Навіны на тэму: затрыманьні

Кіраўніка Міжнароднай місіі маніторынгу правоў чалавека высылаюць з Беларусі

17.03.2011 Кіраўніка Міжнароднай місіі маніторынгу правоў чалавека высылаюць з Беларусі

16сакавіка ў 21.05 на кватэру па вуліцы Чырвонай у Мінску, якую займалі сябры Міжнароднай назіральнай місіі па маніторынгу правоў чалавека ў Беларусі прыйшлі міліцыянты. Яны запатрабавалі пусціць іх, матывуючы гэта тым, што, паводле іх звестак, у памяшканні падоўгу жывуць замежныя грамадзяне. Праваабаронцы пускаць іх адмовіліся, паколькі міліцыя не мела адпаведнага ордэра.

16.03.2011 У Астраўцы затрымалі журналіста

Сёньня ў Астраўцы быў затрыманы і дастаўлены ў мясцовае аддзяленне міліцыі карэспандэнт інтэрнэт-газеты «Салідарнасць» Сяргей Балай. Журналіст прыехаў у камандзіроўку па рэдакцыйным заданьні: каб апытаць мясцовых жыхароў, як яны ставяцца да будаўніцтва Астравецкай АЭС, улічваючы апошнія падзеі ў Японіі.

Масавыя прэвентыўныя затрыманьні ў Менску

16.03.2011 Масавыя прэвентыўныя затрыманьні ў Менску

15 сакавіка ў Менску прайшла серыя масавых прэвентыўных затрыманьняў маладых людзей, якія на думку міліцыі, звязаныя з анархісцкім рухам. Большасць з іх у мінулым годзе дапытвалі па “справе анархістаў”. Такім чынам сілавікі спрабавалі прадухіліць іх магчымы ўдзел у акцыях, прымеркаваных да Дня адзіных дзеяньняў супраць міліцэйскага самаўпраўства, які адзначаецца ў гэты дзень.

14.03.2011 Яшчэ адзін суд за "Cаша, сыходзь!"

Васільеў паведаміў, што міліцыянеры пагражалі, што калі ён не падпіша прызнанне ў тым, што пісаў надпіс на сцяне, яго кінуць у камеру, каб там яго згвалцілі. Раман пагадзіўся напісаць прызнанне і на яго склалі адміністрацыйны пратакол.

14.03.2011 Арыштавалі “маладафронтаўца” Рамана Васільева

Маладафронтаўца з Жодзіна арыштавалі ўначы, непадалёк ад надпісу "Cаша, сыходзь!" Рамана Васільева з Жодзіна ўсю ноч пратрымалі ў камэры. Міліцыянты паведамілі, што юнак атрымае вялікі штраф за размалёўку горада.

14.03.2011 Спецназ затрымаў журналіста падчас флэшмобу супраць забароны канцэрта «Ляпісаў» у Гомелі

У нядзелю прыкладна ў 15.00 на Цэнтральным рынку Гомеля супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы журналіст Алег Ражкоў. Малады чалавек па заданні агенцтва БелаПАН прыйшоў туды, каб асвятляць флэшмоб, заяўлены грамадскімі актывістамі ў сувязі з адменай канцэрта гурту «Ляпіс Трубяцкой».

01.03.2011 Радзіну затрымалі людзі ў міліцэйскай форме

Яна паспела паведаміць пра гэта калегам, пасля чаго сувязь перарвалася. Аб гэтым напісаў сайт charter97.org.

28.02.2011 Чарговыя затрыманні на Плошчы

На Кастрычніцкай плошчы Мінска затрыманая група моладзевых актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

25.02.2011 Затрымалі актывіста "Маладых дэмакратаў"

У Мінску затрыманы Даніла Барысевіч, актывіст "Маладых дэмакратаў", моладзевага крыла АГП.

21.02.2011 Спынілі на вуліцы, затрымалі, дапыталі

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў суботу ў Берасьці актывістаў “Маладых дэмакратаў”.

І Дземідзенка, І Шаруба на волі

14.02.2011 І Дземідзенка, І Шаруба на волі

Актывістка “Маладога фронту” Ганна Шаруба перадала віншавальны паштоўкі для зьняволеных маладафронтаўцаў Насты Палажанкі й Алеся Кіркевіча, што ўтрымоўваюцца ў "амэрыканцы". Яна адзіная, хто дайшла да будынка КДБ праз узмоцненыя пасты міліцыі і пераапранутых спецслужбоўцаў. Зараз Ганна Шаруба на занятках.

14.02.2011 Горадня: затрыманыя моладзевыя актывісткі

Уначы ў Горадні затрыманыя Надзея Крапівіна і Вераніка Лемяноўская. Іх затрымалі нібыта за нібыта расклейваньне ўлётак . Дзяўчаты знаходзяцца ў пастарунку.

14.02.2011 На літоўскай мяжы затрымалі сябра БХД Вадзіма Кабанчука

У нядзелю ўвечары пры вяртанні ў Беларусь на мяжы з Літвой быў затрыманы сябра БХД і ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага, былы палітвязень Вадзім Кабанчук.

14.02.2011 Гарадзенскіх актывістак адпусьцілі зь міліцыі

Студэнтак гарадзенскага мэдунівэрсытэту Кацю Герасімчык і Вольгу Багданкевіч затрымалі каля другой гадзіны ўначы побач з помнікам Леніну, на якім быў надпіс «Луку на муку». Дзяўчаты не прызналі сваё дачыненьне да надпісу. І толькі 12 лютага ў абед іх выпусьцілі з пастарунку, папярэдзіўшы, што на наступным тыдні выклічуць у міліцыю.

10.02.2011 У Менску затрымалі моладзевых актывістаў АГП

Cупрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Менску моладзевых актывістаў АГП Дзмітрыя Сільчанку і Дзмітрыя Бойку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства