Навіны на тэму: затрыманьні
08.05.2009 Актывістаў Маладога Фронту затрымалі за спробу правесьці культурную імпрэзу ў дзіцячым доме
7 траўня маладафронтаўку Людвісю Атакулаву і трох яе паплечнікаў затрымалі па дарозе ў Станькава - там юнакі мусілі праводзіць "Шоў Беларушчыны" у дзіцячым доме, а таксама перадаць кнігі на беларускай мове дзецям.
08.05.2009 Затрыманыя на канцэрце “Ляпіса Трубецкога” на волі
Больш за тры гадзіны прабылі ў Ленінскім адзьдзеле міліцыі Магілёва трое маладых людзей, якія разгарнулі на канцэрце гурту “Ляпіс Трубецкой” бел-чырвона-белыя сьцягі. Станіслава Сенакосава, Віталя Маркава ды Аляксандра Цітова затрымалі ў 21.30, а выпусьцілі каля гадзіны ночы.
08.05.2009 Учора ў Менску затрымалі 30 ўдзельнікаў акцыі, прысвечанай памяці Захаранкі
Паводле ўдакладненых звестак, у Менску затрымана каля 30 удзельнікаў акцыі з нагоды 10-годдзя знікнення Юрыя Захаранкі, што прайшла вечарам 7 траўня на Кастрычніцкай плошчы.
07.05.2009 Затрыманы намеснік старшыні Менскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ (дапоўнена)
Вадзім Канапацкі правёў у Цэнтральным РАУСе больш за дзве гадзіны і быў адпушчаны без складання пратаколу. Пасля вызвалення ён распавёў пра сваё затрыманне.
07.05.2009 Ланцуг салідарнасці скончыўся затрыманнямі актывістаў
З Цэнтральнага РАУСа зараз выпускаюць затрыманых напярэдадні акцыі актывістаў, паколькі не хапае месца – завозяць новых затрыманых.
07.05.2009 У Віцебcку затрымалі Барыса Хамайду
Два тыдні запар Барыс Хамайда выходзіў да "сіняга дому" ў абласным цэнтры з карцінай «Пагоня», падоранай яму аднайменнай суполкай мастакоў.
06.05.2009 На салігорскіх маладафронтаўцаў склалі пратаколы
На затрыманых учора, 5 траўня, у Салігорску Іллю Шылу, Хрысціну Самойлаву, Глеба Сноркіна, Іллю Нагорнага і Насту Хадакоўскую супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні паводле артыкулу 23.34 "Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў" і праз тры гадзіны вызвалілі.
05.05.2009 Берасцейская міліцыя не ведае, што рабіць з затрыманымі актывістамі РГА "Перспектыва"
Старшыня арганізацыі Анатоль Шумчанка, яго намеснікі Віктар Чайкоўскі і Вольга Круміна былі затрыманы 5 мая прыкладна ў 10.40 супрацоўнікамі міліцыі на бульвары Касманаўтаў, калі выходзілі з машыны.
05.05.2009 Перад акцыяй салідарнасьці адбыліся затрыманьні
На Кастрычніцкай плошчы Менску 4 траўня адбылася акцыя салідранасьці зь Мікалаем Аўтуховічам. Перад яе пачаткам супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёну затрымалі лідэра руху Маладая Беларусь Артура Фінькевіча. Яго спынілі за 10 хвілін да акцыі й паведамілі, што даставяць у пастарунак для праверкі пашпартных зьвестак.
27.04.2009 “Чарнобыльскі шлях”: затрыманьні ў рэгіёнах
Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Скрабец быў затрыманы 25 красавіка ў Лідзе.
27.04.2009 Масавыя затрыманьні актывістаў апазыцыі ў Віцебску
У Віцебску 26 красавіка былі затрыманыя актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя і руху «За свабоду», якія меркавалі зладзіць грамадзкія акцыі, але нават не пасьпелі іх распачаць.
17.04.2009 Незалежнага фотажурналіста затрымалі і збілі за здымкі пажару ў будынку міліцыі
Незалежнага фотакарэспандэнта, сябра БАЖ Уладзіміра Грыдзіна людзі ў цывільным затрымалі ў момант, калі ён здымаў на камеру пажар ў памяшканнях будынку міліцыі Першамайскага раёна Мінска.
06.04.2009 За нацыянальны сцяг у Кобрыне затрымалі моладзевага актывіста
У Кобрыне міліцыянты затрымалі мясцовага актывіста «Маладога Фронту» Андруся Верам'юка за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга.
03.04.2009 На літоўскай мяжы затрымлівалі Лябедзьку, Вячорку і Казуліна
Раніцай 3 красавіка на беларуска-літоўскай мяжы затрымалі аўтамабіль, у якім ехалі лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка і экс кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін.
02.04.2009 Затрымалі Алесю Ясюк
Супрацоўнікі міліцыі Партызанскага раёну Менску 2 красавіка затрымалі актывістку дэмакратычнага руху з Барысава Алесю Ясюк.










