Навіны на тэму: затрыманьні
25.10.2011 Чарговая акцыя на Кастрычніцкай пачалася з затрыманьняў
Пад час чарговай акцыі салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 25 кастрычніка супрацоўнікі міліцыі затрымалі чатырох актывістаў “Еўрапейскай Беларусі”.
25.10.2011 Зміцер Шурхай зноў абскарджвае абвінавачанне ў “брыдкаслоўі”
Каардынатар аргкамітэта па стварэнню партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя па Брэсцкай вобласці Зміцер Шурхай падаў скаргу ў абласны суд, каб той адмяніў рашэнне суда першай інстанцыі.
25.10.2011 Бабруйскія сябры АГП напісалі скаргі ў пракуратуру
Галіна Смірнова і Віктар Бузінаеў напісалі скаргі на дзеянні міліцыі ў пракуратуру. Нагадаем, што актывістка АГП была затрымана падчас збору подпісаў, а старшыня бабруйскай суполкі – на месцы правядзення Народнага схода.
25.10.2011 Намесніка старшыні АГП Льва Марголіна затрымалі на мяжы
Сёння раніцай яго спынілі на мяжы з Літвой і паведамілі пра неабходнасць прыпыніць аўтамабіль і прайсці асабісты дагляд.
25.10.2011 Фотажурналіста пратрымалі ў міліцыі больш за чатыры гадзіны
Фотажурналіста Аляксандра Зянкова, які быў затрыманы сёння ў 9.15 пры здымцы забастоўкі камунальнікаў у Барысаве, у 13.35 адпусцілі з Барысаўскага РУУС. На журналіста складзены пратакол адміністрацыйнага затрымання.
25.10.2011 Затрыманні ў Барысаве
25 кастрычніка ад 8-й гадзіны раніцы ў Барысаве працягваюць свой страйк працаўнікі спэцаўтагаспадаркі – транспартнай арганізацыі, якая адказвае за вываз сьмецьця, а таксама "Зелянбуда". Працаўнікі абодвух падразьдзяленьняў УП "Жыльлё" патрабуюць падвышэньня заробку.
25.10.2011 Барысаў: За здымку забастоўкі затрыманы фотакарэспандэнт Аляксандр Зянкоў
Фотакарэспандэнт Аляксандр Зянкоў, які супрацоўнічае з незалежным барысаўскім сайтам ex-Press.by, быў затрыманы сёння каля дзевяці гадзін раніцы на тэрыторыі спецаўтагаспадаркі, дзе другі дзень страйкуюць працаўнікі.
24.10.2011 Затрыманыя Максім Вінярскі і, верагодна, Васіль Парфянкоў (дадалося)
Як высветлілася пазней, Васіль Парфянкоў сапраўды быў затрыманы асобамі ў цывільным, якія даставілі яго ў РУУС Цэнтральнага раёна, дзе на той момант ужо знаходзіўся Максім Вінярскі. Парфянкова адпусцілі праз тры гадзіны без складання пратаколу.
24.10.2011 Грамадскаму актывісту Сяргею Трафімчыку не вяртаюць забраны аўтамабіль
Ён быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ ў Мастах 7 кастрычніка. Міліцыянты правялі агляд машыны, з якой забралі на экспертызу стос газет “Новы час”, а таксама некаторыя рэкламныя матэрыялы іншых незалежных медый - Радыё Рацыя і Белсату. Машыну ў Трафімчыка таксама забралі, прычым на нявызначаны час і без усялякага тлумачэння прычынаў.
24.10.2011 Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Аляксандар Валанцэвіч абвясьціў галадоўку
Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Аляксандар Валанцэвіч, якога ўчора затрымалі на акцыі ў падтрымку палітычных зьняволеных, знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна, паведамляе сайт europeanbelarus.org.
21.10.2011 Акцыя салідарнасьці: затрыманьні
21 кастрычніка а 19-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы ў Менску ладзіцца акцыя з патрабаваньнем вызваліць вязьняў сумленьня. Арганізатар – грамадзянская кампанія "Эўрапейская Беларусь". Масавыя затрыманьні актывістаў гэтай арганізацыі пачаліся яшчэ з раніцы.
21.10.2011 Мірзаянава не пакідаюць у спакоі нават пасьля памілаваньня
Памілаванага фігуранта “Плошчы” Фёдара Мірзаянава сёньня каля 8-30 раніцы забралі з кватэры ў Менску супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Адзін з іх назваўся старшым інспектарам Ленінскага РУУСа Аляксандрам Целавусам. Сябры спрабавалі даведацца пра ягоны лёс у дзяжурнага па РУУСу, алё ён паведаміў, што Мірзаянава ў іх няма.
19.10.2011 Дзве гадзіны пратрымалі ў пастарунку бабруйскіх актывістак “Гавары праўду”
Сёння, 19 кастрычніка, на вуліцы 50 год ВЛКСМ была затрымана зборшчыца подпісаў Валянціна Глухава. Затрыманне праводзіў участковы, які паведаміў жанчыне, што прыбыў на выклік “жыхаркі інтэрната, па якім яна хадзіла”. Пры гэтым сама Валянціна сцвярджае, што збірала подпісы толькі на вуліцы.
19.10.2011 Кіраўніцтва Бярозаўскага РАУС праігнаравала рэкамендацыю пракурорскага следчага
Намеснік начальніка Бярозаўскага РАУС не звярнуў увагі на рэкамендацыю пракуроскага следчага аб тым, што супрацоўнікі міліцыі, якія неапраўдана прымянілі фізічную сілу да сталай жанчыны і нанеслі цялесныя пашкоджанні, павінны панесці дысцыплінарную або матэрыяльную адказнасць.
18.10.2011 Гомельскія актывісты абскарджваюць адвольнае затрыманне
Васіль Палякоў і Леанід Судаленка звярнуліся са скаргай на імя начальніка міліцыі Цэнтральнага раёна Гомеля Віктара Афанасенкі наконт іх адвольнага затрымання ў дзень правядзення ў абласным цэнтры Народнага сходу. Праваабаронцы просяць прызнаць іх затрыманне неправамерным, якое ўшчамляе права на свабоду, недатыкальнасць і годнасць асобы, паведамляе “Гомельская вясна”.










