Навіны на тэму: затрыманьні
29.09.2011 За здымкі на Аршанскім кірмашы затрымалі журналістаў
Журналістка «Новага часу» Лола Бурыева і журналіст «Нашай Нівы» Сяргей Сацюк былі затрыманыя за відэаздымкі на кірмашы ў Воршы. Іх прымусілі даць тлумачэньні, што і зь якой мэтай яны здымаюць, распавёў сябар БАЖ, праваабаронца грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Мікалай Петрушэнка.
29.09.2011 У Баранавічах грамадскага актывіста затрымалі на працоўным месцы
Сёння, 29 верасня, супрацоўнікі міліцыі затрымалі грамадскага актывіста, сябра партыі “Справядлівы свет” Віктара Цяпіна прама на працоўным месцы – на заводзе аўтаматычных ліній. Ён быў дастаўлены ў Баранавіцкі гарадскі аддзел унутраных спраў для складання адміністратыўнага пратакола па артыкуле 23.34 КААП (за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства).
28.09.2011 Берасьце: у працы журналісткі міліцыя ўгледзела палітычную акцыю
Карэспандэнтку «Брестского курьера» Алісу Поль міліцыянты затрымалі, калі яна працавала на вулічным апытаньні.
28.09.2011 У Лепелі затрыманы актывіст “Еўрапейскай Беларусі”
Віктар Калеснік вёз на сваёй машыне інфармацыйныя матэрыялы да “Народнага сходу” і газеты “Наша Ніва”.
27.09.2011 У Магілёве затрыманы актывіст "Гавары праўду"
27 верасня пры распаўсюджванні ўлётак "Выратуем Беларусь", у Магілёве затрымалі валанцёра кампаніі – студэнта аднаго з мясцовых ВНУ Антона.
26.09.2011 16-гадовага прэзідэнцкага лаўрэата выгналі з Ліцэя БНТУ за ўдзел у дэманстрацыі
А бацькі-сілавікі выставілі сына з дому.
25.09.2011 Міліцыю цікавіла, што Уладзімір Лабковіч рабіў каля СІЗА
Уладзіміра Лабковіча пасьля апытаньння адпусцілі з Маскоўскага РАУСа. Супрацоўнікаў міліцыі цікавіла, што рабілі праваабаронцы каля следчага ізалятара на Валадарцы. Лабковіч правёў у РАУСе тры гадзіны.
23.09.2011 Барысаўская міліцыя канфіскуе падпісныя лісты за Народны сход
Падчас збору подпісаў за правядзенне Народнага сходу 21 верасня ў Барысаве быў затрыманы актывіст АГП і сябра ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за правядзенне Народнага сходу Мікалай Іллюшонак.Падчас збору подпісаў за правядзенне Народнага сходу 21 верасня ў Барысаве быў затрыманы актывіст АГП і сябра ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за правядзенне Народнага сходу Мікалай Іллюшонак.
22.09.2011 У Баранавічах затрыманы чалавек, які распаўсюджваў улёткі пра “Народны сход”
Жыхар гораду Сяргей Аўчыннікаў быў затрыманы ўвечары 21 верасня, калі распаўсюджваў матэрыялы пра “Народны сход”.
22.09.2011 Затрыманы гомельскі актывіст ноччу быў дастаўлены ў шпіталь
Гомельскі грамадскі актывіст Канстанцін Жукоўскі, які ўвечары 21 верасня па пакуль невядомых прычынах быў затрыманы міліцыяй, ўначы 22 верасня быў дастаўлены ў бальніцу.
21.09.2011 Аляксандра Крутога павезлі на псіхічнае абследаванне
Пра гэта паведаміла яго дачка Інэса, адна з пацярпелых пры выбуху ў мінскім метро.
21.09.2011 Затрыманы прадстаўнік адной з пацярпелых падчас выбуху, які выступаў супраць смяротнага пакарання
Вечарам 20 верасня па невядомых прычынах у Мінску быў затрыманы Аляксандр Круты. На судзе па справе аб тэракце ў мінскім метро ён прадстаўляе інтарэсы сваёй дачкі Інэсы, пацярпелай падчас выбуху 11 красавіка.
20.09.2011 У Гомелі затрыманыя Андрэй Цянюта і Васіль Такарэнка (абноўлена)
У Гомелі за распаўсюд улётак затрыманыя грамадскія актывісты Андрэй Цянюта і Васіль Такарэнка. На іх склалі пратакол па артыкуле 23.34 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях (Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемства альбо пікетавання).
19.09.2011 Ніну Багінскую затрымалі за нацыянальную сімволіку
Увечары 19 верасьня, пад час святочнай акцыі, прымеркаванай да 20-й гадавіны абвяшчэньня герба “Пагоні” і бел-чырвона-белага сьцяга дзяржаўнымі сімваламі Беларусі каля Чырвонага касцёла была затрыманая адна з удзельніц – Ніна Багінская.
19.09.2011 У былога палітвязня Кіркевіча правялі ператрус
Былы палітвязень Аляксандр Кіркевіч чакае, калі яго выклічуць на адміністрацыйную камісію Ленінскага раёна Гродна.










