Навіны на тэму: затрыманьні
14.06.2011 У Гродне затрымалі журналіста Ігара Банцара
Пра затрыманне Ігара Банцара ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміла яго жонка Анжаліка Арэхва. Паводле яе словаў, пра прычыны затрымання міліцыянты нічога не сказалі. Дзе цяпер знаходзіцца Ігар, невядома.
10.06.2011 У мінскім метро затрымлівалі журналіста з... металадэтэктарам
Журналіста Аляксандра Ачарэтняга затрымлівалі міліцыянты ў мінскім метро. Паводле яго слоў, увагу праваахоўнікаў прыцягнула не толькі майка з выявай чачэнскага кіраўніка Кадырава, але і металадэтэктар, які ён нёс у скрынцы.
09.06.2011 Мазырскую “рэвалюцыю” задушылі на карані
У Мазыры 8 чэрвеня “Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку” ў «Кантакце» не адбылося. Супрацоўнікі міліцыі адразу ж пачалі затрыманні моладзі, якая збіралася ў цэнтры горада на плошчы Леніна, абвінаваціўшы іх у парушэнні грамадскага парадку і брыдкаслоўі. Усяго ў мясцовы РАУС адвезлі 12 удзельнікаў акцыі.
09.06.2011 Затрыманні падчас "Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку" ў Салігорску (фота)
Увечары 8 чэрвеня а 19-й гдзіне на цэнтральнай плошчы Салігорску сабраліся каля пяцідзесяці чалавек, абсалютная большасць з якіх не была раней заўважана ва ўдзеле ў грамадзкіх акцыях.
08.06.2011 Мікалая Пахабава адпусцілі з Смалявіцкага РАУС (абноўлена)
Мікалай Пахабаў: "Я лічу, што маё затрыманне - спланаваная акцыя. У мяне канфіскавалі 50 асобнікаў улётак «Не агалечванню народа!». Лічу, што менавіта гэта і было мэтай майго затрымання ... Улады не хочуць, каб людзі ведалі праўду ".
08.06.2011 Кацярыну Ерусалімскую затрымалі ў метро
Сёння ноччу на станцыі метро Пушкінская была затрыманая актывістка кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Кацярына Ерусалімская. Два балоны фарбы ў яе знайшлі пры даглядзе заплечніка.
08.06.2011 Суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыіі «Стоп-бензін» (аднаўляецца)
12-30. Актывісту АГП Зміцеру Кавалгіну суддзя Есіновіч Л. С. прысудзіў 20 базавых велічынь (арт 23-34 КаАП РБ).
06.06.2011 Паўлюкевіча затрымалі за створаную суполку "Вконтакте"
Супрацоўнікі спецслужбаў выдалілі суполку "Вконтакте" «Мы За Вялікую Беларусь!», якая заклікала на «Марш мільёнаў» за адстаўку Лукашэнкі. Аб гэтым Рацыі паведаміў сустаршыня аргкамітэта Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павел Севярынец са спасылкай на словы сяброў інтэрнэт-суполкі.
06.06.2011 Затрымалі за дзейнасьць у Інтэрнэце
Берасьцейскага грамадзкага актывіста Івана Стасюка затрымалі на беларуска-польскай мяжы ды адвялі ў мясцовае аддзяленьне КДБ. Беларускія памежнікі забралі пашпарт на мяжы і патлумачылі актывісту, што пашпарт яму вернуць толькі пасьля прафіляктычнай гутаркі, паведамляе Радыё Рацыя.
28.05.2011 Семінар па турмах -- за кратамі. Масавыя затрыманні праваабаронцаў у Мінску (абноўлена)
Беларусаў Алега Гулака, Аляксандра Саснова, Людмілу Ісакаву, расіянку Вольгу Саламатаву, украінцаў Алега Мартыненку, Алу Благую і Вадзіма Піваварава некалькі гадзін трымалі ў Савецкім РУУС. Зараз усе на свабодзе, але з папярэджанямі.
28.05.2011 Амап палюе на роварыстых
Чарговая акцыя ініцыятывы “Крытычная маса” была жорстка разагнаная ў Менску вечарам 27 траўня. Прыкладна каля сямідзесяці ўдзельнікаў на роварах арганізавалі веламарш у цэнтры горада. Іх спынілі супрацоўнікі ДАІ каля пад’езду да плошчы Перамогі. На вуліцы Кісялёва амапаўцам удалося затрымаць 8 чалавек і суправадзіць ў спецыяльна падагнаны аўтобус. Ровары былі пакінутыяя проста на тратуары.
27.05.2011 У Гродна затрымалі двух журналістаў і жонку Андрэя Пачобута
Зараз яны знаходзяцца ў будынку Гродзенскай абласной пракуратуры.
27.05.2011 Затрыманы юрыст царквы “Новае жыццё”
Cупрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёна Мінска 26 траўня затрымалі юрыста пратэстанцкай суполкі “Новае жыццё” Сяргея Луканіна.
26.05.2011 Паляванне на "Еўрапейскую Беларусь" працягваецца вечарам
Андрэя Молчана прыкавалі да батарэі ў пад'ездзе яго сябра. Засада спецслужбаў пагражала турмой і пыталася, хто інфармаваў пра яго ранішні допыт журналістаў.
26.05.2011 Пасажыра з Нямігі, якога адбівалі людзі, будуць судзіць
У сераду ў аўтобусе №38, які ідзе па вуліцы Няміга, студэнт адмовіўся плаціць за праезд, іншы пасажыр уступіўся за яго. Кандуктар звярнуўся па дапамогу да міліцыянта, які ехаў у аўтобусе. Пачалася буча. Безбілетнік «пад шумок» уцёк, заступніка затрымалі, прычым груба. Жорсткасць затрымання абурыла людзей. Жанчыны кінуліся на міліцыянтаў. У справу быў вымушаны ўмяшацца спецназ.










