Навіны на тэму: затрыманьні

Затрыманы праваабаронца Алесь Бяляцкі

04.08.2011 Затрыманы праваабаронца Алесь Бяляцкі

Алеся Бяляцкага ўзялі пад варту на трое сутак.

Суды над удзельнікамі акцыі ў падтрымку Зміцера Дашкевіча фактычна зрабілі закрытымі

04.08.2011 Суды над удзельнікамі акцыі ў падтрымку Зміцера Дашкевіча фактычна зрабілі закрытымі

Адміністратыўныя працэсы 3 жніўня і ў горацкім і ў дрыбінскім судах распачаліся пасля 18-ай гадзіны, калі працоўны дзень ужо быў завершаны. Цягам усяго дня супрацоўнікі міліцыі адказвалі праваабаронцам, журналістам і сваякам затрыманых, што “ніякай інфармацыі пра суды няма”.

03.08.2011 Алена ЛIХАВIД: «Турма выхоўвае волю...»

Артыкул "Народнай Волі"

03.08.2011 Міліцыянтаў, якія затрымлівалі журналістаў Еўрарадыё, пакараюць

Генпракуратура скончыла праверку па заяве Еўрарадыё наконт затрыманняў у час правядзення ў сталіцы "маўклівых акцый" журналістаў “Еўрарадыё”— Паўла Свярдлова (двойчы) і Андрэя Елісеева.

Большасць затрыманых у Горках актывістаў будуць судзіць у Дрыбіне? (абнаўляецца)

03.08.2011 Большасць затрыманых у Горках актывістаў будуць судзіць у Дрыбіне? (абнаўляецца)

Праваабаронцаў, журналістаў і сваякоў грамадскіх актывістаў, якія сёння сочаць за сітуацыяй з затрыманымі ля горацкай калоніі, відаць, вырашылі ўзяць зморам. Нягледзячы на тое, што супрацоўнікі Дрыбінскага і Горацкага РАУСаў, дзе знаходзяцца затрыманыя актывісты, паабяцалі, што інфармацыя пра суды з'явіцца каля 14-ці гадзінаў, на дадзены момант па-ранейшаму нічога не вядома.

02.08.2011 Затрыманым у Горках інкрымінуюць правядзенне несанкцыянаванай акцыі. Суд — 3 жніўня

Затрыманым 2 жніўня ў Горках 15 дэмакратычным актывістам інкрымінуюць правядзенне несанкцыянаванай акцыі. Пра гэта БелаПАН паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец.

Затрыманні каля горацкай калоніі

02.08.2011 Затрыманні каля горацкай калоніі

Актывісты “Еўрапейскай Беларусі” паведамілі, што ў выніку разгону акцыі ў падтрымку Зміцера Дашкевіча затрыманыя трое сябраў гэтай моладзевай арганізацыі - Аляксандр Вялітчанка, Аляксей Сямчыла і Уладзімір Радкевіч. Іх запіхалі ў аўтазак і павезлі ў мясцовы РАУС. Хлопцы паведамілі, што ў аўтазаку больш за 20 чалавек.

02.08.2011 Пракуратура разбіраецца са скаргай журналістаў «Еўрарадыё»

Трое журналістаў «Еўрарадыё» пабывалі ў Генпракуратры з нагоды скаргаў на незаконныя затрыманні ў часе вулічных акцый.

Баранавічы: міліцыянт у цывільным зьбіў актывіста ў ягонай кватэры

29.07.2011 Баранавічы: міліцыянт у цывільным зьбіў актывіста ў ягонай кватэры

27 ліпеня 2011 года грамадскі актывіст Аляксандр Вайцешык накіраваў заяву начальніку гарадской міліцыі Герасімовічу В.У. і ў пракуратуру горада. У заяве паведамляецца, што 27 ліпеня ён прыйшоў у сваю кватэру, дзе ўжо яго чакаў невядомы ў цывіліным.

28.07.2011 На другой за дзень акцыі пратэсту ў Брэсце затрыманыя два чалавекі

Дзве акцыі маўклівага пратэсту прайшлі 27 ліпеня ў Брэсце.

Затрыманьні падчас ускладаньня кветак да помніка Купалу

27.07.2011 Затрыманьні падчас ускладаньня кветак да помніка Купалу

Падчас ускладаньня кветак да помніка Янку Купалу былі затрыманыя Багінская Ніна і Водзіч Натальля. Іх даставілі ў Цэнтральны РАУС г. Менску. Пазьней абедзьве затрыманыя былі адпушчаныя без складаньня пратаколаў.

Судовыя метамарфозы

27.07.2011 Судовыя метамарфозы

Жыхар сталіцы Аляксей Балашоў абскардзіў у Мінскі гарадскі суд пастанову суда Маскоўскага раёна. Аднак адказ яму прыйшоў чамусьці з суда Маскоўскага раёна. Суддзя Вольга Васільеўна Краўчанка, якая прысудзіла Аляксею пяць сутак адміністратыўнага арышту, паведаміла пра тое, што яму адмоўлена ў праве абскарджання. На якіх законных падставах суддзя Краўчанка ўзяла на сябе функцыі вышэйстаячага суда?

27.07.2011 Пракуратура не знайшла небяспекі ў збіцці Сяргея Андросенкі

Ён прасіў пачаць крымінальную справу на міліцыянтаў. У адказе гаворыцца, што грамадска небяспечнай дзеі пракуратура не выявіла.

У Гародні ўдзельнікі акцый маўклівага пратэсту пачалі абскарджваць прысуды

25.07.2011 У Гародні ўдзельнікі акцый маўклівага пратэсту пачалі абскарджваць прысуды

Гарадзенскія ўдзельнікі маўклівых акцый пратэсту Аляксей Аляксандраў і Ігар Грыгалец, асуджаныя на 1 050 000 і 875 000 беларускіх рублёў адпаведна, ужо падалі скаргі ў Гарадзенскі абласны суд. Таксама абскарджвае рашэнне раённага суда Канстанцін Каплін, удзельнік акцыі з пратэзам рукі, які, па словах міліцыянтаў, нібыта пляскаў у ладкі.

Падчас акцыі "Стоп-бензін" затрымана прынаймней 4 чалавекі

21.07.2011 Падчас акцыі "Стоп-бензін" затрымана прынаймней 4 чалавекі

Падчас акцыі “Стоп-бензін” у Менску было затрымана прынаймней 4 чалавекі. Іх даставілі ў Цэнтральны РАУС і склалі пратаколы за няправільную паркоўку. Пасьля ўсіх затрыманых адпусьцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства