Навіны на тэму: затрыманьні

У Бабруйску затрыманы Міхаіл Кавалькоў

25.03.2011 У Бабруйску затрыманы Міхаіл Кавалькоў

Лідэра Свабоднага прафсаюза Беларускага Міхаіла Кавалькова затрымалі яшчэ а 8-ай раніцы. Ён садзіўся ў свой аўтамабіль, які быў прыпаркаваны ля дзіцячай бальніцы, і ў гэты час да яго пад’ехалі супрацоўнікі ДАІ. “Даішнікі” выпісалі штраф у 35 базавых і павезлі ў УУС. Прычына, па якой яго там трымаюць, дзіўная.

У Гомелі затрыманы Уладзімір Няпомняшчых

25.03.2011 У Гомелі затрыманы Уладзімір Няпомняшчых

25 сакавіка раніцай у Гомелі затрыманы Уладзімір Няпомняшчых. Абставіны затрымання невядомыя. Раніцай актывіст Руху «За свабоду» выйшаў з дому, і больш яго ніхто не бачыў. Потым ягонай жонцы патэлефанавалі з ІЧУ і паведамілі, што яе муж знаходзіцца там, затыманы на двое сутак.

25.03.2011 У Віцебску затрымалі Барыса Хамайду

Вядомага апазіцыянера Барыса Хамайду затрымалі ў Віцебску, калі ён пад бел-чырвона-белым сцягам пісаў 4-ю агульнанацыянальную дыктоўку каля Сіняга дому

25.03.2011 Затрыманы Андрэй Дзмітрыеў

Адзін з кіраўнікоў кампаніі «Гавары праўду!», Андрэй Дзмітрыеў, затрыманы ля будынка КДБ. Ён прыйшоў туды, каб павіншаваць кветкамі сваякоў вязняў «Амерыканкі».

25.03.2011 Юрася Губарэвіча затрымалі на мяжы

Пільны дагляд на мяжы чакаў намесніка старшыні Руху “За Свабоду” Юрася Губарэвіча, які кіраваўся ў ноч з 24 на 25 сакавіка машынай у Літву.

25.03.2011 Алесь Асіпцоў пакараны трыма суткамі арышту

Затрыманы 24 сакавіка ў Магілёве незалежны журналіст Алесь Асіпцоў абвінавачаны ў «дробным хуліганстве». Ленінскі райсуд пакараў яго адміністрацыйным арыштам на трое сутак.

24.03.2011 У Магілёве за "хуліганства" затрымалі журналіста Алеся Асіпцова

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла яго жонка Алена.

24.03.2011 У Оршы пачаўся суд над расейскім журналістам Аляксандрам Лашманкіным

Раніцай 24 сакавіка ў Оршы пачаўся суд над расейскім журналістам Аляксандрам Лашманкіным, якога знялі з цягніка "Чэлябінск - Брэст" каля гадзіны ночы пры ўездзе на тэрыторыю Беларусі супрацоўнікі транспартнай міліцыі.

24.03.2011 Затрыманага ў Оршы галоўрэда расійскага інфармагенцтва «Свабода» даставілі ў суд

Аляксандр Лашманкін накіроўваўся ў ноч на 24 сакавіка ў Мінск на цягніку Чалябінск — Брэст. Супрацоўнікі беларускага МУС знялі яго на станцыі Орша. Гэта першы прыпынак пасля мяжы.

Новыя затрыманьні пад судом Маскоўскага раёна

23.03.2011 Новыя затрыманьні пад судом Маскоўскага раёна

Каля 17 гадзінаў ля суду Маскоўскага раёна Менска былі затрыманыя Зміцер Хведарук, Андрусь Тычына, Ільля Шыла і невядомы юнак. У руках яны трымалі партрэты. Пакуль невядома – чые.

Барыса Гарэцкага сёння дапыталі супрацоўнікі КДБ

22.03.2011 Барыса Гарэцкага сёння дапыталі супрацоўнікі КДБ

Журналіст Радыё Рацыя Барыс Гарэцкі паведаміў праваабаронцам пра сваё затрыманне. Падчас знаходжання журналіста ў судзе Партызанскага раёна Менска, дзе разглядаецца крымінальная справа Мікіты Ліхавіда, туды наведаліся супрацоўнікі КДБ і прад’явілі Гарэцкаму пастанову на допыт.

18.03.2011 Мытня зацікавілася фатаграфіяй

На беларуска-літоўскай мяжы (пераход Катлоўка) супрацоўнікі мытні сёння ўначы забралі на экспертызу сто асобнікаў каталога «Прэс-фота Беларусі 2010». Іх везла з Каўнаса ў Менск рэдактар каталога Юлія Дарашкевіч.

 Андрэй Юраў апратэстуе рашэнне аб унясенні яго ў спіс непажаданых у Беларусі асобаў

17.03.2011 Андрэй Юраў апратэстуе рашэнне аб унясенні яго ў спіс непажаданых у Беларусі асобаў

Пра гэта кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта Міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі заявіў сёння падчас прэс-канферэнцыі з нагоды яго ўчорашняга затрымання.

17.03.2011 На Плошчы міліцыянты затрымлівалі па 2 чалавекі за хвіліну

648 чалавек затрымалі толькі каля 50 міліцыянтаў і практычна ва ўсіх рапартах аб затрыманні стаіць аднолькавы час. Праваабаронцы лічаць гэта немагчымым.

Расійскага праваабаронцу Андрэя Юрава могуць дэпартаваць з Беларусі

17.03.2011 Расійскага праваабаронцу Андрэя Юрава могуць дэпартаваць з Беларусі

Допыт затрымананага позна ўвечары 16 сакавіка ў Менску кіраўніка Міжнароднай назіральнай місіі па маніторынгу правоў чалавека ў Беларусі Андрэя Юрава пачнецца ў 11 гадзін. Статус затрыманага праваабаронцы пакуль невядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства