Навіны на тэму: затрыманьні

Вызваленыя ад адбыцця арышту пацвердзілі, што яны на волі

23.12.2010 Вызваленыя ад адбыцця арышту пацвердзілі, што яны на волі

У Праваабарончы цэнтр "Вясна" пазваніў адзін з асуджаных да арышту, які пацвердзіў, што частка арыштаваных вызвалена ад адбыцця пакарання. З якой прычыны -- невядома. Інфармацыі пра адмену рашэнняў судоў яны не атрымалі.

23.12.2010 Сяргей Марцалеў так і не даехаў да "Белсату"

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі супрацоўнікі тэлеканалу "Белсат". Нагадаем, што кіраўнік выбарчага штабу кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча ехаў з Мінску ў Варшаву.

23.12.2010 Адкрыты зварот музыкантаў да беларускіх уладаў

Расійскія і беларускія музыкі заклікаюць адпусціць затрыманых 19 снежня ў Мінску.

Жодзінскім праваабаронцам з трэцяе спробы ўдалося паразмаўляць з начальствам Жодзінскага ГАЎС

23.12.2010 Жодзінскім праваабаронцам з трэцяе спробы ўдалося паразмаўляць з начальствам Жодзінскага ГАЎС

Аднак, размова адбылася не з начальнікам міліцыі А.Чынкіным, а зь ягоным намесьнікам сп.Дарошкам. У часе прыёму была зарэгістраваная й пададзеная адпаведная заява.

23.12.2010 Сябра ініцыятыўнай групы Някляева з Івацэвічаў Станіслаў Халадовіч знайшоўся ў Жодзіна

Па інфармацыі сябры Беларускага хельсінскага камітэта з Брэста Валянціна Лазарэнкава, сёння ўдалося даведацца, дзе знаходзіцца сябра ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева – грамадскі актывіст з Івацэвічаў Станіслаў Халадовіч. У спісах затрыманых ён да сённяшняга дня не значыўся.

Дапытваюць і тых, хто знаходзіцца ў бальніцах

23.12.2010 Дапытваюць і тых, хто знаходзіцца ў бальніцах

З бальніцы, дзе знаходзяцца ўдзельнікі акцыі з чэрапна-мазгавымі траўмамі, сёння супрацоўнікі невядомых структур (ці міліцыі, ці КДБ) забралі на допыт адну з параненых. У 17.30 стала вядома, што да Маі Абрамчык супрацоўнікі спецслужб прыехалі дапытваць у бальніцу.

23.12.2010 Ф.Вячора: Людзей працягваюць выкрадаць са шпіталёў

Удзельнікаў падзеяў на Кастрычніцкай плошчы выкрадаюць проста са шпіталёў, дзе яны апынуліся пасля збіцця амапаўцамі і міліцыянтамі.Чарговае выкраданне адбылося літаральна сёння, паведаміў грамадскі актывіст Франак Вячорка.

23.12.2010 На мяжы затрыманы кіраўнік штаба Статкевіча

Кіраўнік выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў, зняты ў ноч на 23 снежня з цягніка Мінск-Варшава беларускімі памежнікамі, перададзены міліцыі.

23.12.2010 Затрыманы, але затым адпушчаны тэлеаператар, які зняў збіццё Някляева

Пра гэта паведаміў ГА «БАЖ» каля 17.00 прадстаўнік тэлеканала «Белсат» Міхась Янчук. Тэлеаператара Алеся Баразенку затрымалі людзі ў цывільным непадалёк ад яго дома, калі ён скіроўваўся здымаць чарговы матэрыял.

Мінгарвыканкама ГУУС: даведацца аб месцазнаходжанні затрыманых 19 снежня можна тут (СПІС ТЭЛЕФОНАЎ)

22.12.2010 Мінгарвыканкама ГУУС: даведацца аб месцазнаходжанні затрыманых 19 снежня можна тут (СПІС ТЭЛЕФОНАЎ)

21 нежня на афіцыйным сайце ГУУС Мінгарвыканкама з'явіліся тэлефоны, па якіх можна даведацца пра месцазнаходжанне асоб, затрыманых 19 і 20 снежня падчас несанкцыянаванай акцыі

Вызвалены Артур Раманчук, які быў асуджаны на 10 сутак арышту

22.12.2010 Вызвалены Артур Раманчук, які быў асуджаны на 10 сутак арышту

З ізалятару часовага ўтрымання ў Жодзіна сёння ўвечары быў адпушчаны на волю Артур Раманчук -- пляменнік кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука. Артур быў асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту.

Баранавіцкія дэмакраты патрабуюць ад Генпракурора выявіць правакатараў

22.12.2010 Баранавіцкія дэмакраты патрабуюць ад Генпракурора выявіць правакатараў

Баранавіцкія дэмакраты звярнуліся да Генеральнага пракурора з патрабаваннем вызваліць усіх кандыдатаў у прэзідэнты і усіх незаконна затрыманых 19 снежня, а таксама настойваюць на справядлівым і аб’ектыўным расследаванні дзеянняў праваахоўных органаў, выяўленні правакатараў, якія збівалі ўдзельнікаў мірнай дэманстрацыі.

У Брэсце сёння асуджаны трое давераных асобаў апазіцыйных кандыдатаў

22.12.2010 У Брэсце сёння асуджаны трое давераных асобаў апазіцыйных кандыдатаў

Сёння па 5 сутак адміністратыўнага арышту атрымалі трое жыхароў Брэста – давераныя асобы апазіцыйных кандыдатаў. Юрый Бакур, Андрэй Шарэнда і Дзмітрый Шурай былі затрыманы ўчора ў 22.40.

Арцём Дубскі і Максім Вінярскі арыштаваныя на 15 сутак

22.12.2010 Арцём Дубскі і Максім Вінярскі арыштаваныя на 15 сутак

Ад людзей, якія знаходзяцца каля ЦІП на Акрэсціна стала вядома, што затрыманы ўчора Арцём Дубскі асуджаны на 15 сутак адміністратыўнага арышту. Такі ж тэрмін арышту -- у актывіста Максіма Вінярскага (пра яго затрыманне мы не мелі інфармацыі да гэтага часу).

Брэст: На волю выйшаў Віктар Чайкоўскі

22.12.2010 Брэст: На волю выйшаў Віктар Чайкоўскі

Сёння, 22 снежня, у 13:00 быў адпушчаны на волю Віктар Чайкоўскі, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Міколы Статкевіча. Нагадаем, 19 снежня Віктар Чайкоўскі быў прэвентыўна затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў Брэсце пры выхадзе з дому.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства