Навіны на тэму: затрыманьні
29.03.2011 Брэсцкі праваабаронца на волі
28 сакавіка 2011 г. каля 18 гадзін у Берасьці на плошчы Леніна супрацоўнікі міліцыі затрымалі юрыста, праваабаронцу Рамана Кісляка. Пасля некалькіх гадзін у РАУС і адмовы ад працэдуры зняцця адбіткаў пальцаў Кісляк выйшаў на волю.
28.03.2011 Суд аштрафаваў Паліну Панасюк
Суд Ленінскага раёна Брэста пакараў актывістку Маладога Фронту Паліну Панасюк штрафам у 22 базавыя велічыні. Дзве базавыя велічыні – “за хуліганскія дзеянні” і 20 – за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Паліна лічыць гэты прысуд палітычным.
28.03.2011 Аршанская міліцыя гуляе ў хованкі
Ноччу 27 сакавіка група аршанскіх праваабаронцаў прыйшла да будынка ІЧУ ў Оршы сустракаць расейскага журналіста, які адбыў трое сутак арышту. "Чакайце яго каля галоўнага выхаду, цяпер будзем вызваляць", - бадзёра паведаміў дзяжурны па ізалятары. Літаральна праз 5 хвілін з брамы ізалятару выехаў аўтазак і на высокай хуткасці рушыў па начным горадзе ў бок чыгуначнага вакзалу.
28.03.2011 25 сакавіка ў Віцебску былі затрыманыя Таццяна Севярынец і Уладзіслаў Старавераў
Абое правялі ў міліцыі па тры гадзіны. Тацяна Севярынец была затрымана нібыта “па падазрэньні ў сэрыі кватэрных крадзяжоў”, незалежны журналіст – па падазрэньні ў пэдафіліі.
28.03.2011 Міліцыянт так і сказаў: “Ну як вам гэты цырк?”
Баранавіцкая грамадская актывістка Лера Бандарэнка і яе сябра Антось Мінейка былі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў Менску на выхадзе са станцыі метро “Плошча Якуба Коласа”. Гэта здарылася прыкладна ў шэсць гадзін вечара 25 сакавіка, калі яны спрабавалі прыняць удзел у святкаванні Дня Волі.
28.03.2011 Івашкевіча за Дзень Волі абвінавацілі ў дробных хуліганстве
Віктара Івашкевіча, якога затрымалі 25 сакавіка каля плошчы Якуба Коласа, абвінавацілі ў дробным хуліганстве.
26.03.2011 У Брэсце затрымана актывістка “Маладога Фронту”
26 сакавіка ў Брэсце супрацоўнікамі Ленінскага РАУС затрымана актывістка “Маладога Фронту” Паліна Панасюк. На яе складзены пратакол за парушэнне артыкулаў 17.1 і 23.4 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях. Паліна змешчана ў ІЧУ Ленінскага РАУС, да суда 28 сакавіка. Дома ў Паліны засталося малое дзіця.
25.03.2011 Спіс затрыманых на Дзень Волі ў Менску і рэгіёнах
Сьпіс няпоўны. Будзе ўдакладняцца.
25.03.2011 Пяць гадзін “прафілактычнай” гутаркі
Пяць гадзін правёў 25 сакавіка ў Полацкім РАУС Віктар Калеснік, актывіст “Свабоднага рэгіёну”. Удзень ён быў зняты з маршруткі, якая ехала ў Менск. У РАУС Віктару патлумачылі, што ён не затрыманы, а дастаўлены для “прафілактычнай” гутаркі.
25.03.2011 У Менску затрымалі актывістаў АГП
Сябры АГП Анастасія Бузінаева, Аляксандр Жукаў, Наталля Толкач набылі ў краме кветкі і іх адразу на выхадзе затрымалі. Гадзіну пратрымалі ў аўтобусе, а потым павезлі ў РАУС Савецкага раёна.
25.03.2011 Полацак: ездзіць у Мінск процізаконна?
Полацкі актывіст Віктар Калеснік быў зняты сёння днём з маршруткі на Мінск. Маршрутнае таксі міліцыянты спынілі ў 10 кіламетрах ад Полацка. Прычынаў затрымання актывісту не растлумачылі і на службовай машыне адвезлі назад у горад. У цяперашні час Віктар Калеснік знаходзіцца ў Полацкім РАУС.
25.03.2011 Дзень Волі для Барыса Хамайды адзначаны чарговым мільённым штрафам
Віцебскага апазіцыянера затрымалі, калі ён пісаў пад бел-чырвона-белым сцягам агульнанацыянальную дыктоўку. Суддзя Уладзіслаў Шыкароў кваліфікаваў гэта як несанкцыянаваную акцыю і аштрафаваў Барыса Хамайду на 30 базавых велічынь. Гэта ўжо чацверты штраф у гэтым месяцы, накладзены судом “за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах”.
25.03.2011 Затрыманыя Таццяна Севярынец і Леанід Аўтухоў
У Віцебску на прыпынку грамадскага транспарту недалёка ад дома міліцыянты затрымалі Тацяну Севярынец, маці зняволенага ў СІЗА КДБ Паўла Севярынца. Яна таксама меркавала ўзяць удзел ва ускладанні кветак. Аднак міліцыянты павезлі яе ў Першамайскі РАУС, заявіўшы, што яна падобна “да злачынцы, якая здзейсніла серыю крадзяжоў ў раёне вуліцы Чкалава”.
25.03.2011 У Магілёве сярод затрыманых ёсць траўміраваныя
У Магілёве затрыманыя шэраг дэмакратычных актывістаў. Старшыня абласной арганізацыі ПБНФ Зміцер Салаўёў пры затрыманні траўміраваны і "хуткая" вазіла яго ў траўмапункт. Зараз, верагодна, ён знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку на завулку Пажарным.
25.03.2011 У Магілёве затрымалі журналіста БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча
Перад сваім затрыманнем ён паспеў патэлефанаваць праваабаронцы Барысу Бухелю.










