Навіны на тэму: затрыманьні
13.07.2011 Хроніка "маўклівай акцыі" ў Менску 13 ліпеня (абнаўляецца)
На ўсіх затрыманых складзеныя пратаколы за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ), іх адвезьлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Заўтра маюць адбыцца суды. Дакладная колькасьць затрыманых пакуль невядомая.
13.07.2011 “Маўклівая серада” 13 ліпеня ў рэгіёнах (абнаўляецца)
13 ліпеня ў рэгіёнах Беларусі акцыі маўклівага пратэсту таксама праходзяць у змененым фармаце, аднак месцам збору шмат дзе застаюцца цэнтральныя гарадскія плошчы, а таксама дадаюцца буйныя гандлёвыя кропкі. Шмат у якіх буйных гарадах плошчы агароджаны турнікетамі альбо ачэплены міліцыяй. Ёсць звесткі пра затрыманні.
13.07.2011 У Гародні суд пакараў штрафам журналістку Гражыну Шалкевіч
13 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Гародні разглядалася адміністратыўная справа журналісткі "Радыё Рацыя" Гражыны Шалкевіч, затрыманай падчас асвятлення маўклівай акцыі 6 ліпеня. Суд пакараў журналістку штрафам у памеры 30 базавых велічыняў.
12.07.2011 Украіна пратэстуе супраць затрыманьня ў Менску сваіх грамадзянаў
Як заявіў дырэктар дэпартамэнту інфармацыйнай палітыкі Міністэрства замежных спраў Украіны Алег Валошын 12 чэрвеня на брыфінгу ў Кіеве, Украіна лічыць няправільным удзел сваіх грамадзян у маўклівых акцыях пратэсту на тэрыторыі Беларусі.
11.07.2011 У Наваполацку затрымалі распаўсюдніка бюлетэня "Тут і цяпер"
10 ліпеня прыкладна а 10-й гадзіне ў Наваполацку быў затрыманы распаўсюднік бюлетэня "Тут і цяпер" Мікола Чарткоў. Абставіны і прычына затрыманьня пакуль невядомыя. Сёньня мае адбыцца суд над актывістам.
09.07.2011 “Вясна” салідарная з рэгіянальнымі сябрамі-праваабаронцамі
Праваабарончы цэнтар “Вясна” выказвае падтрымку і салідарнасьць сваім рэгіянальнымі актывістамі, затрыманымі пры выкананьні прафесійных абавязкаў падчас акцый маўклівага пратэсту па ўсёй Беларусі.
08.07.2011 Баранавічы: актывіст Гундар накіраваў скаргу на дзеянні службовых асоб ГАУС
8 ліпеня 2011 года грамадскі актывіст Уладзімір Гундар накіраваў скаргу на неправамерныя дзеянні службовых асоб Баранавіцкага ГАУС пракурору горада і начальніку гарадской міліцыі.
08.07.2011 У Віцебску затрымалі Барыса Хамайду
Верагодна, вядомы апазыцыянэр патрапіў пад зачыстку гораду перад «Славянскім базарам».
08.07.2011 Ужо 77 журналістаў падпалі пад затрыманні з пачатку «маўклівых пратэстаў»
Паводле падлікаў БАЖ, усяго з часу з’яўлення ініцыятывы «маўклівых пратэстаў» у Мінску і рэгіёнах зафіксавана ўжо 77 выпадкаў затрымання журналістаў.
08.07.2011 ЗША заклапочаныя жорсткасьцю беларускіх уладаў
Злучаныя Штаты Амэрыкі занепакоеныя "ўсё больш жорсткай тактыкай, якая ўжываецца беларускімі ўладамі супраць дэманстрантаў і журналістаў" падчас мірных акцый пратэсту, заявіла на брыфінгу ў Вашынгтоне прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Вікторыя Нуланд.
08.07.2011 Спіс актывістаў Гомельскага рэгіёну, пакараных за ўдзел у народных акцыях
Праваабаронцы Гомельшыны склалі спіс дэмакратычных актывістаў рэгіёну, якія трапілі пад пераслед з боку ўладаў
08.07.2011 Суды ў рэгіёнах 7 ліпеня (дапаўняецца)
У многіх гарадах Беларусі 7 ліпеня адбываліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту 6 ліпеня. Праваабаронцы намагаюцца адсачыць, наколькі гэта магчыма, усе адміністратыўныя працэсы, і збіраюць інфармацыю аб незаконным пераследзе грамадзян.
07.07.2011 Пакараныя ўдзельнікі “маўклівай” акцыі 6 ліпеня ў Берасьці
Шасцёра чалавек прыцягнутыя судом да адміністрацыйнай адказнасці па абвінавачванню ў парушэнні правілаў парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў па арт. 23.34 КаАП РБ
07.07.2011 Хроніка “маўклівай рэвалюцыі”: 6 ліпеня (аднаўляецца, дадаюцца спісы)
У гарадах Беларусі затрымана болей 400 удзельнікаў акцый пратэсту. У рэгіёнах - 220. У Менску - каля 190. У Партызанскім РУУСе знаходзяцца каля 20 чалавек, у Першамайскім – 20, у Фрунзенскім – 25, у Заводскім -30, Ленінскім - 31 чалавек, Савецкім - 15, Кастрычніцкім - 20, Маскоўскім РУУСе - каля 35 чалавек.
07.07.2011 Вывешаныя на Акрэсціна спісы – няпоўныя (+ новая інфармацыя)
Пра гэта ПЦ “Вясна” паведаміла адна з арганізатараў ініцыятывы падтрымкі асуджаных за акцыі маўклівага пратэсту Дамініка. Па падліках валанцёраў, у ІЧУ і ЦІП на Акрэсціна адбываюць пакаранне 119 чалавек, сярод якіх некалькі асуджаных за акцыю 29 чэрвеня.










