Навіны на тэму: затрыманьні
22.12.2010 Ірыну Халіп наведаў адвакат
З журналісткай Ірынай Халіп, якая падазраецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня, сустрэўся яе адвакат Уладзімір Толсцік.
22.12.2010 Саннікаў знаходзіцца ў цяжкім стане
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў моцна збіты і «ўяўляе сабой жудаснае відовішча». Пра гэта паведаміў БелаПАН адвакат палітыка Павел Сапелка.
22.12.2010 Хрысціна Шацікава ў бальніцы з унутранымі пашкоджаннямі
Магілёўская актывістка Хрысціна Шацікава была затрыманая 19 снежня каля 23.30 ў арцы, па якой можна прайсці ад плошчы Незалежнасці да вуліцы Ленінградскай — ужо пасля разгону акцыі.
22.12.2010 Спісы затрыманых і пацярпелых журналістаў і сябраў БАЖ (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
Затрыманыя (з улікам адпушчаных), па стане на 13.58 22 снежня:
22.12.2010 Працягваецца паляваньне на ўдзельнікаў Плошчы
Сябраў БХД Зьмітра Шурхая, Юрася Бакура і Андруся Шарэнду затрымалі поздна ўвечары ў Берасьці.
21.12.2010 Актывістка ЛГБТ знайшлася рэанімацыі з чэрапна-мазгавой траўмай
Беларуская актывістка ЛГБТ-руху Варвара Красуцкая знайшлася ў рэанімацыі 10-ай бальніцы Мінска з чэрапна-мазгавой траўмай.
21.12.2010 Затрыманы Арцём Дубскі
У 17.35 паступіла інфармацыя аб затрыманні на прывакзальнай плошчы Мінска моладзевага актывіста Арцёма Дубскага. Падставы затрымання пакуль невядомыя.
21.12.2010 Затрыманы Уладзімір Кобец
Кіраўнік штаба кандыдата Андрэя Саннікава Уладзімір Кобец быў затрыманы ў цэнтры гораду, калі ішоў па вуліцы: побач спыніўся аўтамабіль, куды яго пасадзілі і звезлі. Пра гэта паведаміў сведка затрымання.
21.12.2010 Cтаршыня БХК Алег Гулак на волі
Адзін з кіраўнікоў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак адпушчаны на волю. Суд не адбыўся з-за недахопу доказаў. Адміністрацыйная справа накіраваная на дапрацоўку.
21.12.2010 Частку вязняў другія суткі трымаюць без ежы і пітва, у аўтазаках
«Нас адмаўляюцца браць на Акрэсціна, — паведаміў „Нашай Ніве“ арыштаваны падчас Плошчы Алесь Мілінец. — Другія суткі сядзім у аўтазаку. Нас тут 31 чалавек. Кажуць, паперы належным чынам не аформленыя».
20.12.2010 Затрыманы, асуджаны на 10 сутак маці і сястра рэпарцёра «Нашай Нівы»
46-гадовая Ірына Панкавец і 23-гадовая Святлана былі затрыманыя ў ліку іншых соцень удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту 19 снежня. Гэта мама і сястра рэпарцёра «Нашай Нівы» Змітра Панкаўца.
20.12.2010 У кватэры Андрэя Саннікава прайшоў ператрус, а Ірына Халіп "знайшлася" ў ізалятары КДБ
Там жа аказаліся Павел Севярынец і Віталь Рымашэўскі.
20.12.2010 Ус і Кастусёў — на волі
Пасля допытаў у КДБ адпусцілі экс-кандыдатаў у прэзідэнты Дзмітрыя Уса і Рыгора Кастусёва.
20.12.2010 Затрыманы намесьнік старшыні «Маладога фронту» Мікола Дземідзенка
Ён зьбіраўся прыйсьці дахаты, забраць свае рэчы і зьехаць да бацькоў. Але ў кватэру ўварваліся некалькі міліцыянтаў і схапілі хлопца.
20.12.2010 У.Някляеў знаходзіцца ў следчым ізалятары - А.Лукашэнка
Падчас акцыі пратэсту ў Мінску былі затрыманыя 639 чалавек










