Навіны на тэму: затрыманьні

Затрыманых у Брэсце актывістаў БХД вінавацяць у брыдкаслоўі

16.12.2011 Затрыманых у Брэсце актывістаў БХД вінавацяць у брыдкаслоўі

Шурхая і Чаркашына адвезлі ў Маскоўскі РАУС Брэста, дзе нечакана высветлілася, што актывістаў БХД вінаваць у нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы. Пра гэта паспеў паведаміць сваім паплечнікам сам Зміцер Шурхай, перад тым, як яго мабільны тэлефон быў адключаны.

Шматдзетную маці Тацяну Гацуру "павіншавалі" з днём нараджэньня штрафам

09.12.2011 Шматдзетную маці Тацяну Гацуру "павіншавалі" з днём нараджэньня штрафам

У судзе Цэнтральнага раёна Менска Тацяну Гацуру пакаралі штрафам у памеры 20 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

30.11.2011 Жорстка зьбіты актывіст «Плятформы»

Міліцыянты затрымалі актывіста «Плятформы» Юрыя Чыгілейчыка, якога пазьней бачылі жорстка зьбітага.

Замест пракуратуры на скаргу адказаў РАУС

28.11.2011 Замест пракуратуры на скаргу адказаў РАУС

Паўтары месяцы чакаў адказу з пракуратуры Карэліцкага раёна кіраўнік слонімскай суполкі БНФ Іван Шэга. У пракуратуру ён звярнуўся пасля таго, як 8 кастрычніка па дарозе са Слоніма на Мінск яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ Карэліцкага РАУС. Іх дзеянні актывіст палічыў незаконнымі і абскардзіў у пракуратуру.

У Гародні рэкламную прадукцыю Радыё Рацыя забралі на праверку

26.11.2011 У Гародні рэкламную прадукцыю Радыё Рацыя забралі на праверку

26 лістапада раніцай машыну гарадзенскага праваабаронцы Віктара Сазонава спынілі супрацоўнікі ДАІ. У Ленінскім РАУС была праведзена праверка рэчаў, якія знаходзіліся ў машыне, і выяўленая рэкламная прадукцыя Беларускага Радыё Рацыя.

Віцебскага актывіста Сяргея Каваленку  вінавацяць  у нецэнзурнай лаянцы і затрымалі на трое сутак

25.11.2011 Віцебскага актывіста Сяргея Каваленку вінавацяць у нецэнзурнай лаянцы і затрымалі на трое сутак

Яго затрымалі ўвечары 24 лістапада, забралі з дому ў Першамайскі РАУС. 25 лістапада мусіў адбыцца суд, але яго з невядомай прычыны перанеслі на 28 лістапада. Да гэтага часу Сяргея Каваленку змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Затрымалі за тое, што размаўляў па-беларуску. А ў пастарунку правялі валікам для дактыласкаміі па твару і акунулі галавой ва ўнітаз

23.11.2011 Затрымалі за тое, што размаўляў па-беларуску. А ў пастарунку правялі валікам для дактыласкаміі па твару і акунулі галавой ва ўнітаз

Жудасным здзекам з боку міліцыянтаў падвергся ў Магілёве бабруйскі актывіст “Моладзі БНФ” Андрэй Падаляк. Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што ўлада разбэшчвае свае структуры, а абсалютная ўлада разбэшчвае абсалютна.

 «Крупскi веснiк»: абвяржэнне ненапісанага

23.11.2011 «Крупскi веснiк»: абвяржэнне ненапісанага

Сайт газеты Крупскага райвыканкаму “Крупскi веснiк” паспяшаўся перадрукаваць абвяржэнне УУС Мінаблвыканкама з нагоды падзей у Крупках, але ні радка не прысвяціў міліцэйскай «зачыстцы».

Журналістаў не пусцілі працаваць на мяжу

23.11.2011 Журналістаў не пусцілі працаваць на мяжу

Позна ўвечары 22 лістапада на выездзе з Гародні супрацоўнікі міліцыі затрымалі здымачную група Белсату і карэспандэнтку Радыя Рыцыі. Журналісты мелі намер распавесці пра падзеі на пасежным пераходзе Брузгі. Як паведамляе ў ЖЖ poczobut, іх даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Падрабязнасьці высвятляюцца.

Крупкі: прайшлі першыя суды над затрыманымі ў пятніцу і суботу

21.11.2011 Крупкі: прайшлі першыя суды над затрыманымі ў пятніцу і суботу

Каля сарака затрыманых знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрымання Крупскага РАУС. У панядзелак частка з іх былі дастаўлены ў раённы суд. Многія з затрыманых мелі відавочныя прыкметы збіцця: кровападцёкі на твары, а адзін з затрыманых паказаў у зале суда сінякі на спіне.

21.11.2011 У Рэчыцы затрыманы сябра БХД Кастусь Змушко

У Рэчыцы затрыманы сябра партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”. Кастусь Змушко затрыманы ўвечары каля свайго дома разам са сваім сярэднім братам.

Былы падпалкоўнік салігорскай міліцыі злавіў сваіх калег на ілжэсведчанні

21.11.2011 Былы падпалкоўнік салігорскай міліцыі злавіў сваіх калег на ілжэсведчанні

Падпалкоўнік фінансавай міліцыі ў адстаўцы салігорац Віктар Малочка працягвае барацьбу за аднаўленне сваіх правоў, парушаных адвольнымі затрыманнямі ў “маўклівыя серады”. Змаганне былога супрацоўніка Салігорскага РАУС са сваімі былымі саслужбоўцамі цягнецца ўжо некалькі месяцаў.

17.11.2011 На Кастрычніцкай плошчы затрымалі ўдзельнікаў малітвы за палітвязьняў

На Кастрычніцкай плошчы Менску затрымалі пяць грамадзкіх актывістаў, якія спрабавалі правесьці малітву за палітвязьняў. Сярод іншых — Ганну Шапуцьку, Ніну Багінскую, Тацяну Кім, Аляксандра Макаева.

На ўдзельнікаў Народнага сходу ў Гомелі склалі па два пратаколы

14.11.2011 На ўдзельнікаў Народнага сходу ў Гомелі склалі па два пратаколы

Пратаколы склалі ў адносінах да Зміцера Карашкова і Ксеніі Яраслаўцавай. Адметнасць у тым, што на іх у міліцыі былі складзены па два пратаколы: за ўдзел у Народных сходах 8 кастрычніка і 12 лістапада. Пакуль невядома, калі будзе суд.

Леанід Аўтухоў падаў у суд на ДАІ

14.11.2011 Леанід Аўтухоў падаў у суд на ДАІ

Калі актывістз райцэнтру Гарадок вяртаўся дахаты 8 кастрычніка з Народнага сходу ў Віцебску, яго машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ – як высветлілася, паводле загаду свайго кіраўніцтва. Актывіста прызналі парушальнікам правілаў дарожнага руху, і гэта ён спрабуе аспрэчыць праз суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства