Навіны на тэму: затрыманьні

Затрыманую ўначы актывістку "Маладых дэмакратаў" адпусьцілі праз тры гадзіны

19.09.2011 Затрыманую ўначы актывістку "Маладых дэмакратаў" адпусьцілі праз тры гадзіны

19 верасьня ўначы за расклейку ўлётак Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі “Хопіць трываць!" была затрыманая актывістка «Маладых дэмакратаў» Вольга Падзерына. Дзяўчыну затрымалі каля ваеннай часьці два міліцыянты, пасля чаго яна была дастаўленая ў Ленінскі РАУС.

19.09.2011 Затрымалі за нацыянальныя сімвалы

У дваццатую гадавіну абвяшчэньня “Пагоні” і бел-чырвона-белага сьцяга дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі ў Менску затрыманы маладафронтаўцы Наста Палажанка і Ўладзімер Яроменак.

19.09.2011 Гомель: Затрыманых актывістаў адправілі ў ізалятар

Затрыманых у суботу ў Гомелі грамадзкіх актывістаў Зьмітра Шаўчэнку й Зьмітра Карашкова з Чыгуначнага РАУСу на пачатку 19-й гадзіны павезьлі ў абласны ізалятар часовага ўтрыманьня. Пра гэта паведаміў іх сябра Ільля Міронаў, які дзяжурыў ля райаддзелу міліцыі.

14.09.2011 У Берасьці затрыманы Зьміцер Шурхай

Каардынатар стваранай партыі БХД па Берасьцейскай вобласьці Зьміцер Шурхай у быў затрыманы міліцыянтамі ў Берасьці на вуліцы Берасьцейскіх дывізій.

Старшыню прафсаюза РЭП амаль тры гадзіны пратрымалі ў міліцыі

13.09.2011 Старшыню прафсаюза РЭП амаль тры гадзіны пратрымалі ў міліцыі

Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч 8 верасня, накіроўваючыся на сустрэчу з жыхарамі Салігорска, на пад'ездзе да горада быў спынены супрацоўнікамі мясцовага ДАІ і адпраўлены ў мясцовы РАУС.

13.09.2011 У Маскве затрымалі Анатоля Лябедзьку

Пра сваё затрыманне Лябедзька паспеў паведаміць былому сустаршыні расійскай партыі "Правая справа" Леаніду Гозману, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы. Пасля гэтага Лябедзька перастаў адказваць на тэлефанаванні.

06.09.2011 У Гомелі міліцыя затрымала 4 зборшчыкаў подпісаў

У Гомелі 5 верасьня блізу 19 гадзінаў міліцыя затрымала чатырох грамадзкіх актывістаў. На вуліцы Юбілейнай яны зьбіралі подпісы за правядзеньне 8 кастрычніка Народнага сходу, дзе будзе абмеркавана цяперашняя эканамічная й палітычная сытуацыя ў краіне і выстаўлены прапановы і патрабаваньні да ўлады.

05.09.2011 Затрымалі за тое, што пазычыў грошы. Пратакол напісалі па-беларуску

У Гомелі пераапранутыя ў цывільнае супрацоўнікі аддзелу барацьбы з эканамічнымі злачынствамі затрымалі грамадзкага актывіста Васіля Такарэнку.

У Аксаны Самуйлавай канфіскавана каля 40 тысяч друкаваных матэрыялаў кампаніі “Гавары праўду”!

05.09.2011 У Аксаны Самуйлавай канфіскавана каля 40 тысяч друкаваных матэрыялаў кампаніі “Гавары праўду”!

3 верасня, яе аўтамабіль быў прыпынены ў 10 кіламетрах ад Магілёва з боку Бабруйска. Супрацоўнікі ДАІ паведамілі, што на машыне Аксаны здзейснена ДТЗ са смяротным выпадкам і для разбіральніцтва неабходна праехаць у Ленінскі РАУС.

02.09.2011 Затрыманых у Барысаве актывістаў адпусьцілі

Міліцыя Барысава выпусьціла дэмакратычных актывістаў Мікалая Пахабава і Анатоля Аскерку.

29.08.2011 Рупліўца беларушчыны затрымалі спэцназаўцы

У Гомелі 26 жніўня затрымалі грамадзкага актывіста Ігара Случака. Ён пасьпеў паведаміць па тэлефоне БелаПАН, што яго затрымалі супрацоўнікі спэцназу і даставілі ў АУС Савецкага раёну Гомелю. Паводле слоў Случака, яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадзкім месцы (дробнае хуліганства, арт.17.1 КоАП).

26.08.2011 У Глыбокім затрымалі незалежнага журналіста

Кастусь Шыталь правёў у пастарунку каля гадзіны. Супрацоўнікаў міліцыі цікавіла, ці ня ведае ён, хто запэцкаў фарбай будынак Глыбоцкага райвыканкаму. Першы раз такое здарылася 14 жніўня, а другі — мінулай ноччу.

26.08.2011 Ускладаньне кветак да амбасады Лівіі завяршылася затрыманьнем

Больш за 2 гадзіны правёў ў Ленінскім РУУСе Менска Станіслаў Рамановіч толькі за тое, што наважыўся ўскласьці кветкі ля Лівійскай амбасады ў знак падтрымкі паўстанцаў.

26.08.2011 Актывістка КХП-БНФ разгарнула бел-чырвоны сьцяг ля Дому ўраду

У Менску ля Дому ўраду затрымалі актывістку КХП-БНФ Ніну Багінскую. Пра гэта паведаміла намесьніца старшыні незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці Зінаіда Міхнюк зь Берасьця.

У Горадні - ператрусы

23.08.2011 У Горадні - ператрусы

Сёння ўдзень падчас інфармацыйнай акцыі ў падтрымку старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага ў Горадні быў затрыманы рэгіянальны грамадзка-палітычны дзеяч і праваабаронца Віктар Сазонаў. Пасля гэтага былі праведзены два ператрусы - у грамадскім офісе і на кватэры Віктара Сазонава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства