Навіны на тэму: затрыманьні
11.06.2009 Затрыманні на акцыі супраць высяленьня сям’і Жаны Абрамавай
У той час як міліцыянты затрымліваюць адных удзльнікаў пікету, на іх месца становяцца новыя актывісты.
10.06.2009 Затрыманьні за акцыю ля адміністрацыі прэзыдэнта
Актывісты кампаніі “Эўрапейская Беларусь” затрыманыя падчас правядзеньня акцыі салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам.
09.06.2009 Актывіста Антона Каліноўскага ў войска не забіраюць (Дапоўнена)
Раніцай 9 чэрвеня па вяртаньні з-за мяжы проста на памежным пераходзе быў затрыманы актывіст “Моладзі БНФ” Антон Каліноўскі. Як стала вядома, памежнікі пратрымалі яго больш за чатыры гадзіны. За гэты час у актывіста забралі на праверку ноўтбук і правялі асабісты дагляд. Інфармацыя пра тое, нібыта Антона Каліноўскага хочуць забраць у войска не падцвердзілася.
01.06.2009 У Менску за расцяжку супраць абортаў затрыманыя актывісты БХД
Актывісты маладзёвай фракцыі “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі” Любоў Каменева, Ірына Губская і Зміцер Тамковіч былі затрыманыя супрацоўнікамі службы бяспекі прэзідэнта, а потым перададзеныя нараду міліцыі. Маладыя хрысьціянскія дэмакраты хацелі нагадаць мінчанам пра тое, што сёння адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей, і прыцягнуць увагу да праблемы абортаў у Беларусі.
01.06.2009 Затрыманні актывістаў “Маладой Беларусі”
31 траўня супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну Менску затрымалі актывістаў руху "Маладая Беларусь" Паўла Несьцяровіча і Ільлю Шчарбінскага.
18.05.2009 Затрыманьні ў Дзень Салідарнасьці 16 траўня
16 траўня пасьля акцыі, прысвечанай Дню салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, пераапранутыя супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў падземным пераходзе ўдзельнікаў акцыі: Аляксея Вяргейчыка, Паўла Кур’яновіча, Вікторыю Ладзіс, Уладзімера Яроменку, Багуслава Рэвякова. Пасьля праверкі асабістых рэчаў у актывістаў перапісалі прозвішчы і адпусьцілі без складаньня пратаколаў.
15.05.2009 У Віцебску зноў затрымалі Барыса Хамайду
Апазыцыянэра Барыса Хамайду зноў затрымалі ў Віцебску каля “сіняга дому” (вуліца Леніна, 28), дзе ён зазвычай распаўсюджвае незалежную прэсу.
14.05.2009 Хроніка затрыманьняў напярэдадні і падчас маршу “За Незалежнасьць!”
Сёньня, 14-га траўня “Малады Фронт” праводзіў мірную акцыю пратэсту супраць зьмены дзяржаўных сымбаляў у 1995 годзе пасьля правядзеньня рэферэндуму (замест гістарычных сымбаляў герба “Пагоня” і бел-чырвона-белага сьцяга былі прынятыя нэасавецкія сымбалі). Арганізатарамі Маршу “За Незалежнасьць!” выступілі актывісты “Маладога Фронту”. Яшчэ ўдзень пачаліся прэвентыўныя затрыманьні ў рэгіёнах. За дзень па Беларусі было затрымана больш дзесятка моладзевых актывістаў.
14.05.2009 Аляксей Вяргейчык быў вызвалены праз тры гадзіны
Аляксей Вяргейчык, якога пасля затрымання даставілі ў УУС Савецкага раёну, цягам трох гадзінаў быў вызвалены.
14.05.2009 Затрыманыя Максім Вінярскі, Аляксей Янушэўскі, Ягор Варапаеў і Аляксандр Лазар таксама на волі (Абноўлена)
Максім Вінярскі, Янушэўскі, Варапаеў Ягор і Аляксандр Лазар на волі. Іх вітаюць каля РУУСа сябры і паплечнікі. Выйшаў на волю апошні затрыманы, магілёўскі актывіст Аляксандр Лазар.
14.05.2009 Брэсцкіх маладафронтаўцаў не пускаюць на акцыю ў Менск
Юлю Пашко і Івана Стасюка знялі з цягніка ў Баранавічах.
14.05.2009 У Берасці - першыя затрыманні напярэдадні Марша
Каля 12-й гадзіны на прывакзальнай плошчы ў Берасці былі затрыманыя маладафронтаўцы Андрэй Шарэнда і Міхась Ільін супрацоўнікамі Ленінскага РАУС для высвятлення асобаў.
13.05.2009 Уначы міліцыянты затрымалі баранавіцкага актывіста Пятра Рузава
У ноч з 12 на 13 траўня міліцыянты затрымалі баранавіцкага маладафронтаўца Пятра Рузава за нанясеньне графіці “Свабоду палітвязьням!”, “Свабоду Аўтуховічу!” на сьцены мясцовага мясакамбіната, што знаходзіцца ў самым цэнтры гораду.
11.05.2009 Дубскага будуць судзіць заўтра
Па папярэдняй інфармацыі, разгляд адміністрацыйнай справы над Арцёмам Дубскім адбудзецца ў аўторак, 12 траўня.
08.05.2009 Вадзім Канапацкі падаў скаргу ў Пракуратуру
Незаконна затрыманы ўчора намесьнік старшыні Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі падаў скаргу ў Пракуратуру Цэнтральнага раёна горада Менска на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненьні да сваёй асобы.










