Навіны на тэму: затрыманьні

Актывістаў кампаніі "Гавары праўду" дапыталі пра выбух 4 ліпеня

03.05.2010 Актывістаў кампаніі "Гавары праўду" дапыталі пра выбух 4 ліпеня

10 актывістаў кампаніі "Гавары праўду", якія былі затрыманы сёньня ў Менску на Плошчы Перамогі, адпушчаныя без складаньня пратаколаў. Але ў міліцыі маладым людзям паабяцалі, што пры наступным затрыманьні "ўсе будзе зусім па-іншаму". Сёньня зранку 10 актывістаў кампаніі "Гавары праўду", якія прыйшлі да плошчы Перамогі з балёнікамі з лягатыпам кампаніі, былі затрыманыя і дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менску.

28.04.2010 Затрыманыя актывісты «Маладой Беларусі»

На Кастрычніцкай плошчы былі затрыманыя трое актывістаў «Маладой Беларусі», паведаміў «НН» лідэр руху Артур Фінькевіч.

27.04.2010 Гомельскага маладафронтаўца затрымалі за ўлёткі

26 красавіка ў Гомелі за распаўсюд улётак быў затрыманы маладафронтавец Антось Назаранка. Міліцыянты паводзілі сябе ветліва, але разам з улёткамі канфіскавалі падпісныя блянкі з подпісамі “За беларускую мову”.

27.04.2010 У Гомелі за распаўсюд улётак быў затрыманы маладафронтавец Антось Назаранка

Міліцыянты паводзілі сябе ветліва, але разам з улёткамі канфіскавалі падпісныя блянкі з подпісамі «За беларускую мову».

26.04.2010 У Брэсце быў затрыманы актывіст БХД

Аляксандр Кузняцоў быў затрыманы сёння ўдзень супрацоўнікамі ДАІ і дастаўлены ў аддзяленне міліцыі для праверкі тэхнічнага агляду аўтамабіля. Пасля праверкі дакументаў на аўтамабіль А. Кузняцову паведамілі пра ягоную магчымую супрычаснасць да нейкага крадзяжу і агулам пратрымалі актывіста 3 гадзіны, пасля чаго адпусцілі.

26.04.2010 Затрыманыя актывісты “Абароны”

Каля управы БНФ на праспекце Машэрава былі затрыманыя трое актывістаў расійскай арганізацыі “Абарона”. Без аніякіх тлумачэнняў супрацоўнікі АМАПу упхнулі іх у аўтобус і адвезлі ў невядомым накірунку.

26.04.2010 Затрыманыя актывісты «Вольнай моладзі»

У Мінску каля Парка Чалюскінцаў сёння былі затрыманыя актывісты «Вольнай моладзі» Віка Ладзіс і Аляксандр Барадзінчык.

У Ваўкавыску затрыманы актывіст АГП

23.04.2010 У Ваўкавыску затрыманы актывіст АГП

Віталь Гуляк, сябра АГП, затрыманы міліцыянтамі побач з пад’ездам дома, дзе ён распаўсюджваў паштоўкі “Гавары праўду”. Зараз ён знаходзіцца ў пастарунку.

Трое маладафронтаўцаў трапілі ў Ленінскі РУУС Менску

22.04.2010 Трое маладафронтаўцаў трапілі ў Ленінскі РУУС Менску

21 красавіка вечарам сталічныя міліцыянты затрымалі актывістаў «Маладога фронту» Уладзімера Яроменку, Уладзімера Дзявятку і Ільлю Мураева.

Затрымалі віцебскага журналіста Ўладзіслава Стараверава

22.04.2010 Затрымалі віцебскага журналіста Ўладзіслава Стараверава

Незалежнага журналіста затрымалі «за здымкі рэжымнага аб’екту». Так тлумачаць супрацоўнікі Віцебскага ізалятару часовага ўтрыманьня, якія не жадаюць называць свае прозьвішчы. Паводле міліцыянтаў, Уладзіслава Стараверава завязуць у Першамайскі РАУС, каб скласьці пратакол ці ўзяць тлумачэньні.

Міколу Дземідзенку затрымалі за “Чарнобыльскі шлях”

22.04.2010 Міколу Дземідзенку затрымалі за “Чарнобыльскі шлях”

Супрацоўнікі міліцыі вечарам 21 красавіка затрымалі намесьніка старшыні «Маладога фронту» Міколу Дземідзенку. Хлопец на плошчы Якуба Коласа раздаваў газэты «Чарнобыльскі шлях-2010» з заклікам удзельнічаць у акцыі 26 красавіка.

Затрыманы Андрэй Саньнікаў з журналісткай Тацянай Белашовай

21.04.2010 Затрыманы Андрэй Саньнікаў з журналісткай Тацянай Белашовай

Андрэй Саньнікаў і Тацяна Белашова знаходзіліся каля дзіцячага парку імя Горкага. Журналістка зьбіралася ўзяць інтэрвію ў палітыка.

Севярынца і Стараверава выпусьцілі — Т.Сургана і В.Каваленку затрымалі

20.04.2010 Севярынца і Стараверава выпусьцілі — Т.Сургана і В.Каваленку затрымалі

Палітыка Паўла Севярынца і журналіста Уладзімера Стараверава выпусьцілі з райаддзелу міліцыі Кастрычніцкага раёну Віцебску.

Затрыманы Павал Севярынец, Уладзімер Старавераў і Барыс Хамайда

20.04.2010 Затрыманы Павал Севярынец, Уладзімер Старавераў і Барыс Хамайда

Палітык Павал Севярынец і журналіст Уладзімер Старавераў затрыманыя каля райадзьдзелу міліцыі Кастрычніцкага раёну Віцебска. Яны прыйшлі да пастарунку, каб падтрымаць віцебскага актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленку, якога затрымалі за разгортваньне бел-чырвона-белага сьцягу ў залі судовага паседжаньня Кастрычніцкага райсуду

19.04.2010 Міліцыя затрымала за "Чарнобыльскі шлях 2010"

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў "Маладога Фронту Сяржука Шыманскага і Ўладзімера Яроменку за раздачу газэтаў "Чарнобыльскі шлях 2010". У выданьні заклікалася прыняць удзел у акцыі, прысьвечанай гадавіне аварыі на ЧАЭС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства