Навіны на тэму: затрыманьні

Падчас параду ў Менску адбываліся затрыманьні: на Акрэсціна каля 100 чалавек

03.07.2011 Падчас параду ў Менску адбываліся затрыманьні: на Акрэсціна каля 100 чалавек

Адзін з затрыманых быў непаўнагадовы, і яго адпусьцілі з Завадзкога РАУСу без складаньня пратаколу. Ён распавёў, што затрыманых на працягу прыкладна 3 гадзінаў трымалі ў аўтобусе, пасьля чаго даставілі ў РАУС.

03.07.2011 Затрыманы журналіст "Еўрарадыё" Павел Свярдлоў

Яму дазволілі зрабіць званок. Павел паспеў сказаць, што знаходзіцца ў Фрунзенскім РУУС.

03.07.2011 Затрыманых падчас параду прывезлі ў РУУС Заводскага раёна

У Заводскім РУУС "Еўрарадыё" падцвердзілі, што затрыманых падчас парада прывезлі туды. Аднак паведаміць іх колькасць адмовіліся. Назвалі толькі адно імя -- Павел Сасноўскі.

У Гародні зноў затрыманы Ігар Банцар

03.07.2011 У Гародні зноў затрыманы Ігар Банцар

Журналіст і актывіст Саюза палякаў Ігар Банцар быў затрыманы ў першай палове дня 3 ліпеня недалёка ад свайго дому. Па тэлефоне ён толькі пасьпеў паведаміць, што, верагодна, яго будуць судзіць за парушэньне правілаў правядзеньня пікета 28 чэрвеня.

03.07.2011 У Брэсце затрыманыя Іван Стасюк і Артур Анісімаў.

У Брэсце 1 ліпеня затрыманыя дэмакратычныя актывісты Іван Стасюк і Артур Анісімаў.

03.07.2011 У раёне правядзення парада затрымана некалькі чалавек

Карэспандэнт БелаПАН стаў сведкам затрымання трох чалавек на праспекце Пераможцаў, праз дарогу ад стэлы "Мінск — горад-герой". Маладыя людзі спрабавалі пляскаць падчас выступлення Аляксандра Лукашэнкі. Да іх тут жа падбеглі людзі ў цывільным і адвялі ў невядомым напрамку.

Зь віленскага цягніка зьнялі Шушкевіча і 15 студэнтаў ЭГУ

03.07.2011 Зь віленскага цягніка зьнялі Шушкевіча і 15 студэнтаў ЭГУ

Увечары 2 ліпеня на станцыі Гудагай, што на беларуска-літоўскім памежжы, з цягніка зьнялі 15 студэнтаў ЭГУ і экс-сьпікера Вярхоўнага Савету Станіслава Шушкевіча. Агулам затрыманыя правялі на мяжы больш за 6 гадзінаў.

У Гомелі затрыманы Андрусь Цянюта

02.07.2011 У Гомелі затрыманы Андрусь Цянюта

1 ліпеня ў двары ўласнага дома прэвентыўна быў затрыманы кіраўнік гомельскай структуры МФ Андрусь Цянюта. Зараз ён знаходзіцца ў ізалятары. Таксама былі затрыманыя Павал Прывалаў і Руслан Усьціменка.

У Мазыры затрыманы вядомы балгарскі журналіст

01.07.2011 У Мазыры затрыманы вядомы балгарскі журналіст

Вядомы балгарскі журналіст, паэт і перакладчык Дмітрый Кенараў (Dimiter Kenarov) быў безпадстаўна затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў Мазыры 29 чэрвеня. Між тым у папулярнай сетцы Facebook створаная адкрытая суполка, дзе збіраецца інфармацыя пра ягоны арышт.

01.07.2011 Прэцэдэнт: Дзяніс даказаў, што гуляў ля Кастрычніцкай без мацюкоў

Затрыманы ля Кастрычніцкай плошчы за “хуліганства” хлопец здолеў даказаць у судзе, што ён матам не лаяўся. І хоча пакараць міліцыянтаў за незаконнае затрыманне.

01.07.2011 Дзяржміністар МЗС Нямеччыны заклікае вызваліць усіх затрыманых

Дзяржміністар ў МЗС Нямеччыны Вернер Хойер скрытыкаваў дзеяньні беларускіх уладаў падчас мірных акцый пратэсту ў Менску і іншых гарадах.

01.07.2011 Аператар БелаПАН падасць у пракуратуру на спецназаўцаў

Тэлеаператар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Васіль Сямашка рыхтуе заяву ў пракуратуру і Упраўленне асабістай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў на дзеянні супрацоўнікаў палка міліцыі спецыяльнага прызначэння.

ПЦ “Вясна” дапаможа ахвярам міліцэйскага свавольства

01.07.2011 ПЦ “Вясна” дапаможа ахвярам міліцэйскага свавольства

Як стала вядома супрацоўнікам праваабарончага цэнтру “Вясна”, падчас затрыманьняў грамадзянаў, якія прымалі ўдзел у акцыях маўклівага пратэсту 22 і 29 чэрвеня, супрацоўнікамі міліцыі незаконна ўжывалася фізычная сіла.

01.07.2011 За ўдзел у "маўклівай акцыі" пратаколы ў краіне склалі на 130 чалавек

Міліцыянты заяўляюць, што ўдзельнікі "маўклівай акцыі" "гучна выкрыквалі нецэнзурныя выразы на адрас супрацоўнікаў міліцыі". Агулам, па звестках міліцыі, якія цытуе БелаПАН, у Мінску ў акцыі ўдзельнічалі каля 350 чалавек. Нагадаем, што праваабаронцы ацэньваюць лічбу ўдзельнікаў у паўтары тысячы чалавек.

01.07.2011 «Міжнародная амністыя» асудзіла затрыманьні падчас маўклівых пратэстаў

Беларускія ўлады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць усіх затрыманых за ўдзел у мірных акцыях маўклівага пратэсту, заявіла праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства