Навіны на тэму: затрыманьні

30.06.2011 Барысенка засудзіў усю сямью Шылаў

Удзень у Салігорску судзілі затрыманых удзельнікаў учорашняй маўклівай акцыі пратэсту, што кожную сераду праходзіць на галоўнай плошчы сталіцы шахтароў. Пяцёра з шасьці падсудных правялі гэту ноч у ізалятары часовага ўтрыманьня. Чацьвёра з гэтых шасьці застануцца там і ў бліжэйшыя тыдні.

Папярэднія спісы затрыманых у Менску 29 чэрвеня

30.06.2011 Папярэднія спісы затрыманых у Менску 29 чэрвеня

Усяго ў Менску затрымалі больш за 160 чалавек, многія пры гэтым былі збітыя. Па папярэдняй інфармацыі складзена болей за 30 пратаколаў аб адміністратыўных праварапушэннях. Сярод затрыманых 13 журналістаў. У рэгіёнах колькасць затрыманых складае болей сотні.

30.06.2011 Старшыня БАЖ пракаментавала затрыманні і збіццё журналістаў

Старшыня грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Жанна Літвіна пракаментавала прэс-службе БАЖ гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх і замежных журналістаў, якія асвятлялі "маўклівую" акцыю ў Мінску і іншых гарадах Беларусі, увечары 29 чэрвеня.

29.06.2011 Падчас "маўклівай" акцыі ў Мінску і Брэсце былі затрыманыя журналісты

Сілавікі дзейнічалі па звычайным для іх сцэнары - затрымлівалі не толькі ўдзельнікаў мірнай акцыі, але і тых, хто выконваў свае правесійныя абавязкі па асвятленні мірнай акцыі. Пры гэтым некаторыя журналісты былі збітыя, пашкоджаная тэхніка.

Хроніка маўклівай рэвалюцыі: 29 чэрвеня

29.06.2011 Хроніка маўклівай рэвалюцыі: 29 чэрвеня

У Раусах перапісваюць пашпартныя дадзеныя затрыманых. Усяго ў Ленінскім РУУСе зараз 56 чалавек, у Савецкім - 40, у Маскоўскім - 32. Больш за 40 чалавек у Фрунзенскім. Затрыманых таксама дастаўляюць і ў Цэнтральны РУУС. Такім чынам, колькасьць затрыманых на гэты час больш за 160 чалавек. У іншых гарадах затрымана каля 90 чалавек. Лічба ўдакладняецца.

29.06.2011 Гомельская Вясна будзе абараняць ахвяр народнай рэвалюцыі

Стала вядома пра пераслед чарговага ўдзельніка гомельскай Плошчы. Капітан міліцыі Цэнтральнага РАУС Гомеля Раман Сагаль склаў супраць Руслана Чуешкова два адміністрацыйныя пратаколы, згодна з якіх малады чалавек абвінавачваецца ў непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі і парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

29.06.2011 У Берасьці будуць судзіць Зьміцера Шурхая

У Берасьці 29 чэрвеня адбудзецца суд над каардынатарам аргкамітэту БХД па Берасьцейскай вобласьці Зьміцерам Шурхаем. Пра гэта праваабаронца Раман Кісьляк.

27.06.2011 За запіс "вКонтакте" аштрафаваны гомельскі актывіст Пётр Філон

У сваім акаўнце "вКонтакце" Філон размясціў зварот, адрасаваны да супрацоўнікаў КДБ. Рашэньнем суду ён аштрафаваны на 105 тысячаў рублёў (3 базавыя велічыні).

27.06.2011 У Тычыны адбыўся ператрус

26 чэрвеня ў Салігорску быў затрыманы Андрусь Тычыны. Падставай сталі знойдзеныя ў заплечніку маладзёна ўлёткі, заклікаючыя выйсьці на плошчу 29 чэрвеня. Пасьля кансультацыі з менскім начальствам міліцыянты адправіліся на кватэру моладзевага актывіста і правялі там ператрус.

Пракурор просіць для Пачобута 3 гады зьняволеньня

24.06.2011 Пракурор просіць для Пачобута 3 гады зьняволеньня

Судовае паседжаньне па крымінальнай справе Андрэя Пачобута 24 чэрвеня доўжылася каля 20 хвілінаў. За гэты час адбыўся выступ пракурора, які папрасіў для абвінавачанага журналіста 3 гады калоніі агульнага рэжыму. Працяг працэсу прызначаны на 10 гадзін 28 чэрвеня.

24.06.2011 Ігар Банцар ізноў затрыманы

24 чэрвеня, прыкладна ў 9.40 ля будынка Ленінскага суда Гродна быў затрыманы прэс-сакратар СПБ Ігар Банцар.

“Усю гэтую дзею назваць правасуддзем вельмі цяжка”

24.06.2011 “Усю гэтую дзею назваць правасуддзем вельмі цяжка”

Юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч 23 чэрвеня назіраў за разглядам некаторых адміністратыўных справаў затрыманых падчас акцыі маўклівага пратэсту. Праваабаронца прысутнічаў у судзе Савецкага раёну Менску на працэсах, якія вяла суддзя Аксана Рэлява. Прааналізаваўшы вынікі разгляду аналагічных адміністратыўных справаў у іншых райсудах сталіцы 22 чэрвеня, ён адзначае некаторыя агульныя тэндэнцыі.

23.06.2011 У Вялейцы затрымалі цяжарную жанчыну, дзяўчынку і самакат

Падчас акцыі маўклівага пратэсту "Рэвалюцыя праз сацыяльную сэтку" ў Вялейцы затрымалі 10 чалавек. Сярод затрыманых апынулася і цяжарная жанчына з дзіцем 10-12 гадоў.

Спісы затрыманых удзельнікаў акцый 22 чэрвеня

23.06.2011 Спісы затрыманых удзельнікаў акцый 22 чэрвеня

Праваабарончы цэнтр “Вясна” збірае інфармацыю пра затрыманых у ходзе разгону акцыі “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” 22 чэрвеня ў Менску і іншых гарадах краіны. Пакуль падаем папярэднія спісы, якія будуць дапаўняцца і змяняцца. Сачыце за абнаўленнем.

Маўклівы пратэст у Жодзіне разганяла машына для паліваньня вуліц

23.06.2011 Маўклівы пратэст у Жодзіне разганяла машына для паліваньня вуліц

22 чэрвеня ў Жодзіне прайшла акцыя маўклівага пратэсту. Перашкаджаць правядзеньню акцыі прыехала машына для паліву вуліцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства