Навіны на тэму: затрыманьні
02.09.2009 Ізноў Берасьце, ізноў затрыманьні
Затрыманыя ўчора ў Берасьці ўдзельнікі акцыі, прымеркаванай да 70-годзьдзя пачатку Другой сусьветнай вайны, адпушчаныя зь міліцыі без складаньня пратаколаў.
02.09.2009 Іван Стасюк быў затрыманы за “Правы Чалавека”
Пад час распаўсюду ў Берасці рэгіянальнага інфармацыйнага бюлетэня ”Правы чалавека” 30 жніўня супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы Іван Стасюк.
25.08.2009 Яўгену Скрабцу гвалтоўна ўручылі позву ў вайсковы камісарыят
Уночы на 25 жніўня ў Берасці быў затрыманы сябра “Маладога Фронту” Яўген Скрабец. Падставаю для затрымання актывіста сталі падазрэнні ў махлярстве, а вынікам - позва ў вайсковы камісарыят на 9 верасня, паведамляе Радыё Рацыя.
24.08.2009 Плякат "Камунізм = фашызм" палічылі антысанітарыяй
Карыкатурны плякат з надпісам "Камунізм ёсьць фашызм", які маладафронтаўцы прыляпілі ў нядзелю на помнік Леніну, міліцыянты палічылі антысанітарыяй.
12.08.2009 Міхася Ільіна адвезьлі ў пракуратуру
Кіраўніку Берасьцейскай філіі “Маладога фронту” Міхасю Ільіну пагражаюць крымінальнай справай за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
05.08.2009 У Менску затрымалі маладафронтаўца
У Менску затрыманы актывіст “Маладога фронту” Алег Валатоўскі.
30.07.2009 У Лідзе зноў затрымалі маладафронтаўца за ўлёткі пра Дубскага
Затрыманне адбылося 29 ліпеня пасьля 23-й гадзіны каля гарадзкога парка. Вадзім Бароўскі расклейваў улёткі з інфармацыяй пра палітвязьня Арцёма Дубскага.
28.07.2009 У Лідзе затрымалі маладафронтаўцаў за распаўсюд налепак "Свабоду Дубскаму!"
Уначы на 28 ліпеня ў раёне чыгункі міліцыянты затрымалі актывістаў Лідзкага Маладога Фронту Вадзіма Бароўскага і Кастуся Ліцьвінскага за распаўсюд налепак "Свабоду Дубскаму!".
28.07.2009 Масавыя арышты ў Дзень незалежнасці ў Менску
Супрацоўнікі АМАПа арыштавалі 20 актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», якія збіраліся адзначыць у цэнтры Менска 19-я ўгодкі прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце.
27.07.2009 Гарадок: затрыманні за пікет з нагоды абвяшчэння дзяржаўнага сувірэнітэту Беларусі
У Гарадку (Віцебская вобласць) сябры «Маладой Беларусі», «Еўрапейскай Беларусі» і «Моладзі БНФ» правялі пікет прысвечаны гадавіне абвяшчэння дзяржаўнага сувірэнітэту Беларусі. Шаснаццаць чалавек выйшлі да будынку мясцовага райвыканкаму з расцяжкай.
27.07.2009 Падчас малітоўнай сустрэчы ў Івянцы затрымалі Насту Палажанку
На малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы, што праходзіла на выходных, здарылася ганебная падзея: каталіцкія маладзёны затрымалі маладафронтаўку Насту Палажанку за распаўсюд буклетаў на нацыянальную тэматыку.
23.07.2009 Лябедзька просіць міністра МУС адказаць за сваіх супрацоўнікаў
Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі накіраваў зварот на імя міністра ўнутраных справаў Анатоля Куляшова.
22.07.2009 Зарэмбюк супраць ваеннай камендатуры
Ваенная пракуратура па нагляду за законнасцю ў ворганах памежнай службы Рэспублікі Беларусь адмаўляецца прызнаваць затрыманні рэгіянальнага каардынатара руха “За свабоду” па Гарадзенскай вобласці Алеся Зарэмбюка палітычна матываванымі.
20.07.2009 16 ліпеня, у Дзень Салідарнасці, у Беларусі былі затрыманыя звыш 60 актывістаў
Усяго ў Дзень Салідарнасьці ў Беларусі было затрымана звыш 60 чалавек, якія выходзілі на вуліцы, каб выказаць сваю салідарнасьць з палітвязьнямі. Ва ўсіх выпадках гэтым разам міліцыянты не складалі пратаколы і не даводзілі справу да судовага разьбіральніцтва.
20.07.2009 У Жодзіне затрымалі 6 апазыцыянераў
17 ліпеня супрацоўнікі Жодзінскай міліцыі затрымалі актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі усяго толькі за спробу раздаць газеты ля прахадной «БелАЗа».










