Навіны на тэму: затрыманьні
10.06.2010 У Віцебску затрымалі Міколу Дземідзенку
Актывіст “Маладога Фронту” Мікола Дземідзенка прыехаў зь Менску, каб сустрэцца з тутэйшай моладзьдзю.
10.06.2010 Затрыманьні маладафронтаўцаў у Гомелі
Увечары ў сераду гомельскія міліцыянты затрымалі намесьніка старшыні МФ Мікалая Дземідзенку й маладафронтаўца Антося Назаранку. На хлопцаў склалі пратаколы па арт. 21.14 адміністрацыйнага кодэксу (парушэньне правілаў ўтрыманьня населеных пунктаў) й канфіскавалі 316 улётак і 200 мэтраў бел-чырвона-белых стужак.
03.06.2010 Зьбіты моладзевы актывіст патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу ў дачыненьні да міліцыянтаў, якія перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы
Актывіст "Моладзі БНФ" Зьміцер Пармон, які ў выніку зьбіцьця супрацоўнікамі міліцыі апынуўся ў 6-м гарадскім клінічным шпіталі з дыягназам “пералом ключыцы”, накіраваў заяву ў пракуратуру Цэнтральнага раёну сталіцы з прозьбай правесьці пракурорскую праверку выкладзеных фактаў і прыцягнуць віноўных да адказнасьці.
02.06.2010 Андруся Крэчку барысаўскія міліцыянты адпусьцілі ўначы
Позна ўначы супрацоўнікі барысаўскай міліцыі адпусьцілі кіраўніка Моладзі БНФ Андруся Крэчку. Пры гэтым яны не вярнулі каля 50 дыскаў з мультфільмамі, перакладзенымі на беларускую мову, паштоўкі, якія зрабілі актывісты "Моладзі БНФ" да Дня абароны дзяцей, балёнікі.
02.06.2010 У Горках затрыманы актывісты кампаніі “Гавары праўду!”
1 чэрвеня ў Горках былі затрыманы актывісты кампаніі “Гавары праўду!” Эдуард Брокараў і Галіна Будная. Яны раздавалі шарыкі зялёнага колеру каля Горацкага РКЦ на мерапрыемстве, прысвечаным Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Пра гэта паведаміў Эдуард Брокараў.
01.06.2010 Затрыманыя абаронцы дзіцячых ільготаў
Сёньня ў парку імя Горкага былі затрыманыя прадстаўнікі ініцыятыўнай групы па вяртаньні ільготаў дзецям.
31.05.2010 “Маладафронтаўца” затрымалі за кнігу “Маладафронтаўцы”
Увечары 30 траўня пасьля зьезду “Маладога Фронту” ў Менску быў затрыманы актывіст арганізацыі з Магілёву Зорка Дзьмітры.
28.05.2010 Новая практыка ў Віцебску: затрыманьне актывістаў з дапамогай ДАІ
Барыса Хамайду аштрафавалі на 87,5 тыс. рублёў. Штраф на актывіста наклала ДАІ - яго абвінавацілі ў парушэньні правілаў дарожнага руху 20 красавіка. Але гэта, на думку апазыцыянэра было толькі падставай для затрыманьня.
28.05.2010 Актывіста “Моладзі БНФ” з пастарунку забрала хуткая зь пераломам ключыцы
Франак Вячорка паведаміў Свабодзе, што яго і Зьмітра Пармона вельмі моцна зьбілі. Зьмітра Пармона зь міліцыі забрала хуткая ў шпіталь зь пераломам ключыцы. Пасьля гэтага з пастарунку адпусьцілі Франка Вячорку.
28.05.2010 Крэчка: Затрыманні ўдзельнікаў велапрабегу беспадстаўныя
Актывістам Моладзі БНФ спецназаўцы не далі правесці велапрабег дзеля ўшанавання памяці Максіма Багдановіча. Абектыўных прычынаў да затрымання ўдзельнікаў велапрабегу не было – перакананы лідэр Моладзі БНФ Андрусь Крэчка.
27.05.2010 Спецслужбы разагналі велапрабег
Актывіст «Моладзі БНФ» Франак Вячорка разам з іншымі ўдзельнікамі акцыі велапрабегу ў памяць Максіма Багдановіча, якіх 27.05 жорстка разагналі амапаўцы і спецслужбы наведалі ў шпіталі Змітра Пармона. Актывісту пры спробе абараніць Франаку Вячорку зламалі ключыцу.
27.05.2010 Грамадзянін Бельгіі скардзіцца ў суд на дзеянні беларускай міліцыі
Сёння, 27 траўня, грамадзянін Бельгіі Адрыен Бодуэн накіраваў у суд Маскоўскага раёна Менска скаргу на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў раённага РУУСа. 17 траўня Адрыен разам з іншымі быў беспадстаўна затрыманы, калі прыйшоў на прагляд фільму ў памяшканне “Гістарычнай майстэрні” (філіял ММАЦ імя Іаганаса Рау), што па вул. Сухая, 25.
19.05.2010 Трох актывістаў затрымалі ў Магілёве за распаўсюд "праўды"
Супрацоўнікі міліцыі даставілі ў Леніскі РАУС Магілёву актывістаў Аксану Самойлаву і Канстанціна Тыртычнага, якія раздавалі работнікам заводу «Ліфтмаш» газету «Свабодныя новости плюс». Яшчэ адна распаўсюдніца Аксана Закрэўская паабяцала сама прыехаць у пастарунак.
19.05.2010 Вялікі ператрус працягваецца: дзень другі (абнаўляецца)
11-55. Рэчыца: У памяшканьні, якое належыць рэчыцкаму праваабаронцу Валерыю Пуціцкаму, а таксама на яго кватэры сёньня адбываюцца ператрусы.
19.05.2010 Затрыманьні і ператрусы ў Рэчыцы
18 траўня ўвечары, у доме, дзе жыве актывіст кампаніі "Гавары праўду" Алег Шабетнік адбыўся ператрус. Ператрус рабілі маёр крымінальнага вышуку Глушакоў К. І , лейтэнант Пражывальскі Д.А , а таксама курсант Буякевіч У.І.










