Навіны на тэму: затрыманьні

Вобыскі на Каляды

26.12.2010 Вобыскі на Каляды

На кватэрах дэмакратычных актывістаў 25 снежня праводзіліся вобыскі. Супрацоўнікі следчых органаў у межах крымінальнай справы па ч.2 арт. 293 КК канфіскуюць у асноўным кампутарную тэхніку.

Пракурора просяць паведаміць дакладны час вызвалення арыштаваных

25.12.2010 Пракурора просяць паведаміць дакладны час вызвалення арыштаваных

Жодзінскія праваабаронцы Святлана і Аляксей Лапіцкія звярнуліся да пракурора горада Уладзіміра Нябоскі з просьбай забяспечыць паўнавартаснае інфармаванне пра лёс арыштаваных іх родных, блізкіх, сяброў і зацікаўленую грамадскасць.

25.12.2010 Расійскія пісьменнікі патрабуюць вызвалення Уладзіміра Някляева і спынення рэпрэсій супраць апазіцыі (заява)

Мы ашаломленыя тым, што адбывалася ў ноч пасля выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, калі былі ўжытыя рэпрэсіўныя меры ў адносінах да апазіцыйна настроеных грамадскіх дзеячоў. Асаблівую трывогу выклікае ў нас лёс аднаго з самых таленавітых пісьменнікаў, вядомага грамадскага дзеяча Рэспублікі Беларусь - Уладзіміра Някляева.

24.12.2010 Саюз пісьменнікаў Масквы – у абарону Уладзіміра Някляева і ўсіх арыштаваных (заява)

Асцерагаючыся за жыццё і лёс Уладзіміра Някляева, іншых арыштаваных апазіцыянераў, мы заклікаем Саюз пісьменнікаў Беларусі, беларускую грамадскасць, міжнародныя гуманітарныя арганізацыі ўзняць свае галасы ў абарону дэмакратыі і правоў чалавека на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Спрабуюць уварвацца ў кватэру праваабаронцы Алены Танкачовай

24.12.2010 Спрабуюць уварвацца ў кватэру праваабаронцы Алены Танкачовай

У 22.30 стала вядома, што ў кватэру праваабаронцы, кіраўніка "Цэнтра прававой трансфармацыі" Алены Танкачовай спрабуюць патрапіць супрацоўнікі спецслужбаў.

Лявон Вольскі запрашае далучыцца да акцыі “Святочная паштоўка ў няволю”

24.12.2010 Лявон Вольскі запрашае далучыцца да акцыі “Святочная паштоўка ў няволю”

Знакаміты рок-музыка Лявон Вольскі звяртаецца да ўсіх вядомых і аўтарытэтных людзей – беларускіх і замежных – з заклікам павіншаваць асуджаных да арышту ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту ў Мінску з надыходзячымі Калядамі і Новым годам: “Вы – вядомыя людзі. Дык давайце ж разам створым сапраўдны Калядны цуд – асветлім змрочныя вязніцы!”.

Каля Акрэсціна затрыманы Вольга Дамарад І Міхаіл Мацкеквіч

24.12.2010 Каля Акрэсціна затрыманы Вольга Дамарад І Міхаіл Мацкеквіч

Маладыя праваабаронцы Вольга Дамарад і Міхаіл Мацкевіч на працягу апошніх дзён займаліся маніторынгам судовых працэсаў над затрыманымі ўдзельнікамі мірнай акцыі пратэсту. Увечары яны былі затрыманы каля Акрэсціна падчас акцыі салідарнасці з арыштаванымі.

24.12.2010 Таццяна Бублікава абвесціла галадоўку

Пра гэта паведаміла 24 снежня адвакатка Таццяны Ларыса Атаманчук, якая сустракалася са сваёй падабароннай увечары 23 снежня.

Адказы на найбольш частыя пытанні наконт затрыманых

24.12.2010 Адказы на найбольш частыя пытанні наконт затрыманых

Дзе знаходзіцца той ці іншы чалавек? Што можна перадаваць затрыманым у ізалятар часовага ўтрымання? Хто можа абскардзіць судовую пастанову? Чым можна дапамагчы? Чытайце адказы на пытанні, якія найбольш часта паступаюць да праваабаронцаў у тэлефанаваннях.

24.12.2010 27 снежня Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргі расіян, затрыманых 19 снежня

Па просьбе расійскага пасольства раённыя суды Мінска ў паскораным парадку накіроўваюць на разгляд у Мінскі гарадскі суд скаргі ад расійскіх грамадзян, затрыманых у Мінску 19 снежня, - паведаміў прэс-сакратар пасольства Расіі ў Беларусі Вадзім Гусеў.

Больш за тры гадзіны Касю Сцяпанаву  ўтрымлівалі у КДБ Астравецкага раёну (дапоўнена)

24.12.2010 Больш за тры гадзіны Касю Сцяпанаву ўтрымлівалі у КДБ Астравецкага раёну (дапоўнена)

Студэнтку 3 курса факультэта журналістыкі ЕГУ Касю Сцяпанаву, якую сёньня зьнялі з цягніка на літоўска-беларускай мяжы, адвезлі ва ўпраўленне КДБ па Астравецкаму раёну на допыт. Яна вярталася з Вільні дахаты на вакацыі. Ёй было адмоўлена ў прысутнасьці на допыце грамадскага абаронцы. У КДБ яна ўтрымлівалася больш за тры гадзіны. Зараз яна на волі

24.12.2010 З турмаў адпусцілі каля 100 чалавек

Каля 100 затрыманых у часе пратэстных акцыяў 19 снежня адпушчаныя на свабоду. Пра гэта паведаміў начальнік прэс-службы ГУЎС Мінгарвыканкаму Аляксандр Ластоўскі. Паводле яго словаў, адпушчаныя тыя, хто быў аштрафаваны, і тыя, хто раней не прыцягваўся да адказнасці.

24.12.2010 На літоўска-беларускай мяжы знялі з цягніка студэнтку ЕГУ Касю Сцяпанаву

Студэнтку ЕГУ Касю Сцяпанаву сёння знялі з цягніка на літоўска-беларускай мяжы. Яна вярталася з Вільні дахаты на вакацыі. Пра гэта Сцяпанава распавяла ў жывым эфіры Еўрарадыё.

24.12.2010 ЗША і ЕС: Беларускі народ заслугоўвае лепшай долі

Сумесная заява дзяржаўнага сакратара ЗША Хілары Клінтан і Высокага прадстаўніка Еўрапейскага Саюза Кэтрын Эштан аб сітуацыі пасля выбараў прэзідэнта ў Рэспубліцы Беларусь

Чым можна дапамагчы?

23.12.2010 Чым можна дапамагчы?

У ізалятарах у Жодзіне і на Скарыны на выходных не прымаюць перадачы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства