Навіны на тэму: затрыманьні

Затрымалі Паўла Яловіка

04.12.2009 Затрымалі Паўла Яловіка

Ахова аўтамабільнага рынку “Малінаўка” у Менску затрымала актывіста прадпрымальніцкага руху Паўла Яловіка.

Затрыманым пагражаюць крымінальнай справай

03.12.2009 Затрыманым пагражаюць крымінальнай справай

Чатыром актывістам “Маладой Беларусі” пагражаюць крымінальнай справай за абразу прэзідэнта. Як распавяла Рацыі прэсавая сакратарка “Маладой Беларусі” Кася Галіцкая, актывістаў затрымалі падчас правядзення акцыі каля ўнівермагу “Беларусь”.

У Мінску затрымалі актывістаў «Маладой Беларусі»

02.12.2009 У Мінску затрымалі актывістаў «Маладой Беларусі»

Настасся Машчава, Ягор Баброў, Андрэй Кузьмінскі і Павел Пракаповіч былі затрыманыя каля універмага «Беларусь».

На «БелАЗе» затрымалі актывістаў  РЭП

25.11.2009 На «БелАЗе» затрымалі актывістаў РЭП

Учора ў другой палове дня каля прахадной завода «БелАЗ» былі затрыманыя прадстаўнікі Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, якія раздавалі ўлёткі ў падтрымку работніка прадпрыемства Юрыя Лобана. З апошнім 24 лістапада наймальнік не працягнуў кантракт.

Хамайда затрыманы другі раз за тыдзень

13.11.2009 Хамайда затрыманы другі раз за тыдзень

Як апазыцыянэру паведамілі міліцыянты, загад на ягонае затрыманьне аддаў начальнік Чыгуначнага РАУС.

Затрыманы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда

11.11.2009 Затрыманы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда

Сёння ў Віцебску затрымалі Барыса Хамайду.

Затрымалі за вянок

09.11.2009 Затрымалі за вянок

7 лістапада міліцыянты спынілі машыну прыхільніка Руху “За Свабоду” Юрася Карэтнікава і без тлумачэння прычыны затрымання загадалі рушыць у Кастрычніцкі РАУС.

Затрыманыя актывісты “Маладога фронту”

09.11.2009 Затрыманыя актывісты “Маладога фронту”

7 лістапада раніцай раніцай супрацоўнікі міліцыі прэвентыўна затрымалі актывістку “Маладога Фронту” Насту Палажанку. Яна паспела паведаміць на “Радыё Свабода” па тэлефоне, што міліцыянты пагражаюць ёй крымінальнай справай паводле артыкулу 193 (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі).

На заводзе “Нёман” затрымалі журналістаў

06.11.2009 На заводзе “Нёман” затрымалі журналістаў

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі на шклозаводзе “Нёман” у Бярозаўцы журналістаў Аляксандра Дзянісава і Аляксандра Хілімона. Журналісты рыхтавалі сюжэт пра сытуацыю на заводзе.

Алесь Мех скардзіца на дзеянні міліцыянтаў

04.11.2009 Алесь Мех скардзіца на дзеянні міліцыянтаў

Грамадскі і палітычны актывіст Алесь Мех звярнуўся ў суд Кобрынскага раёна са скаргай на дзеянні міліцыі пад час “Дажынак” у Кобрыне 19 верасня бягучага года. Мех просіць прызнаць незаконным затрыманне па ананімнаму званку і запатрабаваць з пракуратуры Кобрынскага раёна матэр’ялы праверкі па яго заяве.

Віцебск: затрыманьне за бел-чырвона-белыя сьцягі

03.11.2009 Віцебск: затрыманьне за бел-чырвона-белыя сьцягі

Некалькі прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Віцебску 2 лістпада прайшлі па горадзе зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, сьцягам стваранай партыі БХД і руху “Маладая Беларусь”.

Гомельскіх журналістаў затрымалі за апытанне на вуліцы

02.11.2009 Гомельскіх журналістаў затрымалі за апытанне на вуліцы

30 кастрычніка ў Гомелі былі затрыманыя незалежныя журналісты Таццяна Бублікава і Алег Ражкоў. Інцыдэнт здарыўся ў момант, калі журналісты праводзілі на вуліцах горада відэаапытанне. У мінакоў пыталіся, што яны думаюць наконт эпідэміі «свінога» грыпу.

02.11.2009 У Віцебску затрымалі актывістаў Моладзі БНФ

1 лістапада супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў Моладзі БНФ: Сяржука Зьвёздачкіна і кіраўніка віцебскай абласной арганізацыі Аляксандра Кузьняцова па дарозе з Віцебску ў Менск.

Журналістка Юлія Дарашкевіч: «Я такога свавольства даўно не бачыла…»

30.10.2009 Журналістка Юлія Дарашкевіч: «Я такога свавольства даўно не бачыла…»

Увечары 29 кастрычніка за фатаграфаванне бела-чырвона-белых сцягоў, вывешаных на праспекце Незалежнасці ў Мінску актывістамі кампаніі «Еўрапейская Беларусь», міліцыя затрымала фотакарэспандэнтаў, сябраў ГА «БАЖ» Юлію Дарашкевіч («Наша Ніва») і Уладзімір Грыдзіна (пазаштатны карэспандэнт Радыё «Свабода»).

Журналістка Юлія Дарашкевіч: «Я такога свавольства даўно не бачыла…»

30.10.2009 Журналістка Юлія Дарашкевіч: «Я такога свавольства даўно не бачыла…»

Увечары 29 кастрычніка за фатаграфаванне бела-чырвона-белых сцягоў, вывешаных на праспекце Незалежнасці ў Мінску актывістамі кампаніі «Еўрапейская Беларусь», міліцыя затрымала фотакарэспандэнтаў, сябраў ГА «БАЖ» Юлію Дарашкевіч («Наша Ніва») і Уладзіміра Грыдзіна (пазаштатны карэспандэнт Радыё «Свабода»).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства