Навіны на тэму: затрыманьні
20.12.2010 У ліку затрыманых — 12-разовая чэмпіёнка Еўропы па каратэ, яе муж і сын
Падчас акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці, якая прайшла ўвечары 19 снежня ў Мінску, былі затрыманыя 12-разовая чэмпіёнка Еўропы па каратэ Святлана Вількіна, яе муж Андрэй, заслужаны трэнер Беларусі, і іх 25-гадовы сын.
20.12.2010 Спісы затрыманых і пацярпелых журналістаў (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
Затрыманыя (з улікам адпушчаных, па стане на 18.57 20-га снежня)
20.12.2010 Праваабаронцаў "Вясны" пакінулі без кампутарнай тэхнікі
5-10 Супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным забралі з офісу ПЦ "Вясна" усе кампутары (нібыта на праверку). Каля 6 раніцы ўсіх 10 затрыманых адпусьцілі з Першамайскага РУУС пасля дачы тлумачэнняў без складання пратаколаў. Дапамогу ў гэтым аказалі прадстаўнікі АБСЕ.
20.12.2010 Кватэру Анатоля Лябедзькі ўзялі штурмам
Каля 10 супрацоўнікаў сілавых структураў на працягу амаль гадзіну ламіліся ў кватэру да лідэра АГП Анатоля Лябедзькі. Выламаўшы дзверы яны скруцілі палітыка, вывалаклі яго з дому і звезлі на мікрааўтобусе з нумарам АБ 102825
20.12.2010 Затрыманы каля 400 чалавек
Па некаторай інфармацыі ад супрацоўнікаў міліцыі, лічба затрыманых - каля 400 чалавек. Частку дастаўленых на Акрэсціна зноў загрузілі ў аўтазакі і некуды павезлі.
20.12.2010 Затрыманы Алег Гулак
Затрыманы адзін з кіраўнікоў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” - Старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак – ён знаходзіцца ў аўтазаку. Праваабаронца паведаміў, што разам з ім у аўтазаку знаходзіцца цяжарная жанчына, якая была затрыманая разам з мужам, калі яны ішлі па праспекце.
20.12.2010 Спіс затрыманых і пацярпелых (Дадаецца)
Прозвішчы людзей, якіх затрымалі падчас зачысткі мірнай акцыі пратэсту.
19.12.2010 У Рудзенску заблякаваныя маладафронтаўцы
Як паведамляюць праваабаронцы, у адной з кватэраў у Рудзенску зяблякаваныя актывісты «Маладога фронту».
19.12.2010 Затрымліваюць актывістаў штабу Някляева
Алег Ладуцька, каардынатар выбарчага штабу Ўладзімера Някляева па Цэнтральным раёне Менску, затрыманы на станцыі мэтро Кунцаўшчына.
19.12.2010 Затрыманьні і перасьлед грамадзян (абнаўляецца)
Увага! У дачыненні да Дашкевіча, Лобава Эдуарда і Дзяніса Лазара СА ПР Маскоўскага РУУС г.Мінска ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт.339 КК РБ (Хуліганства). У 16.30 падазраваныя былі затрыманыя ў парадку ст.108 КПК РБ і дастаўлены ў ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама.
19.12.2010 Давераная асоба Рымашэўскага змешчаны ў следчы ізалятар
Затрыманы 18 снежня ў Гомелі Юрый Клімовіч, каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, змешчаны ў следчы ізалятар.
18.12.2010 Перадмітынговыя пагромы ў Менску набіраюць моц (аднаўляецца!)
Па апошніх дадзеных, супрацоўнікі міліцыі ў Менску спрабавалі ўламіцца ў кватэру да Тацяны Шапуцькі. У той жа час “пашпартны кантроль” уварваўся ў кватэру, дзе знаходзіліся актывісты Юльян Місюкевіч, Зміцер Ясевіч, разам са сваімі сябрамі з расійскай арганізацыі “Абарона”. Зараз сувязь з імі адсутнічае. Дагэтуль невядомы лёс Кастуся Жукоўскага, затрыманага сёньня. Дзяжурны па ГУУС Менску паведамляе, што інфармацый пра іх затрыманьне не валодае. Таксама міліцыянты спрабавалі трапіць у жытло моладзевых актывістаў Змітра Хведарука, Міколы Дземідзенкі і Кацярыны Людвіг.
18.12.2010 Зміцер Дашкевіч і Паліна Дзякава затрыманыя прэвентыўна (дапаўняецца)
Прыкладна паўгадзіны таму ў Фрунзенскім раёну Менска быў затрыманы “маладафронтавец” Зміцер Дашкевіч. Ён выносіў сьмецце, калі некалькі чалавек схапілі яго і адвалаклі ў мікрааўтобус цёмна-сіняга колеру.
18.12.2010 Затрыманне кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага: он-лайн рэпартаж
Віталь Рымашэўскі ператрываў блакаду аўтамабіля і даехаў да офісу. Машына ДАІ стаіць на ўездзе ў двор. На іншым баку вуліцы дзяжураць людзі ў цывільным. (ВІДЭА І ФОТА З ЗАТРЫМАННЯ)
18.12.2010 На выбарчым участку затрыманы актывіст руху «За свабоду»
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі на выбарчым участку Іўя актывіста руху «За свабоду» Багуслава Унгуру. Багуслаў прыйшоў на Цэнтральны выбарчы ўчастак, атрымаў свой бюлетэнь, але галасаваць ня стаў.










