Навіны на тэму: затрыманьні

У Слоніме затрыманы Іван Бедка

08.10.2011 У Слоніме затрыманы Іван Бедка

Сход адкрыў кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка. Як толькі ён пачаў выступленне, усе асобы ў цывільным пачалі падыходзіць да ўдзельнікаў, а потым спынілі выступленне, матывуючы гэта тым, што сход у парку райвыканкамам не дазволены. Акцыя была спынена, а Івана Бедку затрымалі і прывязлі ў РАУС.

Затрыманы журналіст сайту westki.info, які  збіраў матэрыялы да артыкула пра Народны сход

07.10.2011 Затрыманы журналіст сайту westki.info, які збіраў матэрыялы да артыкула пра Народны сход

Незалежны журналіст Кастусь Шыталь кіраваўся ў Дзісну “аўтастопам”, і машыну, у якой ен ехаў, спынілі супрацоўнікі міліцыі. Хлопцу заявілі, што ён падобны да злодзея, які рабуе машыны на дарозе Глыбокае-Шаркоўшчына.

У Мастах да затрыманняў далучылася ДАІ

07.10.2011 У Мастах да затрыманняў далучылася ДАІ

У Мастах сёння супрацоўнікі дарожнай аўтаінспекцыі затрымалі актывіста рэгіянальнага Руху”За свабоду” з Бярозаўкі Лідскага раёну Сяргея Трафімчыка. Міліцыянты патлумачылі затрыманне машыны Трафімчыка тым, што нібыта яна знаходзіцца ў вышуку, а яго самога выклікалі на заўтра ў Мастоўскі РАУС.

07.10.2011 Алег Манаеў - пра прычыны свайго затрымання

Заснавальнік Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, доктар сацыялёгіі Алег Манаеў больш за тры гадзіны правёў у пастарунку. Ён быў затрыманы на менскай вуліцы незадоўга да ўдзелу ў прэзэнтацыі апошніх сацыялягічных дасьледаваньняў, якія сьведчаць пра небывалае падзеньне рэйтынгу кіраўніка дзяржавы.

06.10.2011 У Мінску затрыманы кіраўнік НІСЭПД Алег Манаеў

Алега Манаева затрымалі ў раёне плошчы Перамогі ў Менску. Пра гэта паведаміў адзін з экспэртаў НІСЭПД Аляксандар Сасноў. Спадар Манаеў толькі пасьпеў сказаць, што шукаюць наркотыкі і зброю. Пасьля гэтага яго адвезьлі ў невядомым кірунку.

06.10.2011 Зьміцера Шурхая зьнялі зь цягніка ў Баранавічах

Каардынатара аргкамітэту стваранай партыі БХД Зьміцера Шурхая зьнялі з цягніка ў Баранавічах супрацоўнікі міліцыі і спэцслужбаў.

Міліцыянты, як заўжды, не білі, а былі "на падхваце"

06.10.2011 Міліцыянты, як заўжды, не білі, а былі "на падхваце"

Пракуратура Першамайскага раёна Менска адмовілася заводзіць крымінальную справу па факце збіцця пенсіянера Уладзіміра Марозава 6 ліпеня супрацоўнікмі міліцыі.

Гомель: на затрыманых “маўклівых” складзеныя пратаколы

06.10.2011 Гомель: на затрыманых “маўклівых” складзеныя пратаколы

«Там напісалі такое, што немагчыма было чытаць – маўляў, мы былі п'янымі, штурхалі мінакоў, не давалі ім прайсці па ходніках. Я адмовілася падпісваць такі пратакол. За намі мэтанакіравана сачылі, яшчэ ад пляцоўкі на фантане, а потым скарысталіся момантам і схапілі», - распавяла Ксенія Яраслаўцава.

06.10.2011 У Гомелі пасьля маўклівай акцыі затрымалі траіх

У Гомелі пасьля акцыі маўклівага пратэсту, якая ладзілася ля фантану побач з цыркам, міліцэйскі спэцназ і людзі ў цывільным затрымалі траіх — Васіля Такарэнку, Ільлю Мельнікава і Ксеню Яраслаўцаву. Усяго ў акцыі бралі ўдзел паўтара дзясятка чалавек.

У Брэсце затрыманы Вадзім Рабцэвіч

05.10.2011 У Брэсце затрыманы Вадзім Рабцэвіч

Актывіст гарадской арганізацыі партыі "Справядлівы свет" расклейваў улёткі з інфармацыяй пра дату і месца правядзення ў горадзе Народнага сходу. Ён будзе знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання да суда, які адбудзецца 6 кастрычніка.

У Гомелі ізноў затрыманы маладафронтавец Цянюта

04.10.2011 У Гомелі ізноў затрыманы маладафронтавец Цянюта

4 кастрычніка каля 11:00 ў Гомелі быў затрыманы актывіст «Маладога фронту» Андрэй Цянюта. Каля бібліятэкі імя Леніна па плошчы Перамогі да яго падыйшлі супрацоўнікі АМАПу, папрасілі паказаць мабільны тэлефон на той падставе, што яны шукаюць злачынцу, які скраў мабільны тэлефон. Пасля маладафронтавец быў затрыманы і дастаўлены ў Чыгуначны РАУС. Ён толькі 30 верасня вызваліўся з ІЧУ пасля адбыцця пакарання - 10 сутак арышту нібыта за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства.

04.10.2011 У Берасьці першае затрыманьне за Народны сход

Намесьніка старшыні Берасьцейскай гарадзкой арганізацыі партыі левых “Справядлівы сьвет” Лявонція Чыпурных затрымалі увечары 3 кастрычніка.

Андрусь Цянюта абскардзіў арышт

03.10.2011 Андрусь Цянюта абскардзіў арышт

За распаўсюд сярод жыхароў Гомеля ўлётак з запрашэннем прыйсці на мясцовы сход (Народны Сход), які адбудзецца ў абласным цэнтры 8 кастрычніка, прадстаўніка аргкамітэта Андрэя Цянюту пасадзілі на 10 сутак. Сёння прававы інспектар прафсаюза РЭП па Гомельскай вобласці Леанід Судаленка дапамог актывісту скласці скаргу ў абласны суд на пастанову раённага суда аб прыцягненні да адміністрацыйнага арышту.

03.10.2011 У Смалявічах затрымалі актывіста Артура Эшбаева

Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы несанкцыянаванага мерапрыемства і пасадзілі за краты да суда.

Чарговага актывіста з Баранавічаў затрымалі з улёткамі пра Народны сход

30.09.2011 Чарговага актывіста з Баранавічаў затрымалі з улёткамі пра Народны сход

Сёння ў Баранавічах за распаўсюд улётак пра маючы адбыцца 8 кастрычніка Народны сход быў затрыманы кіраўнік мясцовага аргкамітэта па падрыхтоўцы Народнага сходу Віктар Мезяк. Яго адвезьлі ў мясцовы РАУС, дзе складаюць пратакол па арт. 23. 34. КаАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемства альбо пікетавання).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства