Навіны на тэму: затрыманьні

Ігару Трухановічу  - 10 сутак арышту

27.04.2011 Ігару Трухановічу - 10 сутак арышту

Суд Фрунзенскага раёна Менска 27 красавіка разгледзеў адміністратыўную справу грамадскага актывіста і прызнаў яго вінаватым у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП). Пратакол на Ігара быў складзены 26 красавіка пры затрыманні каля будынку гэтага суда, калі там праходзілі працэсы па справах удзельнікаў пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС.

“Неверагодныя прыгоды” немцаў у Беларусі завершацца дэпартацыяй

27.04.2011 “Неверагодныя прыгоды” немцаў у Беларусі завершацца дэпартацыяй

Пакараныя 26 красавіка ў судзе Фрунзенскага раёну Менска штрафамі грамадзяне Германіі Юльяна Грынец, Андрэас Шэлхас, Яніна Ролік, Гвідэ Хансэн, Ян Хендрык Кроп, Катрын Хайнрых і грамадзянка Польшчы Дарота Кубашэўска пасьля суду былі ізноў дастаўленыя ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, дзе правялі другую ноч.

Ваўкавыск: чарговае затрыманне Віталя Гуляка

26.04.2011 Ваўкавыск: чарговае затрыманне Віталя Гуляка

26 красавіка ў Ваўкавыску нарадам міліцыі зноў быў затрыманы грамадскі актывіст Віталь Гуляк. Гэта адбылося, калі ён расклейваў на рэкламных месцах гораду партрэты палітычных зняволеных.

У Віцебску затрыманы журналіст Уладзіслаў Старавераў

26.04.2011 У Віцебску затрыманы журналіст Уладзіслаў Старавераў

Хлопец здымаў на відэакамеру пачатак малебну за ахвяраў Чарнобыльскай аварыі, які праходзіў ля крыжа недалёка ад Успенскага сабору. Начальнік міліцыі грамадзкай бяспекі УУС Віцебскага аблвыканкаму Ігар Скарыновіч выказаў незадавальненне, што міліцыянты таксама трапляюць у кадр.

У Полацку на двое сутак асуджаны актывісты, якія збіраліся праводзіць акцыю ў памяць Чарнобыля

26.04.2011 У Полацку на двое сутак асуджаны актывісты, якія збіраліся праводзіць акцыю ў памяць Чарнобыля

Суддзя Полацкага суду Наталля Дзеравянка прызнала Калесніка і Калінцава вінаватымі ў дробным хуліганстве - нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы і пакарала іх двума суткамі арышту. Сведкамі ў судзе выступалі міліцыянты.

Судзяць  ўдзельнікаў пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС (аднаўляецца)

26.04.2011 Судзяць ўдзельнікаў пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС (аднаўляецца)

26 красавіка Фрунзенскі суд Менску аштрафаваў на 525 — 700 тысяч рублёў удзельнікаў пікету супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Сярод пакараных грамадзяне Беларусі, Нямеччыны і Польшчы.

26.04.2011 Ля суду Фрунзенскага раёну гвалтоўна схоплены Ігар Трухановіч

Прыкладна ў 14-00 каля будынку суда Фрунзенскага раёну Менску, дзе разглядаюцца адміністратыўныя справы ўдзельнікаў пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС, , быў гвалтоўна затрыманы актывіст Ігар Трухановіч. Некалькі асобаў у цывільным пасадзілі яго ў аўтамабіль з нумарам 29-22 ЕР7 і зьвезлі ў невядомым накірунку. Тэлефон Ігара не адказвае.

Вечаровыя затрыманьні ў Полацку

25.04.2011 Вечаровыя затрыманьні ў Полацку

У Полацку пасьля 20 гадзін вечара міліцыя затрымала актывіста выбарчага штабу Андрэя Саннікава Віктара Калесніка і Аляксандра Калінцава. Іх адразу ж даставілі ў гарадскі аддзел унутраных спраў.

Затрыманьні Шульжыцкага і Каліты:  пачатак “паляваньня на ведзьмаў”?

25.04.2011 Затрыманьні Шульжыцкага і Каліты: пачатак “паляваньня на ведзьмаў”?

Алеся Каліту будуць судзіць у Гомелі, Уладзіміра Шульжыцкага - у Менску.

25.04.2011 Затрыманы Алесь Каліта - калега меркаванага тэрарыста

Былы старшыня «Моладзі БНФ» Алесь Каліта затрыманы ў ноч з 23 на 24 красавіка гомельскімі міліцыянтамі.

22.04.2011 У Ваўкавыску затрымалі актывіста, які расклейваў партрэты палітвязьняў

На Віталя Гуляка, актывіста АГП, склалі пратакол допыту, пасьля чаго адпусьцілі з пастарунку.

21.04.2011 У Мінску быў затрыманы відэааператар Павал Падабед

Аператара затрымалі супрацоўнікі Маскоўскага РУУС Мінска для праверкі дакументаў у час выканання задання рэдакцыі.

21.04.2011 Уладзімір Шульжыцкі затрыманы

Актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронты” ад 20 красавіка трымаюць у пастарунку. Ноччу ў ягонай кватэры правялі паўторны ператрус. Уладзімера Шульжыцкага 20 красавіка выклікалі ў пракуратуру Смаргонскага раёну. Ён паведаміў “Свабодзе”, што яго дапытвалі ў справе выбуху ў мэтро.

Сябраў Міжнароднай назіральнай місіі ў Беларусь не ўпускаюць

20.04.2011 Сябраў Міжнароднай назіральнай місіі ў Беларусь не ўпускаюць

Уначы 20 красавіка супрацоўнікі беларускай памежнай службы зьнялі украінскую праваабаронцу Марыну Цапок з цягніка «Кіеў-Мінск». Яе суправадзілі на прыгарадны цягнік да Чарнігава.

 Праваабаронца Левінаў – “дробны хуліган”

19.04.2011 Праваабаронца Левінаў – “дробны хуліган”

Завяршэннем сённяшняй гісторыі з “непасрэдна ўзніклым падазрэннем” праваабаронцы Левінава ў здзяйсненні тэракту ў менскім метро стане адміністратыўны працэс. Ужо ўвечары начальнік Фрунзенскага РУУСа паведаміў старшыні БХК Алегу Гулаку, што, аказваецца, Павел Левінаў быў затрыманы на падставе артыкула 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Пратакола затрымання па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства як і не было. Аднак копія яго засталася.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства