Навіны на тэму: затрыманьні

Імяніннік Валерый Шчукін - у Фрунзенскім РУУС разам з гасцямі

19.04.2011 Імяніннік Валерый Шчукін - у Фрунзенскім РУУС разам з гасцямі

Як паведаміў сам журналіст, праваабаронца і былы вайсковец, разам з ім у пастарунку знаходзяцца Павел Левінаў, Вольга Карач і Алег Баршчэўскі. Гутарка з ім праз тэлефон адбылася каля 12.00.

13.04.2011 Міліцыя хоча апытаць Канстанціна Турчаняка

Да брэсцкага праваабаронцы і сябра руху "За свабоду" Канстанціна Турчаняка ўчора ўвечары наведалася міліцыя. Як сцвярджаюць самі міліцыянты, пачаўся пошук віноўных у тэракце 11 красавіка.

07.04.2011 У Горадні затрыманы Андрэй Пачобут

Карэспандэнт "Газэты Выборчай" Андрэй Пачобут быў затрыманы ў сераду ў Горадні. Пра гэта агенцтва ПАП паведаміла ў той момант, калі журналіста перавозілі ў абласную пракуратуру.

Арыштаванаму за флэшмоб Яўгену Контушу адмовілі ў перадачы лекаў на Акрэсціна

04.04.2011 Арыштаванаму за флэшмоб Яўгену Контушу адмовілі ў перадачы лекаў на Акрэсціна

Удзельнік акцыі пратэсту супраць антыканстытуцыйнага рашэння Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС пра закрыццё адзінай бальніцы для зьняволеных, нацыянал-бальшавік Яўген Контуш быў змешчаны ў спецпрыёмнік ГУУС Мінгарвыканкама на Акрэсціна ў цяжкім стане з высокай тэмпературай.

Сяргей Каваленка праводзіць дзве галадоўкі пратэсту запар

02.04.2011 Сяргей Каваленка праводзіць дзве галадоўкі пратэсту запар

Віцебскі актывіст КХП БНФ адбыў тыднёвы арышт паводле абвінавачання ў хуліганстве і арганізацыі несанкцыянаванага пікету, а цяпер адбывае 15-суткавы арышт за парушэнне рэжыму адбывання “умоўнага” пакарання. “На волі” паміж двума арыштамі Сяргею Каваленку ўдалося пабыць усяго 5 хвілін. На знак пратэсту супраць несправядлівага абвінавачання ён адгаладаваў першыя 7 дзён і мяркуе галадаваць яшчэ 15.

У Магілёве выйшаў на волю журналіст Уладзімір Лапцэвіч

01.04.2011 У Магілёве выйшаў на волю журналіст Уладзімір Лапцэвіч

1 красавіка а 17-ай гадзіне з ізалятара часовага ўтрымання выйшаў на волю журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч. Уладзімір быў затрыманы 25 сакавіка на Дзень Волі і атрымаў сем сутак адміністратыўнага арышту.

Раман Кісляк накіраваў скаргу генпракурору

01.04.2011 Раман Кісляк накіраваў скаргу генпракурору

Брэсцкі юрыст-праваабаронца Раман Кісляк просіць генпракурора Рыгора Васілевіча прыцягнуць да адказнасці дзяжурнага Ленінскага РАУС г. Брэста Івана Каліту, які з прымяненнем фізічнай сілы 28 сакавіка спрабаваў узяць адбіткі пальцаў у праваабаронцы.

01.04.2011 Затрымалі нацыянал-бальшавікоў з кардоннаю труною

У Менску затрымалі 10 удзельнікаў акцыі пратэсту супраць закрыцця рэспубліканскага шпіталю Дэпартаменту выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных справаў. Актывісты нацыянал-бальшавіцкага руху зладзілі флэшмоб.

Сваякам Вадзіма Раманава параілі шукаць адваката

01.04.2011 Сваякам Вадзіма Раманава параілі шукаць адваката

Жыхара Слуцка Вадзіма Раманава, затрыманага напярэдадні ў Мінску на здымнай кватэры, дапытаў следчы Маскоўскага РУУС горада Мінска Сяргей Канецкі. У тэлефоннай размове следчы параіў сваякам Вадзіма шукаць яму адваката.

Уладальніка тэлефона, што знаходзіўся ў зоне дзеяння Плошчы, забралі з хаты міліцыянты

01.04.2011 Уладальніка тэлефона, што знаходзіўся ў зоне дзеяння Плошчы, забралі з хаты міліцыянты

"Спачатку той, што ў чорным, ударыў яго кулаком у жывот. Потым яны штурхалі яго нагамі, павалілі на падлогу, заламалі рукі і надзелі кайданкі. Яму нават не далі абуцца! Ён употай узяў тэлефон і патэлефанаваў мне з аддзялення. Сказаў, што сядзіць на голай падлозе ў калідоры. Потым мабільнік у яго забралі », - распавядае Галіна, дзяўчына Вадзіма Раманава.

01.04.2011 У Мінску затрыманы ўдзельнік Плошчы Вадзім Раманаў

31 сакавіка ўвечары ў мінскай кватэры быў затрыманы ўдзельнік Плошчы Вадзім Раманаў. Пра гэта «НН» паведаміў ягоны сябра, старшыня слуцкай арганізацыі ПБНФ Віталь Амяльковіч.

31.03.2011 Раман Кісляк паскардзіўся на ўжыванне супраць яго сілы

Брэсцкі праваабаронца Раман Кісляк накіраваў скаргу пракурору Ленінскага раёна Брэста на прымяненне супраць яго фізічнай сілы ў дзяжурнай часці Ленінскага РАУС 28 сакавіка.

30.03.2011 Дзяўчат білі нагамі ў жывот

Марыю Квіцінскую і Касю Далідовіч 25 сакавіка збілі ў апорным пункце міліцыі. Іх павалілі на падлогу, а супрацоўнік у цывільным пачаў біць дзяўчат нагамі.

Уладзімір Няпомняшчых скардзіцца ў абласны суд на затрыманне ў Дзень Волі

29.03.2011 Уладзімір Няпомняшчых скардзіцца ў абласны суд на затрыманне ў Дзень Волі

У скарзе ў абласны суд грамадзянін даводзіць, што ён не парушаў грамадскі парадак і рашэнне аб прыцягненні яго да адміністратыўнага арышту было незаконным.

29.03.2011 Затрыманы актывіст АГП Аляксандар Жукаў

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Жукаў цяпер знаходзіцца ў галоўным упраўленьні аддзелу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю, што ў Менску на вуліцы Розы Люксэмбург. Забралі яго туды з працы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства