Навіны на тэму: затрыманьні
30.11.2010 Беларускіх актывістаў затрымліваюць у Маскве
Супрацоўнікі спэцслужбаў 28 лістапада ў Маскве ў раёне Баграціёнаўскага праспекту затрымалі актывіста Ігара Аліневіча, якога беларускія праваахоўныя органы падазраюць ва ўдзеле ў нападах на генштаб у Менску і амбасаду Расіі гэтай восеньню.
29.11.2010 Маладафронтаўцаў затрымалі за распаўсюд газет
27 лістапада ў Маладзечна Павал Сяргей і Натальля Міхалевіч раздавалі побліз будынку тэхнікуму інфармацыйны бюлетэнь "Малады Фронт". Маладзёнаў неўзабаве затрымалі міліцыянты. Супрацоўнікі МУС канфіскавалі 50 асобнікаў газэтаў і адвезьлі маладафронтаўцаў ў пастарунак па вуліцы Галіцкага.
25.11.2010 Хамайду адпусьцілі, але зьнялі на відэа
Віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайду, затрыманага за заклік байкатаваць выбары, выпусьцілі з Чыгуначнага РАУС, ня склаўшы аніякіх пратаколаў.
25.11.2010 Барыса Хамайду затрымаў спэцназ
Віцебскі апазыцыянэр пайшоў агітаваць за байкот выбараў з плякатам: "Безь легітымнай Канстытуцыі няма сапраўдных выбараў зь легітымным вынікам".
23.11.2010 Віцебскаму апазіцыянеру скасавалі 4 сутак арышту, прысуджанага за заклік байкатаваць выбары
Барыс Хамайда пабыў пад вартай толькі адны суткі з пяці. Адміністрацыя ізалятара часовага ўтрыманьня паведаміла яму, што ён вольны. Абласная пракуратура па ўласнай ініцыятыве аспрэчыла рашэньне суддзі Чыгуначнага райсуду Алены Цыганковай, якая ўчора асудзіла двух віцебсках апазіцыянераў.
23.11.2010 Маладафронтаўца трымалі ў пастарунку ўсю ноч
Паўлу Сяргею з Маладзечна міліцыянты пагражалі праблемамі на вучобе, дырэктар каледжу, дзе вучыцца хлопец, асаблівых праблемаў у дзейнасьці юнака ня бачыць.
22.11.2010 Віцебск: За заклік да байкоту – арышт і штраф
Барыс Хамайда і Ян Дзяржаўцаў выйшлі на вуліцу Леніна з плакатамі “Толькі байкот” і “Удзел у выбарчым фарсе – гэта здрада Радзіме”. Праз дзве гадзіны яны апынуліся ў Чыгуначным райаддзеле міліцыі, дзе на іх склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаванне. А яшчэ праз пару гадзін суддзя Алена Цыганкова вынесла рашэнне: пакараць Хамайду 5 суткамі арышту, а Дзяржаўцава аштрафаваць на 350 тысяч рублёў.
22.11.2010 Юрыю Гуменюку наладзілі асабісты дагляд на мяжы
На памежным пункце “Брузгі” супрацоўнікі беларускай мытні і памежнікі здзейснілі асабісты дагляд гродзенскага літаратара і журналіста Радыё Рацыя, сябра Беларускага ПЭН-цэнтру і Саюзу беларускіх пісьменнікаў Юрыя Гуменюка.
18.11.2010 «Злавешчая цень Пазняка»
З аўтобуса Каўнас — Мінск на пункце пропуску «Каменны лог» беларуска-літоўскай мяжы зняты намеснікі старшыні КХП-БНФ Юрый Беленькі і Сяргей Папкоў. Інцыдэнт адбыўся 17 лістапада прыкладна ў 19.45.
18.11.2010 Маладафронтаўцаў затрымалі пасьля выпадковай сустрэчы зь міністрам
У Менску ўвечары 17 лістапада былі затрыманыя намесьнікі старшыні зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Наста Палажанка і Мікола Дземідзенка. Пра гэта паведаміў БелаПАН лідэр арганізацыі Зьміцер Дашкевіч.
16.11.2010 Затрымалі маладафронтаўца за заклікі выйсьці на плошчу
Супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску затрымалі актывіста «Маладога фронту» Эдуарда Лобава. Хлопец распаўсюджваў інфармацыйныя матэрыялы кампаніі «Сыходзь!», а таксама ўлёткі з заклікам прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу 24 лістапада.
15.11.2010 Затрыманыя Міхась Пашкевіч і Раман Багдановіч
Актывісты грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" ладзілі вулічную акцыю "Хаваць трэба сьмецьце, а не галасы". Удзельнікі акцыі нацягвалі на сьметніцы чорныя пакеты і клеілі налепку "Хаваць трэба сьмецьце, а не галасы".
13.11.2010 Наклад «Новага часу» затрымалі, але адпусцілі
Апошні нумар недзяржаўнай газеты з нейкіх прычын прыцягнуў пільную ўвагу праваахоўных органаў.
12.11.2010 У Менску затрымалі актывіста БХД за распаўсюд налепак "Сыходзь"
Сёння ноччу ў Першамайскім раёне Менску за распаўсюд налепак “Сыходзь!” быў затрыманы 24-гадовы актывіст БХД Антось Котаў.
11.11.2010 Жытомірская пракуратура правярае скаргу беларусаў
Пракуратура Жытомірскай вобласці рапачала праверку законнасці дзеяньняў міліцыі пры затрыманьні грамадзян Беларусі. Як паведамляе Житомир.info, пракуратурай Жытомірскай вобласці праводзіцца праверка скаргаў на дзеяньні праваахоўнікаў у дачыненні да Ігара Коктыша і іншых грамадзян, якія на днях былі затрыманыя міліцыяй у сувязі з падазрэньнем адносна захоўваньня наркатычнай сыравіны ў г. Жытоміры.










