Навіны на тэму: затрыманьні

27.01.2009 Схапілі Яўгена Афнагеля

У Менску затрыманы актывіст кампаніі Эўрапейская Беларусь Яўген Афнагель.

16.01.2009 Дзень Салідарнасьці — затрыманыя Фінькевіч і Кастыленка

Байцы спэцназу міліцыі ў цывільным затрымалі лідэра руху «Маладая Беларусь» Артура Фінькевіча разам з актывістам арганізацыі Сяргеям Кастыленкам. Гэта адбылося праз некалькі хвілінаў пасьля завяршэньня акцыі, якую праводзілі актывісты “Маладой Беларусі” каля сталічнага ўнівэрсаму Серабранка ў гонар дня салідарнасьці.

12.01.2009 У Салігорску затрыманы прафсаюзны актывіст

Сёньня міліцыянты Салігорскага РАУС затрымалі актывіста незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Мікалая Пахабава.

31.12.2008 Суд на Новы год

У судзе Цэнтральнага раёну Менску сёньня мусіў пачацца разгляд справы актывісткі кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Мартай Маісеенка. Дзяўчыну затрымалі позна ўвечары 30 сьнежня й пратрымалі ў пастарунку ўсю ноч.

30.12.2008 У Берасьці затрымалі распаўсюднікаў газэты

Супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёну Берасьця затрымалі актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Юрыя Бакура і праваабаронцу Рамана Кісьляка.

17.12.2008 Арышт за нацыянальны сцяг насупраць аблвыканкаму

Учора, у Дзень салідарнасці, віцебскія актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» вывесілі бел-чырвона-белы сцяг насупраць будынку аблвыканкаму.

16.12.2008 У Менску затрыманыя пяць моладзевых актывістаў

У Менску затрыманы пяць актывістаў аргкамітэта па стварэнні руху "Маладая Беларусь". Пра гэта паведаміў карэспандэнту БелаПАН па тэлефоне адзін з затрыманых, лідэр аргкамітэта Артур Фінькевіч.

16.12.2008 Пратэстанцкага сьвятара затрымалі за пропаведзь Евангельля

Сьвятар царквы «Новае жыццё» рэлігійнага аб'яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля Сяргей Луканін быў затрыманы АМАПам за пропаведзь Евангелля ў Менску.

11.12.2008 Алесь Бяляцкі: «У краіне, якая падпісала Дэкларацыю правоў чалавека, забараняюць яе раздаваць»

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека каментуе арышты ў Менску ў 60-угодкі прыняцця Дэкларацыі правоў чалавека.

10.12.2008 Каля 30 ўдзельнікаў акцый было затрымана 10 снежня ў Беларусі

Святкаваньне 60-годдзя прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ў Беларусі завяршылася масавымі затрыманьнямі, а часам і грубымі затрыманьнямі. У Гародні ранкам былі затрыманыя 4 удзельнікі акцыі: Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч, Ян Роман, Алег Калінкоў. У Магілёве затрыманыя юрысты Аляксандр Каралёў і Аляксандр Падалян, у Берасці адвезьлі ў РАУС маладафронтаўцаў Андрэя Шарэнду і Юрася Бакура, у Кобрыне – Станіслава Кучынскага і актывіста “Маладога фронту”, прозвішча якога высвятляецца.

10.12.2008 У Гродна затрыманы журналіст Іван Роман

Сёння ў Гродне быў затрыманы незалежны журналіст Іван Роман. Зараз ён знаходзіцца ў Ленінскім РАУС горада. Як паспеў паведаміць Іван па тэлефоне прэс-службе БАЖ, затрыманне адбылося ў момант, калі ён асвятляў акцыю мясцовых праваабаронцаў, прымеркаваную да 60-годдзя падпісання Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Наяўнасць журналісцкага пасведчання не спыніла міліцыянтаў.

09.12.2008 Затрыманьні напярэдадні юбілею Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека

У Берасці на адным з міні-рынкаў сёньня былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі актывісты масцовых незалежных прафсаюзаў Валянцін Лазарэнка (Незалежны прафсаюз) і Зінаіда Міхнюк (РЭП). Яны раздавалі мінакам віншаваньні-запрашэньні на мітынг 10 сьнежня, які быў дазволены гарадскімі уладамі.

08.12.2008 Спэцназаўцы разагналі акцыю салідарнасьці

Спэцназаўцы затрымалі шэраг моладзевых актывістаў, якія ладзілі ў Менску акцыю салідарнасьці са зьняволеным Аляксандрам Баразенкам. Два дзясяткі актывістаў сьпярша правялі пікет каля сьледчага ізалятару на вуліцы Валадарскага, а затым прайшлі на Кастрычніцкую плошчу.

08.12.2008 Кацярына Салаўёва ў супраціве з міліцыяй

У суботу падчас акцыі салідарнасці з палітзняволеным Аляксандрам Баразенкам спецназаўцы затрымалі шэраг моладзевых актывістаў. Праз некалькі гадзін усіх, акрамя Кацярыны Салаўёвай, адпусцілі на свабоду, а на Кацярыну склалі пратакол за супраціў міліцыі.

04.12.2008 Сябраў наваполацкай філіі “Моладзі БНФ” беспадстаўна пратрымалі ноч у выцвярэзніку ( Адноўлена)

3 снежня ўвечары ў Наваполацку ля клуба “Пластылін” былі затрыманыя старшыня мясцовай суполкі Моладзі БНФ Міхась Новікаў і сябра арганізацыі Андрусь Галавырын.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства