Навіны на тэму: затрыманьні
21.07.2011 Барысаў: арышты на пяць сутак
21 ліпеня ў Барысаве судзілі затрыманых учора сябра АГП Мікалая Віторскага і фотакарэспандэнта сайта ex-press.by Аляксандра Зянкова. Суддзя Лідзія Малчанава пакарала іх адміністратыўнымі арыштамі на пяць сутак. Ноч да суду затрыманыя правялі ў ізалятары часовага ўтрымання. Як распавяла ex-press.by Вікторыя Зянкова, жонка пакаранага фотакарэспандэнта, суддзя змагла зрабіць працэс “закрытым”.
21.07.2011 З-за затрымання на 8 сутак Анатоля Сыцько звольнілі з МАЗа
З-за затрымання на 8 сутак, Анатоля Сыцько звольнілі з МАЗа, паставіўшы ультыматум: «Ці сам пішаш заяву, або звальняем паводле артыкулу, а прычыну апошняга лёгка знойдзем».
21.07.2011 У Наваполацку справу затрыманых сына і маці адправілі на дапрацоўку
Юрыя Рудкоўскага і ягоную маці Людмілу Рудкоўскіх міліцыянты затрымалі пасьля акцыі маўклівага пратэсту ў Наваполацку. Сёньня над імі меўся адбыцца суд, але справу адправілі на дапрацоўку.
21.07.2011 Сёння ідуць суды ў Менску (абнаўляецца)
21 ліпеня ў райсудах Менску будуць разглядацца адміністратыўныя справы затрыманых у “маўклівую сераду” 20 ліпеня.
21.07.2011 Суды над жыхарамі Заслаўля перанесены
У судзе Менскага раёна і г. Заслаўля сёння распачаўся разгляд адміністратыўных справаў чатырох чалавек, затрыманых увечары 21 ліпеня ў Заслаўлі - Івана Івончыка, Андрэя Клюкіна, Юрыя Паўлава і Сяргея Сілкова. Іх вінавацяць у парушэнні артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве). Працэсы перанесены на 28 ліпеня і 4 жніўня, “правапарушальнікі” павінны будуць з’явіцца ў суд па позве.
21.07.2011 Невядомы ў цывільным зьбіваў і пагражаў затрыманаму
Затрыманы 6 ліпеня на плошчы Бангалор і арыштаваны на 10 сутак Антон Рулёў заяўляе пра тое, што пасьля затрыманьня невядомы ў цывільным ударыў яго і пагражаў знайсьці ў яго наркотыкі.
20.07.2011 У клубе "6А" затрымалі зь невядомых прычынаў больш за 10 чалавек
Прыкладна каля 21 гадзіны падчас канцэрту ў клубе "6А" ў Менску затрымалі і даставілі ў Ленінскі РАУС больш за 10 чалавек. Нагодай для затрыманьня стала нібыта праверка на алкаголь.
20.07.2011 20 ліпеня ў рэгіёнах: адзінкавыя затрыманні “маўклівых”
Сёння ў беларускіх гарадах і мястэчках удзельнікі “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі” збіраліся на цэнтральных плошчах. Удзельнікаў дзевятай па ліку акцыі маўклівага пратэсту былі дзесяткі, затрыманняў – адзінкі.
20.07.2011 Затрыманьні на “маўклівай акцыі” 20 ліпеня ў Менску (абнаўляецца)
У Менску прайшла чарговая акцыя “маўклівага пратэсту”. Удзельнікі сабраліся на Кастрычніцкай плошчы. Навакольныя вуліцы і двары былі запоўненыя міліцыянтамі, АМАПаўцамі і асобамі ў цывільным. Скрайняя левая паласа дарогі ўздоўж праспекта Незалежнасьці перакрытая.
20.07.2011 Сяржук Алексіевіч уцёк ад міліцыянтаў
Пра гэта брэсцкі актывіст сам паведаміў Еўрарадыё.
20.07.2011 У Брэсце затрыманы непаўналетні Сяржук Алексіевiч
Як паведамiў грамадскi актывiст Iван Стасюк, хлопца проста трымаюць у пастарунку без складання пратакола. Прычына затрымання невядомая. Таксама Сержука пазбавiлi магчымасцi патэлефанаваць бацькам.
20.07.2011 Актывістка гей-руху Наталля Прадзед арыштаваная на 10 сутак
Такім чынам яе пакаралі за несанкцыянаванае мерапрыемства. Пра гэта паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё актывіст ЛГБТ-руху Сяргей Прадзед.
20.07.2011 Менскія пенсіянеры патрабуюць пакарання для міліцыянтаў, якія іх збівалі
Скаргі ў пракуратуру накіравалі менчукі Уладзімір Марозаў, якога душылі да страты прытомнасці 6 ліпеня ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі, і Святлана Вяргейчык, якую ў той жа вечар білі пры затрыманні на плошчы каля ДК Чыгуначнікаў. Абодва пацярпелыя маюць сур'ёзныя праблемы са здароўем, што магло прывесці да незваротных наступстваў. Але хапунам у цывільным, здаецца, усё чалавечае чужое.
19.07.2011 У Магілёве ўдзельнікі “маўклівых” акцый абскардзяць свае затрыманні ў абласным судзе
Сярод тых, хто накіраваў свае скаргі ў Магілёўскі абласны суд - праваабаронца Барыс Бухель, журналісты Алесь Асіпцоў, Аліна Скрыбунова, Ганна Ільіна, грамадскія актывісты Алег Дзьячкоў, Валянцін Лабачоў, а таксама Аляксандр Сімановіч і Яраслаў Ялавы, паведамляе Магілёўскае аддзяленне “Вясны”.
19.07.2011 Гомельскія флэшмоберы гатовыя дайсці да ААН
У Гомелі выйшлі на свабоду затрыманыя падчас акцыяў маўклівага пратэсту 3 ліпеня. Праваабаронца Анатоль Паплаўны і сябра партыі БХД Васіль Такарэнка правялі ў ізалятары часовага ўтрымання 15 сутак.










