Навіны на тэму: затрыманьні
27.07.2010 У Ваўкавыску затрымалі Кавальчука
Адзін з арганізатараў святкаваньня 100-годдзя нараджэньня Ларысы Геніюш Мікалай Кавальчук затрыманы ў Ваўкавыску. Пра гэта паведамляе ЖЖ-карыстальнік poczobut.
27.07.2010 Гомельская міліцыя ўгледзела "інфармацыю антыпалітычнай накіраванасці" ў віншавальных паштоўках
26 ліпеня каля 18.00 гадзін у Гомелі былі затрыманыя каля дзесяці ўдзельнікаў акцыі, прымеркаванай да 20-ай гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Сярод затрыманых знаходзіўся і прадстаўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Анатоль Паплаўны. Па словах праваабаронцы, падчас распаўсюду віншавальных паштовак на плошчы абласнога цэнтра “Паўстанне” за акцыяй назіралі незнаёмыя людзі ў цывільным, якія затрымалі яго і сябра БНФ Валеры Рэпніна. Актывістаў даставілі ў пастарунак, дзе ў тэксце паштовак знайшлі "інфармацыю антыпалітычнай накіраванасці".
26.07.2010 Затрыманьні ў Гомелі
У Гомелі міліцыя затрымала Васіля Палякова – кіраўніка гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Юрыя Глушакова – першага намесніка старшыні партыі "Зялёныя” і грамадскую актывістку Ларысу Шчыракову.
26.07.2010 Прафсаюзных актывістаў западозрылі ў перавозе «антыдзяржаўнай літаратуры»
Старшыню Брэсцкай рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) Валянціна Лазарэнкава і актывіста СПБ Віктара Чайкоўскага затрымалі супрацоўнікі міліцыі па падазрэнні ў перавозе літаратуры антыдзяржаўнай скіраванасці.
23.07.2010 Камерунскі футбаліст: Пасля 40 дзён на Акрэсціна я хацеў сябе забіць
Гі Франсуа Тукам у інтэрв’ю Еўрарадыё распавёў пра ўмовы зняволення ў мінскім ізалятары, пра пабоі, турэмную ежу, расісцкія жарты сакамернікаў, а таксама адзначыў, што за паўтара месяца "адпачынку" на Акрэсціна яму давялося заплаціць 250 долараў.
20.07.2010 Затрыманні ў Брэсце
На Брэсцкім чыгуначным вакзале 19 ліпеня ў 21 гадзіну 40 хвілін па выхадзе з вагона цягніка Мінск-Брэст былі затрыманы супрацоўнікамі лінейнага аддзела міліцыі намеснік старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Віктар Чайкоўскі і старшыня абласнога Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянцін Лазарэнкаў.
19.07.2010 Уладзімера Някляева ізноў затрымлівалі
Лідэр грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Ўладзімер Някляеў быў затрыманы ў суботу зранку каля Жодзіна. Ён накіроўваўся на зьезд воінаў-аўганцаў.
16.07.2010 За падушкі -- затрыманьне
Увечары 15 ліпеня падыходы да Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску кантралявалі людзі ў цывільным. Яны затрымлівалі тых, у каго аказвалася з сабой падушка, і вялі у міліцэйскія аўтобусы. Агулам затрымалі каля 70 чалавек з тых, хто хацеў паўдзельнічаць у "бітве падушкамі", прымеркаванай да 600-годдзя Грунвальдзкай бітвы і не дазволенай гарадзкімі ўладамі.
15.07.2010 Алесю Ясюк затрымалі за еўрастужачкі
Сёньня ў Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку “Еўрапейскай Беларусі” Алесю Ясюк. Зараз яна знаходзіцца ў РУУСе Заводскага раёна сталіцы.
12.07.2010 Сяргею Каваленку пагражае рэальны тэрмін зняволеньня
Віцебскаму актывісту Сяргею Каваленку пагражае новая крымінальная справа і пакараньне тэрмінам да 3 гадоў за ўхіленьне ад адбыцьця папярэдняга пакараньня. Як стала вядома, зараз ён змешчаны ў Віцебскае СІЗА. Ці прад’яўлена актывісту афыіцыйнае абвінавачваньне па артыкуле 415 Крымінальнага Кодэксу пакуль невядома.
09.07.2010 Зачыстка перад «Славянскім базарам»: у Віцебску затрыманыя браты Каваленкі
Вечарам 8 ліпеня ў Віцебску быў затрыманы актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка.
Як паведаміла БелаПАН яго маці Лідзія Каваленка, Сяргея затрымалі каля 21.00 побач з іх домам супрацоўнікі міліцыі.
09.07.2010 У Пачобута і Арэхвы шукалі зброю
Лідэр Саюза палякаў Анжаліка Арэхва і яе намеснік Анджэй Пачобут у другой палове дня 8 ліпеня былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі ў Слоніме і дастаўленыя ў мясцовы РАУС.
05.07.2010 У Балгарыі разгледзелі справы затрыманых беларусаў
2 ліпеня адбыўся разгляд справаў затрыманых у Балгарыі грамадзянаў Беларусі - Аляксандра Міхайлоўскага і Аляксея Латыша. Затрыманыя маюць статус палітычных уцекачоў у Польшчы і знаходзяцца пад юрыдычнай аховай Польшчы.
05.07.2010 Менск. Затрыманыя актывісты «Гавары праўду»
Актывісты руху «Гавары праўду» 3 лі пеня ўскладалі кветкі ў парку Чалюскінцаў і на Вайсковых могілках на месцах пахавання ахвяраў савецкага рэжыму і ваяроў Другой сусветнай, а таксама Якуба Коласа і Янкі Купалы.
02.07.2010 На пілігрымцы ў Будславе затрымалі Кастуся Шыталя
У вёсцы Будслаў Мядзельскага раёну падчас штогадовых урачыстасцяў у гонар абраза Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі, 1 ліпеня быў затрыманы актывіст БХД Кастусь Шыталь.










