Навіны на тэму: затрыманьні
27.03.2009 Актывіста БХД затрымалі за распаўсюд бюлетэняў
Супрацоўнікі Гарадзенскай міліцыі затрымалі актывіста партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Міколу Баўсюка, які распаўсюджваў сярод жыхароў горада інфармацыйныя бюлетэні.
25.03.2009 Затрыманьні ў Віцебску
Сёньня ў Віцебску на плошчу Свабоды выйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі актывісты КХП Сяргей Каваленка, Ігар Базараў і Валерый Аляксандраў. Праз пяць хвілін іх затрымалі супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС Віцебска. Зараз на актывістаў складаюцца пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Магчыма, сёння адбудзецца суд над удзельнікамі акцыі, прысвечанай Дню Волі.
25.03.2009 У Гомелі затрыманыя актывісты партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя"
25 сакавіка каля 6 гадзінаў раніцы ў Гомелі міліцыянты затрымалі актывістаў партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Кастуся Жукоўскага і Сяргея Трыфанава.
16.03.2009 За ўлёткі да Дня Канстытуцыі – у пастарунак
Віцебскага моладзевага актывіста Кастуся Іванова 15 сакавіка міліцыянты затрымалі каля ўнівермагу, дзе хлопец раздаваў мінакам улёткі, адмыслова прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі.
26.02.2009 Апазіцыянерак затрымалі за “падрыванне асноваў Канстытуцыйнага ладу”
Жыхарку Баранавічаў Аляксандру Камарову і яе сяброўку затрымалі міліцыянты падчас правядзення апытання. Кіраваў аперацыяй лейтэнант Віталь Бондзіч.
23.02.2009 За сьвяткаваньне Дня роднай мовы — у пастарунак
Учора ў Гомелі затрымалі сем актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, якія прыйшлі да помніка Кірылу Тураўскаму, каб ускласьці ўскласьці кветкі з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Яны несьлі плякат зь перакрэсьленым надпісам «Беларуская мова».
17.02.2009 У Мінску амаль на 3 гадзіны затрымалі журналістку «Нашай Нівы»
Увечары 16 лютага на Кастрычніцкай плошчы Мінска затрымалі фотакарэспандэнтку «Нашай Нівы» Юлію Дарашкевіч, якая асвятляла ладжаную актывістамі апазіцыі акцыю салідарнасці.
17.02.2009 У Віцебску затрымалі кіраўніка мясцовай філіі партыі БНФ
16 лютага ў Віцебску быў затрыманы Канстанцін Смолікаў, старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ. Паводле зьвестак, спадара Смолікава трымаюць у Кастрычніцкім РАУС.
13.02.2009 На мяжы затрымалі Арцёма Дубскага
Актывісту пагражае адказнасць па арт. 415 КК ("за ўхіленне ад адбыцця пакарання абмежаваннем волі"). Юнак быў пакараны "хіміяй" за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў мінулай зімой.
13.02.2009 Затрыманыя “маладафронтаўцы” Дашкевіч і Дземідзенка
Вечарам 12 лютага ў Мінску затрыманы лідэр зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" Дзмітрый Дашкевіч.
11.02.2009 Прэс-канферэнцыя з нагоды затрыманьня ваўкавыскіх прадпрымальнікаў
Прэс-канферэнцыя з нагоды грубага і безпадстаўнага затрыманьня былых палітвязьняў і прадпрымальнікаў з Ваўкавыску М.Аўтуховіча і Ю.Лявонава іУ.Асіпенка адбудзецца 12 лютага ў Цэнтры па правах чалавека (Менск, вул. Кнорына, 3). Пачатак ў 12 гадзін.
11.02.2009 Алёна Аўтуховіч: "Гэта грэх – вінаваціць нас у тэрарызме"
Калі ў дом уварваліся байцы "Алмаза", Аўтуховіч толькі і сказаў жонцы: "Алёна, збяры мне сумку". Пра тое, як праходзіла акцыя, распавядае Алёна Аўтуховіч і супрацоўнікі фірмы, дзе працаваў яе муж.
05.02.2009 Затрыманыя 5 актывістаў “Эўрапейскай Беларусі”
Актывісты кампаніі “Эўрапейская Беларусь” сёньня былі затрыманыя міліцыяй у менскай кватэры, якую наймае Павал Юхневіч. Зараз яны знаходзяцца ў Першамайскім РУУС Менска, паведаміў Свабодзе прадстаўнік “Эўрапейскай Беларусі” Аляксандар Атрошчанкаў.
04.02.2009 Барыса Хамайду затрымалі за “Пагоню”
Падставай для затрыманьня сталі ўлёткі з выявай “Пагоні”. Гэты сымбаль абласныя ўлады прапануюць зрабіць афіцыйным гербам Віцебскай вобласьці, узяўшы за ўзор герб Віцебскай губэрні 1856 году.
02.02.2009 Затрыманы Аляксандр Баразенка
Актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", фігурант працэсу 14-ці Аляксандр Баразенка затрыманы сёньня ў Менску.










