Навіны на тэму: затрыманьні

17.12.2010 Затрыманыя актывісты кампаніі "Грамадзянін"

Трое актывістаў кампаніі "Грамадзянін" знаходзяцца ў міліцыі Савецкага раёну Мінска. Яны цягам дня раздавалі на выбарчых участках Мінска ўлёткі з выгляду падобныя на позвы ў міліцыю.

Маладэчна: Чарговае затрыманне актывістаў

16.12.2010 Маладэчна: Чарговае затрыманне актывістаў

Учора вечарам у Маладэчне міліцэйскі патруль затрымаў апазіцыйных актывістаў Яўгена Каросціка і Дзяніса Лазара, якія на інфармацыйным стэндзе размяшчалі аб’яву аб сустрэчы з выбаршчыкамі давераных асобаў Рымашэўскага.

16.12.2010 Затрыманні маладафронтаўцаў у Маладэчна

У Маладэчна за расклейку агітацыі ў падтрымку Віталя Рымашэўскага былі затрыманыя маладафронтавец Лазар Дзяніс і яго паплечнік Каросьцік Яўген.

16.12.2010 Затрыманьні ў Маладэчне

Сёньня на кватэры актывіста штабу Андрэя Саньнікава Аляксандра Абрамовіча супрацоўнікі міліцыі правядуць ператрус.

Праваабаронца: Калі вас затрымліваюць, не размахвайце рукамі

16.12.2010 Праваабаронца: Калі вас затрымліваюць, не размахвайце рукамі

Як паводзіць сябе пры затрыманні? Ці могуць затрыманага здымаць на відэа? Чаго можна патрабаваць у судзе? Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё распавядае праваабаронца з кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч.

14.12.2010 Затрыманы адзін з кіраўнікоў «Гавары праўду»

Сяргей Вазняк, сябра ініцыятыўнай групы Някляева, быў затрыманы ў Мінску прыкладна ў 13.40 у аўторак. Затрыманне адбылося непадалёк вуліцы Радыяльнай, на тэрыторыі, забудаванай гаражамі. Са словаў адваката Раісы Міхайлоўскай, Сяргей Вазняк разам са сваім кіроўцам прыехаў туды, каб адрамантаваць стартэр у аўтамабілі. Падчас рамонту машына была акружаная людзьмі ў цывільным і адбылося затрыманне.

14.12.2010 У Хойніках міліцыя затрымала распаўсюдніка агітацыйных матэрыялаў

У Хойніках 13 снежня міліцыя затрымала Леаніда Цітка, распаўсюдніка агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у прэзыдэнты Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса.

10.12.2010 Затрыманьні на шляху да Кастрычніцкай плошчы

Супрацоўнікі сілавых структураў затрымалі прыкладна 15 удзельнікаў акцыі, якія спрабавалі зьвярнуць увагу грамадзкасьці на парушэньне канстытуцыйных правоў грамадзянаў Беларусі.

10.12.2010 Затрыманыя Дашкевіч, Палажанка, Яроменак і Дземідзенка

Вечарам 9 снежня непадалёк ад Галоўпаштамта міліцыянты спынілі аўтамабіль, у якім ехалі маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч, Наста Палажанка, Уладзімір Яроменак і Мікола Дземідзенка.

09.12.2010 У Гомелі затрымалі сябра БХД

8 снежня ў Гомелі супрацоўнікамі Навабеліцкага РАУС за расклейку плакатаў у неўстаноўленых месцах быў затрыманы 24-гадовы актывіст БХД Зміцер Адамовіч.

09.12.2010 Супрацоўнікі МУС умяшаліся ў пікет нацыянал-бальшавікоў

Актывіст нацыянал-бальшавіцкага руху і журналіст агенцтва БелаПАН былі затрыманы падчас правядзення нацболамі запланаванага пікета супраць кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.

08.12.2010 Затрымалі Зьмітра Дашкевіча

Лідэр «Маладога Фронту» затрыманы ў Менску ўвечары 8 сьнежня. Аўтамабіль, якім ён кіраваў, быў спынены супрацоўнікамі ДАІ на машыне з уключанымі мігалкамі. Зьмітра адвезьлі ў Першамайскі РУУС. Яго падазраюць у падробцы правоў кіроўцы.

08.12.2010 Затрыманы мастак Алесь Пушкін

Сёньня, а 15:45 у сваім доме ў вёсцы Бобр Пухавіцкага раёну быў арыштаваны мастак і палітычны актывіст апазыцыі Алесь Пушкін. Пра гэта паведаміла яго жонка Алеся.

06.12.2010 Масты: ад сябраў каманды Рымашэўскага міліцыя патрабуе тлумачэньняў

6 сьнежня раніцай каля восьмай гадзіны ўчастковы міліцыянт прыйшоў на кватэру Алены Давідовіч, актывісткі штабу Віталя Рымашэўскага, з патрабаваньнем, каб тая пісьмова патлумачыла — хто і адкуль даставіў для іх агітацыйныя матэрыялы за кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага, якія яна з сваім сябрамі расклейвала ў горадзе.

01.12.2010 Аляксандра Фядуту і Алега Мяцеліцу затрымалі на дзве гадзіны

Давераныя асобы кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева вярталіся з Масквы. А 7-й гадзіне перад выхадам з вагона да іх падышлі міліцыянты ў форме і ў цывільным. Праверыўшы месцы, на якіх ехалі Фядута і Мяцеліца, іх адвялі ў апорны пункт на вакзале.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства