Навіны на тэму: затрыманьні
30.10.2009 Сталіца — у нацыянальных сьцягах
Уздоўж праспэкту Незалежнасьці ў Менску ад будынку Нацыянальнай бібліятэкі да Батанічнага саду ў чацьвер увечары былі вывешаныя дзясяткі нацыянальных бел-чырвона-белых сьцягоў.
29.10.2009 У Магілёве затрымалі за пікет супраць АЭС
Моладзевых актывістаў Аксану Самойлаву й Паўла Варашылава ў на вуліцы Мянжынскага праводзілі акцыю супраць будаўніцтва ў Беларусі АЭС.
28.10.2009 Чым вахторцы не спадабаўся “Дзедзіч”?
Увечары 27 кастрычніка ў Берасці былі затрыманыя Іван Стасюк і Настасся Гурына. Міліцыю на моладзевых актывістаў выклікала вахторка інтэрната, у якім яны распаўсюджвалі бюлетэнь “Дзедзіч”.
27.10.2009 Актывісты БХД затрыманыя ў Берасьці
27 кастрычніка ў Берасьці ў 22.00 супрацоўнікі міліцыі затрымалі сябра аргкамітэту БХД Андруся Любянчука і двух ягоных паплечнікаў, прозьвішчы якіх пакуль невядомыя.
26.10.2009 Міхась Ільін абскардзіў незаконнае затрыманне
Актывіст Берасьцейскай філіі "Маладога Фронту" Міхаіл Ільін абскардзіў у Генеральную пракуратуру сваё затрыманьне ў жніўні. Адпаведны ліст ён накіраваў 25 кастрычніка на імя генпракурора Беларусі Рыгора Васілевіча.
23.10.2009 За мову - зьбіваюць і затрымліваюць
Зьбіраць подпісы ў падтрымку роднай мовы - няўдзячная справа ў нашай краіне. На сабе гэта ўжо адчулі актывісты Баранавіцкай й Карэліцкай філіі "Маладога Фронту".
20.10.2009 За беларускую мову ўсё яшчэ затрымліваюць
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча, ягоную намесьніцу Насту Палажанку і актывіста арганізацыі Дзяніса Карнова.
16.10.2009 Жорсткі і хуткі разгон акцыі на Кастрычніцкай
На Кастрычніцкай плошчы Мінска а 18-й прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Яна трывала дзве хвіліны і была жорстка разагнаная. З 40 удзельнікаў акцыі 22 патрапілі ў РУУС.
16.10.2009 Акцыю салідарнасьці разагналі па адпрацаваным сцэнары
Акцыя салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы доўжылася літаральна дзьве хвіліны. Як толькі людзі сталі ў ланцуг з партрэтамі зьніклых і палітвязьняў, да іх адразу кінуліся спэцназаўцы ў цывільным, а потым выбеглі некалькі дзясяткаў спэцназаўцаў у форме, большая частка якіх была “крапавымі барэтамі”.
15.10.2009 Затрымалі Максіма Вінярскага
14 кастрычніка Вінярскага каля станцыі мэтро “Маладзёжная” супрацоўнікамі міліцыі менскага мэтрапалітэну быў затрыманы актывіст кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Максім Вінярскі.
13.10.2009 За “Жыве Беларусь!” — у пастарунак
12 кастрычніка ў Кастрычніцкі райаддзел міліцыі трапіў віцебскі сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка.
10.10.2009 У Наваполацку затрыманыя ўдзельнікі акцыі супраць смяротнага пакарання (абноўлена)
У Наваполацку супрацоўнікі міліцыі затрымалі праваабаронцу Зміцера Салаўёва, а таксама моладзевых актывістаў Аліну Кучарэнку і Юрыя Палонскага. Затрыманне адбылося падчас інфармацыйнай акцыі, прымеркаванай да Сусветнага дню барацьбы супраць смяротнага пакарання ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.
09.10.2009 У Астраўцы міліцыянты затрымалі фізіка-атамшчыка з Масквы
Фізіка-атамшчыка, каардынатара маскоўскай групы "Экаабарона" Андрэя Ажароўскага затрымалі міліцыянты ў Астраўцы, дзе сёння праходзяць грамадскія слуханні, прысвечаныя папярэняй справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС.
30.09.2009 Затрыманні за раздачу газет
Каля 15.15 непадалёк ад прахадной Мінскага трактарнага завода затрымалі старшыню Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Калякіна, які раздаваў рабочым на ўваходзе газету «Товарищ».
30.09.2009 Затрымалі Анатоля Лябедзьку
У цэнтры Мінска 30 верасьня затрыманы Анатоль Лябедзька. Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі раздаваў незалежныя выданні на Камароўскім рынку. Палітык паведаміў «НН», што зараз знаходзіцца ў Савецкім РУУСе.










