Навіны на тэму: затрыманьні

Затрыманы маладафронтавец Яроменак

01.07.2010 Затрыманы маладафронтавец Яроменак

За налепкі кампаніі "Горад - наш!" каля Камароўскага рынку міліцыянты затрымалі моладзевага актывіста Уладзіміра Яроменку

У Віцебску супрацоўнікі АМАПа арыштавалі Сяргея Каваленку

28.06.2010 У Віцебску супрацоўнікі АМАПа арыштавалі Сяргея Каваленку

Як паведаміла сайту charter97.org маці Сяргея Каваленкі, апазіцыянера затрымалі ў цэнтры Віцебску супрацоўнікі АМАПа яшчэ 25 чэрвеня. Спачатку яны заявілі, што актывіст нібыта падобны на падазраванага ў крадзяжы мабільнага тэлефона, а затым падчас ператруса знайшлі ў яго ў кішэні нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

Затрыманых маладафронтаўцаў вінавацяць у "антысанітарыі"

25.06.2010 Затрыманых маладафронтаўцаў вінавацяць у "антысанітарыі"

Затрыманыя актывісты Маладога Фронту Алена Макарэвіч і Зміцер Ясевіч зараз знаходзяцца ў апорным пункце Савецкага РАУСа. Старэйшы лейтэнант Барадзенка складае на іх пратаколы адміністратыўнага правапарушэння па ч.2 арт.21.14 КаАП РБ

Акцыю супраць 60-га ўказу жорстка разагналі

24.06.2010 Акцыю супраць 60-га ўказу жорстка разагналі

На плошчы Свабоды ў Менску прайшла акцыя супраць прэзыдэнцкага ўказу № 60. Яе ініцыявалі актывісты нацыянал-бальшавіцкага руху.

Магілёў: валянтэры «Гавары праўду» на волі

23.06.2010 Магілёў: валянтэры «Гавары праўду» на волі

У чацьвярых затрыманых магілёўскіх валянтэраў грамадзянскай ініцыятывы «Гавары праўду» канфіскавалі тры тысячы ўлётак «Сто абліччаў беспрацоўя».

Затрыманні ў Магілёве

22.06.2010 Затрыманні ў Магілёве

Сёння ў мікрараёне “Саломінка” гораду Магілёву супрацоўнікі міліцыі затрымалі дзве групы распаўсюднікаў друкаванай прадукцыі кампаніі “Гавары праўду!”, у тым ліку буклету “Сто твараў беспрацоўя” . Пра прычыны затрымання супрацоўнікі міліцыі не паведамілі. Двое грамадскіх актывістаў зараз знаходзяцца ў апорным пункце і спрабуюць высветліць падставы іх затрымання.

Затрыманьні на Дзень салідарнасьці

17.06.2010 Затрыманьні на Дзень салідарнасьці

Пад час акцый, прысьвечаных Дню салідарнасьці 16 чэрвеня ў Менску былі затрыманыя актывісты “Еўрапейскай Беларусі” Андрэй Ільюшын і Максім Вінярскі. Праз гадзіну пасьля затрыманьня яны былі адпушчаныя без складаньня пратаколу.

Шукалі браканьера - абшукалі апазіцыянера

16.06.2010 Шукалі браканьера - абшукалі апазіцыянера

У мястэчку Парычы Светлагорскага раёна, што на Гомельшчыне, увечары 15 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі аўтамабіль Алега Шабетніка, актывіста кампаніі “Гавары Праўду!” з Рэчыцы. Прычына, названая праваахоўнікамі, банальная - паступіў ананімны званок, нібыта ў аўтамабілі актывіста могуць знаходзіцца браканьеры.

У Мінску на некалькі гадзінаў затрымлівалі журналістак

16.06.2010 У Мінску на некалькі гадзінаў затрымлівалі журналістак

Журналістак Насту Краўчук і Вольгу Жарнасек затрымалі 15 чэрвеня каля будынку БДУ. Яны прыехалі на асвятленне акцыі актывістаў кампаніі «Гавары праўду», якія раздавалі будучым студэнтам улёткі са зваротам Уладзіміра Някляева.

У Магілёве таксама пільнуюць "праўду"

15.06.2010 У Магілёве таксама пільнуюць "праўду"

Трое супрацоўнікаў спецпадразьдзяленьня міліцыі затрымалі Кірыла Грыхіна ў Магілёве каля будынка Беларуска-расейскага ўніверсітэту падчас раздачы віншавальных паштовакі ад імя кіраўніка грамадзкай ініцыятывыі "Гавары праўду" Ўладзімера Някляева.

Затрыманы моладзевыя актывісты АГП і кампаніі "Гавары праўду!"

15.06.2010 Затрыманы моладзевыя актывісты АГП і кампаніі "Гавары праўду!"

Сёння падчас здымкаў сюжэта у двары БДУ аховай затрыманая здымачная група тэлеканала "Белсат", пашкоджаная камера. Таксама затрыманыя моладзевыя актывісты АГП Аляксандр Сцепаненка, Міхась Пашкевіч, Дзмітрый Кавалгін, якіх абвінавачваюць у распаўсюдзе незарэгістраванай друкаванай прадукцыі.

14.06.2010 Затрыманых за пікет барысаўскіх актывістаў ня могуць знайсці праваабаронцы

Пад час правядзеньня пікету супраць будаўніцтва АЗС у барысаўскім мікрараёне Лядзішча сёньня былі затрыманыя мясцовыя актывісты Алесь Абрамовіч і Алена Ясюк.

Слонім: на актывістаў БНФ складзены пратаколы за пераход вуліцы

14.06.2010 Слонім: на актывістаў БНФ складзены пратаколы за пераход вуліцы

Са слоў Аляксандра Гарасюка, яго і Паўла Севасьцяна затрымаў супрацоўнік ДАІ, калі яны ішлі па ходніку ў накірунку гарадзкога парка. Ён запатрабаваў, каб яны селі ў машыну для складаньня пратакола за парушэньне правілаў пераходу вуліцы.

На мяжы затрымалі газэту "Товарищ"

11.06.2010 На мяжы затрымалі газэту "Товарищ"

На беларуска-расейскай мяжы на шляху з Расеі ў Беларусь міліцыянты затрымалі аўтамабіль з накладам газэты "Товарищ" партыі "Справядлівы сьвет". Пра гэта "Свабодзе" паведаміў намесьнік рэдактара Зьміцер Яненка, які суправаджаў груз.

Міколу Дземідзенку абвінавацілі ў расклейцы ўлётак па Віцебску

11.06.2010 Міколу Дземідзенку абвінавацілі ў расклейцы ўлётак па Віцебску

Паводле адміністрацыйнага заканадаўства міліцыянты кваліфікавалі гэта як забруджваньне гораду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства