Навіны на тэму: затрыманьні
14.11.2011 У Гомелі на двух затрыманых склалі пратаколы
У Гомелі былі адпушчаныя з міліцыі ўсе 15 затрыманых удзельнікаў мясцовага Народнага сходу.
12.11.2011 Народны сход 12 лістапада: хроніка перасьледу
Найбольшая колькасьць затрыманых удзельнікаў Народнага сходу ў Гомелі - 15 чалавек. Затрыманьні ў Менску і Баранавічах
10.11.2011 Затрыманы віцебскі актывіст Аляксандр Кірылаў
У будынку мясцовага цэнтра занятасці затрыманы віцебскі актывіст Аляксандр Кірылаў. Ён з’яўляецца кіраўніком віцебскага аддзялення Беларускай кансерватыўнай партыі Белая Русь, якую стварае былы прэтэндэнт на пасаду кіраўніка Беларусі Сяргей Рыжоў.
08.11.2011 Пракуратура зафіксавала парушэнне закону пры затрыманні Святланы Вяргейчык
Па факце парушэнья супрацоўнікамі міліцыі Закону “Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь” падчас затрымання пенсіянеркі Святланы Вяргейчык пракурор пастанавіў вынесьці прадстаўленьне на імя начальніка упраўленьня унутраных спраў Кастрычніцкага раёна
07.11.2011 “Маладафронтаўцы” - на Акрэсціна, а Ленін – у яйках (адноўлена)
У цэнтры Менску супрацоўнікамі міліцыі 7 лістапада затрыманыя “маладафронтаўцы” Міхаіл Мускі, Сяргей Павал і Раман Васільеў. Яны дастаўленыя ў Маскоўскі РУУС. Тэлефонная сувяз з імі пакуль адсутнічае
07.11.2011 Затрыманьні ў Лошыцах
Дзяды ў Лошыцы сёлета праходзілі пад асабліва пільным кантролем супрацоўнікаў спэцслужбаў. Некалькі дзесяткаў чалавек у цывільным пад кантролем міліцэйскіх чыноўнікаў фільмавалі хаду акцыі і яе ўдзельнікаў. Калі мітынг завершыўся і людзі пачалі разыходзіцца, сілавікі затрымалі актывіста руху «За Свабоду» Юрася Навіцкага, якія спрабаваў сфатаграфаваць аднаго зь іх.
06.11.2011 За распаўсюд газеты “Крывінка” – пад суд
5 лістапада ў райцэнтры Бешанковічы быў затрыманы настаўнік Георгі Станкевіч, які развозіў сваім сталым чытачам газету “Крывінка”, якую сам заснаваў і выдае. На выдаўца склалі пратакол за незаконны распаўсюд друкаванага выдання.
03.11.2011 Бабруйск: Затрымалі за запаленыя свечкі
Бабруйчане планавалі ўшанаваць памяць продкаў ціха, сабрацца ля касцёла і праваслаўнай царквы, запаліць свечкі і рушыць да помніка ахвярам рэпрэсій. Але супрацоўнікі міліцыі загадзя ведалі, што і дзе будзе адбывацца, і палічылі запаленыя свечкі нагодай для затрымання.
01.11.2011 У Жлобіне пакараны арыштам Валер Рыбчанка
31 кастрычніка ў Жлобіне пакараны 14 суткамі адміністрацыйнага арышту старшыня аргкамітэту правядзеньня Народнага сходу, кіраўнік мясцовай арганізацыі партыі левых "Справядлівы сьвет" Валер Рыбчанка.
31.10.2011 Затрыманы Юрась Карэтнікаў
30 кастрычніка праз гадзіну пасьля шэсьця ў Курапаты быў затрыманы Юрась Карэтнікаў, адзін зь лідэраў Правага Альянсу, паведаміла прэс-служба гэтай незарэгістраванай арганізацыі.
31.10.2011 Затрымалі актывіста "Эўрапейскай Беларусі" Міхаіла Ермалюка
29 кастрычніка каля 15 гадзін быў затрыманы за акцыю салідарнасьці ў мэтро актывіст "Эўрапейскай Беларусі" Міхаіл Ермалюк, паведамляе сайт грамадзянскай кампаніі.
27.10.2011 Малчанаў “стварыў аварыйную сітуацыю, лаяўся матам і не падпарадкоўваўся міліцыянтам”
Суддзя Барысаўскага раённага суда вынес рашэнне аб арышце былога палітвязня Аляксандра Малчанава з-за непадпарадкавання супрацоўнікам міліцыі. На пасяджэнні была агучана даволі цікавая версія паводзін Малчанава.
27.10.2011 Гомель: Іллю Міронава сёння будуць судзіць
Учора сябры не маглі даведацца, куды павезлі маладога чалавека, бо ва ўсіх гарадскіх аддзелах міліцыі быў адказ, што такога затрыманага ў іх няма. І толькі каля 23:00 дзяжурны ІЧУ пацвердзіў, што Ілля Міронаў знаходзіцца там «за здзяйсненне адміністратыўнага правапарушэння».
27.10.2011 У Гомелі 26 кастрычніка затрыманы актывіст Ілля Міронаў
Актывіста затрымалі, калі ён сыходзіў з працы.
26.10.2011 Затрыманьні на Кастрычніцкай плошчы становяцца больш жорсткімі
У Ленінскі РУУС Менска былі дастаўленыя чатыры ўдзельнікі чарговай акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, якая так і не пасьпела адбыцца на Кастрычніцкай плошчы сталіцы 26 кастрычніка.










