Навіны на тэму: затрыманьні
19.05.2010 “Гавары праўду” правядзе прэс-канферэнцыю
Учора супрацоўнікі міліцыі і спецслужбаў адначасова правявялі ў розных гарадах Беларусі больш за 40 ператрусаў у офісах грамадскіх абяднаньняў, партый, незалежных прафаюзаў і кватэрах актывістаў, якія падтрымлівалі грамадзянскую кампанію Уладзіміра Някляева “Гавары праўду”. Пад час ператрусаў канфіскоўвалася капмутарная і оргтэхніка, літаратура, грошы. Дапытана некалькі дзесяткаў чалавек.
18.05.2010 "Грамадзянская вайна ў Іспаніі і камуны Арагон" – падстава для масавага затрыманьня?
Увечары 17 траўня ў Мінску адбыліся чарговыя затрыманьні. Каля 19 гадзінаў супрацоўнікі міліцыі і АМАПу затрымалі наведвальнікаў пасяджэньня Беспартшколы на тэму "Грамадзянская вайна ў Іспаніі і камуны Арагон". Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі людзей, якія прыйшлі на заняткі, у нападзе на прафсаюзы. Было затрымана каля 20 чалавек. Усіх даставілі ў РУУС Маскоўскага раёна горада Мінска. Пасьля перапісалі пашпартныя дадзеныя, узялі адбіткі пальцаў і адпусьцілі.
18.05.2010 Непаўнагадовую Вікторыю Ладзіс трымалі ў РУУСе 5 гадзін
Па дарозе ў Мінскую гімназію-каледж мастацтваў на заняткі трое цывільных асобаў 14 мая затрымалі непаўнагадовую Вікторыю Ладзіс. Яны паведамілі дзяўчыне, што яна павінна прайсьці разам з імі ў мікраўтобус. На просьбу прадставіцца, адзін з іх паказаў пасведчаньне супрацоўніка міліцыі. У мікрааўтобусе ў дзяўчыны забралі мабільны тэлефон, не дазволіўшы патэлефанаваць нават маці.
17.05.2010 Гародня: міліцыянты беспадстаўна затрымалі распаўсюдніка газеты “Новы Час”
У мінулую пятніцу гарадзенскія міліцыянты затрымалі актывіста АГП Дзьмітрыя Бандарчука, калі той нёс 200 асобнікаў афіцыйна зарэгістраванай і выдаванай газеты “Новы Час”.
14.05.2010 Міколу Дземідзенку затрымалі за шпацыр па Кастрычніцкай
Вечарам, 13 траўня, спэцназаўцы затрымалі намесьніка старшыні «Маладога фронту» Міколу Дземідзенку на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
12.05.2010 Міліцыянты палічылі паветраныя балёнікі друкаваным выданьнем
Аршанца Руслана Канавалава выклікалі сёньня ў аршанскую транспартную міліцыю для складаньня пратаколу пра адміністрацыйнае правапарушэньне. 30 красавіка ў яго канфіскавалі 1.700 балёнікаў зь лягатыпам кампанію «Гавары праўду».
11.05.2010 Зноў “лаянка”, зноў суды…
Заўтра, 12 траўня, у судзе Ленінскага раёна Менска будуць разглядацца адміністратыўныя справы экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна, прадпрымальніка Аляксандра Макаева, а таксама маладафронтаўцаў Мікалая Дземідзенкі і Уладзімера Яроменкі. Іх затрымалі 6 траўня пасьля абвяшчэньня прысуду Мікалаю Аўтуховічу непадалёк ад Вярхоўнага суду, каля будынку Нацыянальнага мастацкага музэю.
11.05.2010 Каваленку вызвалілі
Віцебскага актывіста партыі КХП-БНФ Сяргея Каваленку і яго брата Віталя 10 траўня вызвалілі з ізалятара часовага ўтрымання, дзе браты правялі фактычна суткі. Іх затрымалі напярэдадні раніцай. Пра акалічнасці затрымання распавядае Сяргей Каваленка:
07.05.2010 Штрафы за акцыю памяці Захаранкі
Сёньня а 15-й гадзіне каля менскага ўнівэрсаму «Магілёўскі» сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі правялі акцыю з нагоды 11-й гадавіны зьнікненьня экс-міністра ўнутраных спраў Юр’я Захаранкі.
07.05.2010 Берасьцейскіх праваабаронцаў выпусьцілі з пастарунку
Берасьцейскіх праваабаронцаў Рамана Кісьляка і Андрэя Шарэнду вызвалілі з пастарунку без складаньня пратаколу. Яны былі затрыманыя за распаўсюд канвэнцыі ААН аб абароне людзей ад гвалтоўнага зьнікненьня.
07.05.2010 Казуліна будуць судзіць за лаянку матам каля Вярхоўнага суда
Затрыманага ўчора каля Вярхоўнага суда Аляксандра Казуліна будуць судзіць. Нібыта за тое, што ён гучна лаяўся матам, выказваў незадавальненне рашэннем суда па справе Мікалая Аўтуховіча і не падпарадкоўваўся міліцыянтам, якія спрабавалі яго сцішыць.
07.05.2010 Затрымалі віцебскага актывіста Сяргея Каваленку
Пра гэта паведаміў апазыцыянэр Барыс Хамайда, які паехаў у Чыгуначны РАУС Віцебску, каб падтрымаць аднадумца.
06.05.2010 Затрыманьні ўсё ж адбыліся
Пяцёра чалавек былі затрыманыя міліцыянтамі недалёк ад будынку Вярхоўнага Суду пасьля вынясеньня прысуду па крымінальнай справе Аўтуховіча
04.05.2010 Шацікаву затрымалі каля дому з “Нашым домам”
У другой палове дня 4 траўня Крысціну Шацікаву затрымалі каля пад’езду ўласнага дома. Да яе падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і, звярнуўшы ўвагу на вялікія валізы паведамілі, што паблізу была абрабаваная кватэра. Яны запрасілі панятых і агледзелі рэчы.
03.05.2010 Міліцыя выбачылася й заплаціла 100 тысяч рублёў кампэнсацыі
Транспартная міліцыя Бабруйску выбачылася за гвалтоўныя дзеяньні сваіх супрацоўнікаў супраць актывісткі стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Таісіі Кабанчук.










