Навіны на тэму: затрыманьні

Вынікі “сеткавай рэвалюцыі”: за 5 акцый у Беларусі затрымана каля 1 730 чалавек

07.07.2011 Вынікі “сеткавай рэвалюцыі”: за 5 акцый у Беларусі затрымана каля 1 730 чалавек

Усяго за час правядзення “маўклівых рэвалюцый”, арганізаваных “Рэвалюцыяй праз сацыяльныя сеткі”, што адбываліся ў Беларусі 15, 22 і 29 чэрвеня, а таксама 3 і 6 ліпеня, было затрымана каля 1 730 чалавек. З іх у Менску - 980.

Спіс затрыманых прадстаўнікоў СМІ 6 ліпеня

07.07.2011 Спіс затрыманых прадстаўнікоў СМІ 6 ліпеня

Інфармацыя прэс-службы Беларускай асацыяцыі журналістаў

06.07.2011 У Гомелі міліцыя затрымала сябра АГП

У Гомелі на вуліцы Перамогі міліцыя ўчора затрымала прадпрымальніка, сябра АГП Уладзімера Няпошняшчых.

05.07.2011 Старшыня АБСЭ заклікаў вызваліць беларускіх пратэстоўцаў

Дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс выказаў сур'ёзную заклапочанасьць і шкадаваньне з нагоды працягу гвалту з боку беларускіх уладаў супраць сваіх суграмадзянаў, якія мелі намер ажыцьцяўвіць свае грамадзянскія свабоды і правесьці мірныя публічныя дэманстрацыі.

05.07.2011 Андруся Кашэўскага трое сутак трымалі ў пастарунку Ленінскага раёну Менску

4 ліпеня Ленінскім судом Менска на 10 сутак адміністратыўнага арышту асуджаны сябра аргкамітэту БХД з Жодзіна і Смалявічаў Андрусь Кашэўскі.

Ці судзілі сёння ў Менску ўдзельнікаў акцыі 3 ліпеня?

05.07.2011 Ці судзілі сёння ў Менску ўдзельнікаў акцыі 3 ліпеня?

Гэтае пытанне сёння цягам дня рознымі спосабамі спрабавалі высветліць супрацоўнікі ПЦ “Вясна”, але так і не атрымалі адназначнага адказу.

05.07.2011 Блогеры склалі сьпіс тых, хто патрапіў на Акрэсьціна

Беларускія блогеры склалі сьпіс затрыманых, якія патрапілі ў Цэнтр ізаляцыі правапаршальнікаў на Акрэсьціна. Інфармацыю сабрала суполка салідарнасці і падтрымкі.

05.07.2011 У менскім судзе затрымалі журналіста

Апэратар тэлеканалу «Белсат» Сяргей Кавалёў быў затрыманы 4 ліпеня ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску. Ён рыхтаваў рэпартаж аб працэсах над удзельнікамі акцыяў маўклівага пратэсту, затрыманых падчас сьвяткаваньня Дня незалежнасьці.

У Менску судзяць затрыманых 3 ліпеня (абнаўляецца)

04.07.2011 У Менску судзяць затрыманых 3 ліпеня (абнаўляецца)

Сёньня ў Менску распачнуцца суды над затрыманымі падчас параду і пратэстных акцыяў 3 ліпеня. Агулам у сталіцы было затрымана прыкладна 160 чалавек. Пакуль у канцылярыях судоў няма дакладнай інфармацыі пра разгляд справаў у дачыненьні канкрэтных затрыманых.

04.07.2011 Рух "За Свабоду" звярнуўся ў МУС у сувязі з нападамі невядомых на мінакоў

Рух "За Свабоду" звярнуўся ў МУС Беларусі ў сувязі з тым, што «апошнім часам фіксуюцца шматлікія факты нападу невядомых грамадзян на мінакоў ў розных гарадах краіны.

04.07.2011 Артура Анісімава ў Берасьці асудзілі на 6 сутак

Берасцейскага грамадскага актывіста Артура Анісімава, пасля заслухання двух сведак, суддзя Харытанюк прысудзіла да шасці сутак адміністрацыйнага арышту.

04.07.2011 Удзельнікаў маўклівай акцыі ў Гародні будуць судзіць сёння

Па учарашніх звестках, у Гародні было затрымана не менш 120 чалавек. Прынамсі такая лічба была чутна з міліцэйскіх рацый.

15 адміністратыўных пратаколаў складзена ў Магілёве

04.07.2011 15 адміністратыўных пратаколаў складзена ў Магілёве

Падчас правядзення "маўклівай" акцыі пратэсту, арганізаванай праз сацыяльныя сеткі ў інтэрнэце ў Магілёве было затрымана 15 чалавек. Шасцёра з іх былі адпушчаныя позна вечарам. Апошнім з пастарунку вызвалілі праваабаронцу Барыса Бухеля. На ўсіх затрыманых удзельнікаў акцыі пратэсту былі складзеныя пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні па арт 23.34 КаАП РБ (удзел у масавым мерапрыемстве).

04.07.2011 Мазырскія актывісты занесьлі перадачу баўгарскаму паэту

У Мазыры грамадзкія актывісты здолелі перадаць у мясцовы ізалятар маладому баўгарскаму паэту і журналісту Дзіміцеру Кенараву перадачу.

Хроніка "маўклівай рэвалюцыі" 3 ліпеня: затрымана каля 310 чалавек (удакладненыя звесткі)

03.07.2011 Хроніка "маўклівай рэвалюцыі" 3 ліпеня: затрымана каля 310 чалавек (удакладненыя звесткі)

Па ўдакладненых дадзеных праваабаронцаў агулам 3 ліпеня ў Беларусі было затрымана каля 310 чалавек. У Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі больш за 160 чалавек. У іншых гарадах Беларусі былі затрыманыя 150 чалавек. Найбольш у Гомелі (30 чалавек), Гародні (80 чалавек), Магілёве(15 чалавек), Віцебску (7 чалавек),Смалявічы (6 чалавек), Баранавічы (5 чалавек), Жлобін (2 чалавекі).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства