Навіны на тэму: затрыманьні
17.10.2011 Справа Рамана Кісляка адпраўлена на дапрацоўку
Сёння ў судзе Ленінскага раёну Берасця меўся адбыцца суд над праваабаронцам Раманам Кісляком за акцыю пратэсту супраць арышту старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Суддзя адправіў адміністратыўны пратакол на дапрацоўку, а Рамана Кісляка вызвалілі з-пад варты.
17.10.2011 Міліцыя "арыштавала" самаробныя лялькі
Самаробныя лялькі выклікалі цікавасць у супрацоўнікаў міліцыі. Лялькі, якія прызначаліся для маці і жонак палітвязняў, канфіскавалі супрацоўнікі Ленінскага РУУСа Мінска “дзеля далейшага абследавання”.
17.10.2011 У Брэсце за акцыю салідарнасці з Бяляцкім затрымалі Рамана Кісляка
Раман Кісляк вечарам нядзелі з дапамогай мегафона расказваў гараджанам аб арышце кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна”.
14.10.2011 Брэст: суд над арганізатарам Народнага сходу прызначаны на 20 кастрычніка
Падчас знаходжання у РАУС на Зінаіду Міхнюк быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні (нібыта за лаянку), які будзе разглядацца ў судзе. Зараз стала вядома, што разгляд гэтай справы прызначаны на 20 кастрычніка.
14.10.2011 Бабруйск: Віктар Бузінаеў чакае суда
Старшыню бабруйскай суполкі АГП і сябра аргкамітэта Народнага схода Віктара Бузінаева дапытвалі ў УУС тры гадзіны. Ягоная справа будзе накіраваная ў суд, але дата паседжання пакуль невядомая. Па гэтай справе бабруйскаму дэмактывісту пагражае штраф ці “суткі”.
14.10.2011 Супрацоўнікі Дэпартамента аховы забралі Кастуся Жукоўскага на допыт у міліцыю разам з малой дачкой
14 кастрычніка гомельскі апазіцыянер Кастусь Жукоўскі не паспеў выйсці з хаты, як яго ўжо чакалі каля брамы супрацоўнікі Дэпартамента аховы з аўтаматамі. Яны патлумачылі, што Жукоўскаму неабходна добраахвотна праехаць з імі ў Цэнтральны РАУС, а ў выніку адмовы супрацоўнікі аховы будуць вымушаны, па іх выразу, «настойваць на гэтым».
13.10.2011 Івашкевічу - штраф 40 базавых за Народны сход
7 гадзінаў спатрэбілася суддзю суду Савецкага раёна Кірылу Палулеху, каб разгледзець адміністратыўную справу Віктара Івашкевіча. У выніку палітык аштрафаваны на 40 базавых велічынь (1 мільён 400 тысячаў рублёў) за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (арт. 23.34 КаАП РБ)..
13.10.2011 Бабруйск: Віктара Бузінаева выклікалі ў УУС
Сябра аргкамітэта Народнага схода выклікаюць на допыт у мясцовы УУС. Віктар Бузінаеў, які быў у той дзень затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, але адпушчаны без складання пратакола, атрымаў сёння на рукі позву.
13.10.2011 Справу затрыманага 8 кастрычніка Ігара Трухановіча суд адправіў на дапрацоўку
Сёньня ў судзе Мінскага раёну адбыўся разгляд адміністратыўнай справы Ігара Трухановіча, затрыманага 8 кастрычніка перад Народным сходам. Судовае паседжанне адбывалася ў закрытым рэжыме. Суддзя Аляксей Мініч адправіў адміністратыўны пратакол на дапрацоўку.
12.10.2011 У Слоніме затрыманы Іван Бедка
12 кастрычніка Кіраўнік слонімскай суполкі БХД быў дастаўлены ў міліцыю з памяшкання суда, дзе праходзіў разгляд адміністратыўнай справы яго аднапартыйца Алеся Масюка. Івана Бедку ўжо некалькі гадзінаў дапытваюць у Слонімскім РАУСе.
11.10.2011 У Гомелі судзяць Валерыя Сляпухіна за Народны сход
На Валерыя Сляпухіна складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, яго абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства. Вечарам 10 кастрычніка ён быў дастаўлены ў ІЧУ. Разгляд адміністратыўнай справы пачаўся зраніцы 11 кастрычніка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля.
11.10.2011 У Гомелі затрыманы Валер Сьляпухін
У Гомелі каля ўнівэрмагу затрыманы грамадзкі актывіст Валер Сьляпухін. Міліцыянты патлумачылі, што затрымліваюць яго дзеля высьвятленьня асобы, хоць актывіст меў пры сабе пашпарт. Спадара Сьляпухіна адвезьлі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі.
08.10.2011 Народны сход: надзеі і трывогі
16-00 З Савецкага РАУС г. Менска выпусцілі 12 затрыманых. Пратаколы аб праваапарушэннях не складаліся. У затрыманых узялі адбіткі пальцаў. Таксама ўсіх затрыманых выпусцілі з пастарунку ў Гомелі - пратаколы на іх не складаліся.
08.10.2011 На мяжу вярнуліся “чорныя спісы”?
Сёння, 8 кастрычніка, каля 16.30 на гарадзенскім чыгуначным вакзале памежнікі забралі пашпарты ў праваабаронцы Віктара Сазонава і журналіста Яна Романа, якія вярталіся дамоў з Беластоку. Прычыны такога пільнага кантролю ім не патлумачылі.
08.10.2011 У Бабруйск у быў затрыманы сябра аргкамітэта Народнага схода
Прыкладна на пятай хвіліне схода сябра аргкамітэта Віктар Бузінаеў пачаў зачытваць петыцыю. У гэты ж момант яго схапілі супрацоўнікі міліцыі і зацягнулі ў мікрааўтобус. Кіраваў “аперацыяй” Сяргей Малішэўскі, які быў апрануты ў цывільнае.










