў Наваполацкі РАУС. Падрабязнасці затрыманьня высвятляюцца.

26.09.2008 Зьміцер Прэдка затрыманы з улёткамі пра выбары

Сябра ГА БНФ "Адражэньне" Зьміцер Прэдка распаўсюджваў у адным зь інтэрнатаў Зялёнага Лугу незалежную інфармацыю аб выбарах з вытрымкамі з выбарчага заканадаўства. У памяшканьні інтэрната Зьміцер быў груба затрыманы дружынай, якая дзейнічала ў адпаведнасьці з загадам кіраўніка інтэрнатаўскай дружыны і ідэоляга Дзмітрыя Фёдаравіча Кузьняцова, які зьяўляецца сябрам акруговай выбарчай камісіі па Ўсходняй выбарчай акрузе № 107.

26.09.2008 У мікрараёне Сухарава міліцэйскі патруль затрымаў актывіста Руху “За Свабоду” Карэна Акопава.

Актывіст затрыманы нібыта за распаўсюд налепак позна вечарам 25 верасня. Яго адвезлі для разбіральніцтва ў гарадскі аддзел міліцыі № 2, што на вул. Адзінцова. Як вядома, у сувязі з выбарамі, на гэтым тыдні беларуская міліцыя працуе ва ўзмоцненым рэжыме.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства