Навіны на тэму: затрыманьні

Палякова затрымалі за “Сацыяльную абарону”

30.09.2009 Палякова затрымалі за “Сацыяльную абарону”

У Рагачове 29 верасьня супрацоўнікі міліцыі затрымалі старшыню Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова.

28.09.2009 Віцебскі сябра БХД перашкодзіў візыту патрыярха

Актывіст ствараемай Партыі БХД Алесь Галавань 27верасня распаўсюжваў на вуліцы Цітова ў Віцебску моладзевы бюлетэнь “Прамень”.

25.09.2009 Пратаколы за графіці ў Баранавічах

Днямі ў Баранавічах міліцыянты затрымалі 2-х сябраў мясцовай філіі "Маладога Фронту" Ахрыменка Максіма й Першыка Андруся за нанясеньне графіці. Надпісы "Не - карупцыі!" зьявіліся на сьцяне Баранавіцкага завода станкапрыладаў.

Максіма Вінярскага будуць судзіць

22.09.2009 Максіма Вінярскага будуць судзіць

Сёньня ў Савецкім судзе Менску будуць судзіць актывіста кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Максіма Вінярскага. Усю ноч хлопца трымалі ў турме на вуліцы Акрэсьціна.

“Дажынкі-2009”: каму - песні, каму - піва, а каму - кабінет следчага

21.09.2009 “Дажынкі-2009”: каму - песні, каму - піва, а каму - кабінет следчага

Пад час рэспубліканскага фестывалю “Дажынкі-2009” у Кобрыне пры ўваходзе ў гарадскі парк быў затрыманы супрацоўнікамі наркакантроля Кобрынскага РАУС вядомы апазыцыянер Алесь Мех. Ён знаходзіўся там з 12-гадовым сынам Антонам.

Масавы "хапун" у Гомелі

16.09.2009 Масавы "хапун" у Гомелі

У Гомелі, непадалёку ад вуліцы Кірава пераапранутыя супрацоўнікі міліцыі прыкладна ў 16-40 накінуліся на групу гараджанаў, якія збіраліся прайсці ў цэнтр, і з выкарыстаннем фізічнай сілы закінулі іх ў аўтобус. Як паведаміў праваабаронца Анатоль Паплаўны, які таксама патрапіў у "варанок, " усіх іх павезлі ў Чыгуначны РАУС Гомеля. Прычыну затрыманьня нападаючыя не паведамляюць. Ніхто з іх не мае аніякіх апазнавальных знакаў. Затрымана прыкладна 15 чалавек.

16.09.2009 Затрымалі за расьцяжку

У Менску затрыманыя актывісты “Маладой Беларусі” Наста Машчава і Ягор Баброў. Яны вывешвалі расьцяжку “Свабоду палітвязьням” на Партызанскім праспэкце.

Віцебск: два сьцягі — двое затрыманых

15.09.2009 Віцебск: два сьцягі — двое затрыманых

Пасьля таго, як на Плошчы Перамогі і на плошчы Свабоды 14 верасьня каля 18-й вечара зьявіліся два бел-чырвона-белыя сьцягі, міліцыянты затрымалі мясцовых актывістаў Сяргея Каваленку і Тараса Сургана.

Максім Сергіец аштрафаваны на 20 б.в.

14.09.2009 Максім Сергіец аштрафаваны на 20 б.в.

Сёньня суд Цэнтральнага раёну сталіцы пакараў актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Сергійца адміністрацыйным штрафам у памеры 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў)

Зьбітыя міліцыянтамі ўдзельнікі мірнай акцыі накіравалі скаргі ў пракуратуру

14.09.2009 Зьбітыя міліцыянтамі ўдзельнікі мірнай акцыі накіравалі скаргі ў пракуратуру

Моладзевыя актывісты Максім Сергіец і Аляксей Сянчыла, якія падчас гвалтоўнага разгону акцыі пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі ў межах вайсковых вучэньнях "Захад-2009" былі затрыманыя і зьбітыя супрацоўнікамі праваахоўных органаў, накіравалі скаргі ў пракуратуру з патрабаваньнем правесьці праверку і прыцягнуць да адказнасьці віноўных.

Спіс затрыманых пад час акцыі на Кастрычніцкай плошчы 9 верасня (дапаўняецца)

10.09.2009 Спіс затрыманых пад час акцыі на Кастрычніцкай плошчы 9 верасня (дапаўняецца)

Спіс затрыманых удзельнікаў акцыі пратэсту супраць уводу расійскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі, якая прайшла пад лозунгам «Не – расійскай акупацыі!».на Кастрычніцкай плошчы Менску 9 верасня.

Мінская міліцыя гатовая да масавых затрыманьняў (дапоўнена)

09.09.2009 Мінская міліцыя гатовая да масавых затрыманьняў (дапоўнена)

Кастрычніцкая плошча сёньня ўвечары – самае небяспечнае месца ў сталіцы Беларусі. Усіх, хто мае падазрона “апазіцыйны выгляд”, неадкаладна затрымліваюць супрацоўнікі міліцыі разам з пераапранутымі спецслужбоўцамі. У 17-50 паблізу ля плошчы быў затрыманы актывіст Сяржук Карповіч. Пра гэта ён паспеў паведаміць па тэлефоне. Прычыну затрымання міліцыянты не каментуюць.

“Малады фронт” паспрабаваў правесьці акцыю ля расейскай амбасады

08.09.2009 “Малады фронт” паспрабаваў правесьці акцыю ля расейскай амбасады

Спэцназ міліцыі 8 верасьня затрымаў сябра “Маладога фронту” Міколу Дземідзенку і яшчэ адну актывістку, Маргарыту Кароль.

“Аршанская “бітва”-2009”

07.09.2009 “Аршанская “бітва”-2009”

Улады, як і каторы год, спрабавалі сарваць бардаўскі фэст «Аршанская бітва». Частку ахвотных трапіць на Крапівенскае поле міліцыя 5 верасня вывезла з Воршы на «аўтазаку».

“Товарищ” у Светлагорску недаспадобы

03.09.2009 “Товарищ” у Светлагорску недаспадобы

Сёньня а 8 гадзіне ў Сьветлагорску міліцыя й супрацоўнікі КДБ затрымалі актывістаў Партыі камуністаў Беларускай Сьвятлану Міхальчанку й Валера Рыбчанку. Ля аб’яднаньня “Хімвалакно” яны раздавалі антыкрызысныя ўлёткі й газэту “Товарищ”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства