Навіны на тэму: затрыманьні
18.01.2011 Затрыманы кандыдат у прэзідэнты Іван Кулікоў
Стала вядома, што прыкладна, а шостай гадзіне вечара 17 студзеня быў затрыманы Іван Кулікоў. Пра гэта паведаміў прадстаўнік камітэта ў абарону зняволеных «Над бар’ерам» Цімох Дранчук.
17.01.2011 Журналіста Гарэцкага затрымалі каля “амерыканкі”
Пад час інтэрвію са сваякамі авбінавачаных у масавых беспададках каля следчага ізалятару КДБ сёньня апоўдні быў затрыманы журналіст Барыс Гарэцкі. Спачатку ў яго запатрабавалі пашпарт для высвятлення асобы, а праз некаторы час яму прапанавалі прайсці разам з супрацоўнікамі міліцыі.
17.01.2011 У Брэсце за распаўсюд бюлетэня затрымалі трох актывістаў
Каля Брэсцкага аблвыканкама сёньня затрымалі трох маладых людзей, якія раздавалі бюлетэнь пра арыштаваных кандыдатаў на прэзідэнцтва, паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.
15.01.2011 Віцебск: невядомыя затрымалі кіраўніка суполкі «Моладзі БНФ»
Аляксандра Кузьняцова, кіраўніка віцебскай суполкі «Моладзі БНФ», а ў часе выбарчай кампаніі — давераную асобу Рыгора Кастусёва, гвалтам зацягнулі ў машыну без нумароў. Пра гэта распавяла знаёмая актывіста, на вачох у якой усё адбылося.
13.01.2011 Затрыманы Кастусь Жукоўскі
Сёння быў затрыманы гомельскі актывіст Кастусь Жукоўскі. Супрацоўнікі міліцыі склалі на яго пратакол за дробнае хуліганства. Зараз мае адбыцца суд.
13.01.2011 Пачобута не выпусцілі з КДБ, вязуць у Мінск на суд
Яго будуць судзіць у судзе Кастрычніцкага раёну.
08.01.2011 Юльяна Місюкевіча змясцілі на Акрэсціна
6 студзеня пасля здачы іспыту з універсітэту на допыт у Камітэт дзяржбяспекі быў дастаўлены маладафронтавец Юліян Місюкевіч. Пасля гэтага ён не выходзіў на сувязь, а тэлефон увесь час быў адключаны. Пазней паплечнікі знайшлі Місюкевіча на Акрэсціна.
05.01.2011 Вынікі судоў над затрыманымі 19-21 снежня (абноўлена)
Праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымлівае інфармацыю ад праваабаронцаў, моладзевых актывістаў, родных затрыманых і сяброў, пра вынікі рашэнняў судоў над ўдзельнікамі мірнай акцыі пратэсту 19 снежня. Інфармацыя дапаўняецца.
01.01.2011 Паўла Юхневіча пакінулі на Акрэсціна да суду
Пасля правядзення ператрусу на кватэры фотажурналісткі Юліі Дарашкевіч яе мужа актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Паўла Юхневіча спачатку забралі ў КДБ нібыта на допыт, потым склалі адміністрацыйны пратакол па арт. 23.23 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і адвезлі ў суд Маскоўскага раёну. Аднак 31 снежня суддзі аказаліся вельмі занятыя, таму актывіста даставілі на Акрэсціна чакаць судовага паседжання.
30.12.2010 Гродзенцы распавядаюць пра бяспраўе з боку міліцыі
Усё больш жыхароў Гродна сведчаць аб беззаконных дзеяннях міліцыянтаў, якія перашкаджалі жыхарам горада з’ехаць напярэдадні 19 снежня ў Мінск, каб прыняць удзел у масавых акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
29.12.2010 Яшчэ адзін верагодны падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках -- Уладзімір Лобан
Уладзімір Лобан сёння адбыў 10-сутачны адміністрацыйны арышт за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня і збіраўся выйсці на волю, але па яго прыехалі супрацоўнікі КДБ і забралі ў следчы ізалятар -- "амерыканку". Уладзімір Лобан, верагодна, пераведзены ў статус падазраваемага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.
29.12.2010 Франака Вячорку разам з сябрамі адвезлі на Акрэсціна
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі сёньня моладзевых актывістаў Франака Вячорку, Антона Койпіша, Андруся Крэчку і дзяўчыну, прозвішча якой пакуль невядомае. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі 21 снежня.
29.12.2010 Затрыманы Франак Вячорка
У 17 гадзін паступіла інфармацыя, што пяць хвілін таму проста на вуліцы Мінска затрыманы моладзевы актывіст Франак Вячорка. Па папярэдняй інфармацыі, яго накіроўваюць у РУУС Маскоўскага раёна. Прычыны затрымання -- невядомыя.
28.12.2010 Вызвалены Дзяніс Лазар
Дзяніс Лазар, які праходзіў у якасці падазраванага па крымінальнай справе аб "хуліганстве", вызвалены з ізалятара КДБ. Справа ў адносінах да актывіста "Маладога фронту" цалам спыненая.
27.12.2010 Міхась Пашкевіч затрыманы?
Сёння зранку актывіст Міхась Пашкевіч перастаў адказваць на тэлефонныя званкі. Сябры затурбаваліся, калі ён не з’явіўся на акцыю салідарнасці ля КДБ, якая распачалася, а 9.15 раніцай у панядзелак.










