Навіны на тэму: затрыманьні
14.01.2012 Маладафрантоўцаў запрасілі здымацца ў серыяле, аднак на месцы «здымкаў» іх сталі затрымліваць
Павел Сяргей знаходзіцца ў маскоўскім РАУС, месцазнаходжанне Рамана Пратасевіча невядомае.
13.01.2012 «Голос разума» палохае спэцназ
У Гомелі 12 студзеня блізу Цэнтральнага рынку затрыманы старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў і сябра гэтай партыі Ўладзімер Няпомняшчых.
12.01.2012 У Гомелі затрыманы Васіль Палякоў і Уладзімір Няпомняшчых
Каля Цэнтральнага рынку Гомеля прыблізна ў 15.50 былі затрыманы старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў і актывіст партыі Уладзімір Няпомняшчых. Апазіцыянеры распаўсюджвалі партыйны бюлетэнь «Голас розуму». Раптам да іх падышлі супрацоўнікі спецназу, і нічога не тлумачачы, прапанавалі праехаць у Цэнтральны РАУС.
04.01.2012 Былы падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў скардзіцца на суддзю і супрацоўнікаў праваахоўных органаў
Былы падпалкоўнік міліцыі Казлоў патрабуе завесьці крымінальную справу на былых калегаў
03.01.2012 Затрыманне за ўлётку 18-гадовай даўніны
Старыя ўлёткі з партрэтам Зянона Пазняка спрычыніліся да чатырохгадзіннага затрымання жыхара вёскі Каробчыцы Гродзенскага раёна Янкі Курчэўскага.
31.12.2011 5 сутак атрымаў актывіст «РЧСС» з Гомеля Зміцер Шаўчэнка
Пяць сутак правядзе ў гомельскім ІЧУ актывіст інтэрнэт-супольнасці «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» Зміцер Шаўчэнка. Ён быў затрыманы міліцыяй 30 снежня каля 13.00 на прыпынку грамадскага транспарту ў Гомелі, і адразу ж дастаўлены ў суд.
31.12.2011 Ізаляцыя актывістаў пад Новы год працягваецца
Да актывіста “Студрады” Алеся Крата раніцай 31 сьнежня прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і адвезлі ў Кастрычніцкі РУУС Менска на “гутарку”. Падзеі папярэдняга для даюць падставы меркаваць, што падобная размова можа скончыцца альбо папярэджаньнем, альбо арыштам па надуманых падставах.
30.12.2011 Затрыманы і дапытаны лідэр «Маладых дэмакратаў»
30 снежня супрацоўнікамі КДБ затрыманы і дапытаны лідэр “Маладых дэмакратаў” Алег Корбан.
29.12.2011 Андрусь Крэчка арыштаваны на 5 сутак (абноўлена)
У судзе Савецкага раёна Мінска суддзя Дзмітрый Паўлічэнка вынес рашэнне аб арышце моладзевага актывіста Андруся Крэчкі на 5 сутак. Малады чалавек абвінавачаны ў дробным хуліганстве -- "лаяўся матам".
23.12.2011 У Асіповічах пракуратура падтрымала міліцэйскае свавольства
Грамадскі актывіст Ігар Сімбіроў 22 снежня атрымаў з траспартнай пракуратуры па Асіповіцкім раёне адказ на сваю скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі. 8 кастрычніка на вакзале ў Асіповічах Ігара Сімбірова затрымалі двое незнаёмых людзей у цывільным, якія гвалтам зацягнулі яго ў аддзяленне транспартнай міліцыі, дзе грамадскі актывіст быў збіты, міліцыянеры ўсяляк здзекваліся з яго за тое, што ён размаўляў па-беларуску.
21.12.2011 Актывістак FEMEN зьбілі, абстрыглі і без дакумэнтаў кінулі ў лесе
У Беларусі актывістак FEMEN зьбілі, абстрыглі і забралі дакумэнты. Пра гэта паведаміла лідэр ўкраінскай арганізацыі Ганна Гуцал, зь якой дзяўчыны выйшлі на сувязь.
19.12.2011 Ізноў 19 сьнежня: хроніка падзеяў (аднаўляецца)
22-00. Апошнія затрыманыя ў гэты дзень - актывісты Руху "За свабоду" - Арцём Лява і Юрась Шпак-Рыжкоў. Яны былі затрыманыя ў Серабранцы і дастаўленыя ў Ленінскі РУУС.
19.12.2011 У Віцебску затрымалі Сяргея Каваленку
У дні, калі адбывюцца маштабныя апазіцыйныя акцыі, прэвентыўна затрымліваць спадара Каваленку стала ўжо “традыцыяй”. Але гэтым разам супрацоўнікі Першамайскага РАУС заявілі, што актывісту, пакаранаму “хатняй хіміяй”, можа быць зменены рэжым пакарання -- на турэмнае зняволенне.
19.12.2011 Віцебскіх актывістаў затрымалі па дарозе ў Шклоў
Яны збіраліся наведаць калонію, дзе адбывае пакаранне Мікола Статкевіч. Аднак супрацоўнікі ДАІ спынілі машыну, якой кіраваў віцебскі каардынатар руху “За свабоду”, яшчэ на выездзе з Віцебска.
16.12.2011 Зміцер Шурхай і Алесь Чаркашын арыштаваныя на 5 сутак кожны
Такое рашэнне прыняў суд Маскоўскага раёна Брэста, які разглядаў справу мясцовых актывістаў ствараемай партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакаратыя. На іх быў складзены пратакол за нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы.










