Навіны на тэму: затрыманьні
12.09.2010 На фэст “Аршанская бітва” змаглі трапіць усяго каля 20-ці чалавек
Міліцыянты перакрылі пад’езды да Крапівенскага поля, не дазваляючы праехаць да вёскі Гацькаўшчына, дзе звычайна адбывалася імпрэза. А затым пачалі затрымліваць усіх, хто ішоў пешкі ў кірунку да альтэрнатыўнага месца, абранага непадалёк.
11.09.2010 Патэнцыйных удзельнікаў фэсту затрымліваюць пад Оршай
На сёньня на Крапівенскім полі быў запланавана традыцыйны фэст, прымеркаваны да важнай гістарычнай даты - перамогі пад Оршай ў 1514 войска Вялікага Княства Літоўскага над маскоўскім. Менавіта гэты дзень - 8 верасьня - адзначаецца як Дзень беларускай вайсковай славы. Напярэдадні масавае мерапрыемства было забаронена, а арганізатар атрымаў папярэджаньне аб асабістай адказнасьці. Тым ня менш, жадаючыя патрапіць на традыцыйную акцыю накіраваліся на месца збору.
11.09.2010 Затрыманых 8 верасьня не вызвалілі
Сёньня скончыўся тэрмін затрыманьня на 3 сутак у Сяргея Папова, Уладзіміра Валодзіна і Ігара Чапігі, якія былі зьмешчаны ў ІЧУ на Акрэсьціна 8 верасьня ў якасьці падазраваных па крымінальнай справе. На волю яны не выйшлі.
11.09.2010 Францкевіч затрыманы на 3 сутак ужо чацьвёрты раз
Сёньня адвакат Францкевіча Аляксандра, які пэўны час не мог даведацца месцазнаходжаньне свайго падабароннага, нарэшце змог з ім сустрэцца - Паўлу Сапелку патэлефанавала сьледчая і выклікала на допыт. І гэта нягледзячы на тое, што падазраваны, які мае алібі, яшчэ ўчора настойліва прасіў прадаставіць яму адваката, з якім заключана пагадненьне на аказаньне юрыдычнай дапамогі.
10.09.2010 Горадня: у гаварыпраўдаўца сканфіскавалі 13000 асобнікаў “Газэты Някляева”
Наклад газэты канфіскавалі на лецішчы Зьмітра Бандарчука побач з Горадняй, склалі пратакол, самога актывіста адпусьцілі.
10.09.2010 Фэст на крапівенскім полі забаронены
10 верасня Юрыю Копціку ўручылі ў Аршанскім РАУС пастанову аб забароне запланаванага на 11 верасня масавага мерыпрыемства ў районе Крапіўна і папярэдзілі аб яго асабістай адказнасці.
10.09.2010 У Гродне затрыманы Зміцер Бандарчук
18:10 Па апошняй інфармацыі, Зміцера Бандарчука цэлы дзень трымалі ў аддзяленні міліцыі, а зараз у яго ў хаце адбываецца вобшук.
10.09.2010 Валянцін Стэфановіч: Так расьсьледваньне ніхто не праводзіць
Трое сутак адвакат затрыманага Аляксандра Францкевіча не можа знайсьці свайго падабароннага. 9 верасьня скончыўся тэрмін зьняволеньня анархістаў, якія напачатку былі затрыманыя 3 верасьня ў межах узбуджанай крымінальнай справы па ч.2 арт.339 за напад на расейскую амбасаду, а потым па крымінальнай справе па ч.1 арт. 339 КК за напад на будынак Федэрацыі прафсаюзаў. Па папярэднай версіі, іх адвезлі ў РУУС Ленінскага раёна, аднак там іхне аказалася. Інфармацыя пра месца знаходжаньне затрыманых анархістаў адсутнічае.
10.09.2010 Аляксандар Процка патрабуе вызваліць дачку зь СІЗА
Гомельскі актывіст руху «За свабоду» Аляксандар Процка зьвярнуўся з адкрытым лістом да пракурора вобласьці Валянціна Шаева. Такі ж ліст ён накіраваў і ў незалежныя сродкі масавай інфармацыі
10.09.2010 З “някляеўцаў” у пастарунку зрывалі майкі і рабілі “ластаўку”
Затрыманых учора ўвечары актывістаў кампаніі “Гавары праўду!”, якія прыйшлі на хакейны матч Кантынентальнай хакейнай лігі Дынама (Мінск) — Тарпеда (Ніжні Ноўгарад), у Цэнтральным РУЎС здымалі на відэа, зрывалі з іх майкі з лагатыпам кампаніі і рабілі ластаўку. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратар кампаніі Юля Рымашэўская.
09.09.2010 Анархістаў адпусьцілі і зноў затрымалі
Сёньня скончыўся тэрмін затрыманьня па крымінальнай справе ў 7 анархістаў, аднак на волю яны не выйшлі. З ізалятару часовага утрыманьня на Акрэсьціна іх вызвалілі, аднак адразу даставілі ў Ленінскі РУУС Менску. За што - пакуль невядома.
09.09.2010 50 чалавек адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы ў пастарунку
8 верасьня затрыманьнямі скончылася спроба правесьці сімвалічную акцыю "Бой падушкамі", прымеркаваную да гадавіны бітвы пад Оршай. Дазвол на яе правядзеньне сталічныя ўлады так і не далі, нягледзячы на 4 прапанаваныя арганізатарамі месцы правядзеньня.
09.09.2010 Затрыманых падчас баёў падушкамі адпусцілі без складання пратаколаў
Усе затрыманыя падчас баёў падушкамі 8 верасня ў Мінску адпушчаны без складання пратаколаў, паведаміў БелаПАН грамадскі актывіст Андрэй Кім.
08.09.2010 11 чалавек затрыманыя ў сувязі з інцыдэнтам на тэрыторыі Расійскай амбасады ў Менску
Сёньня ў Менску супрацоўнікамі КДБ затрыманая актывістка Тацяна Семянішчава. Па словах маці затрыманай супрацоўнікі КДБ заявілі, што знайшлі нейкую інфармацыю на раней канфіскаваным цвёрдым дыску, але якую менавіта не ўдакладняецца. Аб больш дакладных прычына затрымання або прад'яўленні абвінавачванняў пакуль няма ніякай інфармацыі.
08.09.2010 Затрыманыя маладафронтаўцы каля амбасады Расеі
Пяцёра сяброў "Маладога фронту" Зьміцер Ясевіч, Эдуард Лобаў, Алесь Стасюк, Вадзім Петрык і Ігар Аляксееў знаходзяцца ў міліцыі Цэнтральнага раёну Менску.










