Навіны на тэму: Плошча-2010
31.12.2010 Узбуджана яшчэ адна крымінальная справа
Па звестках праваабаронцаў, па падзеях 19 снежня ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа - за знявагу дзяржаўных сімвалаў. Зараз актыўна шукаюцца фота і відэдоказы, на якіх зафіксаваны тыя, хто падчас шэсця па праспекце Незалежнасці замяніў на будынку КДБ дзяржаўны сцяг на бел-чырвона-белы.
31.12.2010 Грамадзянін Расіі звярнуўся ў пракуратуру
Бурмістраў Аляксандр, які быў арыштаваны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 19 снежня, быў вызвалены датэрмінова па патрабаванню Расійскай федэрацыі. Пры атрыманні рэчаў у Жодзінскім ІЧУ высветлілася, што ў яго не хапае 3.000 расійскіх рублёў, што эквівалентна 100 $.
31.12.2010 Праведзены ператрус у Юлі Дарашкевіч. Яе мужа забралі ў КДБ
Сёння а 8 раніцы супрацоўнікі КДБ прыйшлі да фотажурналісткі Юлі Дарашкевіч і правялі на кватэры ператрус у межах узбуджанай па падзях 19 снежня крымінальнай справы. Канфіскаваныя носьбіты інфармацыі. Яе мужа Паўла Юхневіча, актывіста "Еўрапейскай Беларусі" супрацоўнікі па папярэдняй інфармацыі даставілі ў КДБ г. Мінска па вул. Казлова на допыт.
30.12.2010 На кватэры Андрэя Кіма прайшоў ператрус
Праведзены ператрус на кватэры моладзевага актывіста Андрэя Кіма. Супрацоўнікі КДБ і міліцыі цягам гадзіны канфіскоўвалі ў яго цвёрды дыск кампутара, а таксама шэраг носьбітаў інфармацыі – флэшкі, кампакт-дыскі.
30.12.2010 У журналісткі «Белсата» Кацярыны Ткачэнкі правялі ператрус
Невядомыя асобы ў 20.30 сталі ламіцца ў кватэру журналісткі Кацярыны Ткачэнкі. Пра гэта ГА "БАЖ" паведаміў прадстаўнік тэлеканала "Белсат" у Беларусі Міхась Янчук.
30.12.2010 У Дзмітрыева трэці вобшук. Цяпер на дачы бацькоў
Як стала вядома «Нашай Ніве», супрацоўнікі КДБ правялі сёння чарговы вобшук у сваякоў Андрэя Дзмітрыева. Першы быў на кватэры палітыка, другі — на кватэры ягонай мамы. Цяпер прыйшла чарга дачы.
30.12.2010 Антона Давыдзенку знайшлі на Акрэсціна
Сёння стала вядома месцазнаходжанне Антона Давыдзенкі - пасля адбыцця 10-суткавага арышту ён змешчаны ў ІЧУ на Акрэсціна на трое сутак як падазраваны па арт. 293 КК РБ.
30.12.2010 Генпракуратура адказала пісьменьнікам
Ліст з пракуратуры на запыт адносна Ўладзімера Някляева, які быў накіраваны 27 снежня, атрымаў Сяргей Законьнікаў.
30.12.2010 Пасольства Расіі высвятляе акалічнасці паўторнага затрымання расіян
Двое грамадзян Расіі затрыманыя паводле падазрэньні ў рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19-20 сьнежня, паведаміла агенцтву "Інтэрфакс" начальнік упраўленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі Сьвятлана Бароўская.
30.12.2010 Таццяна Шамбалава 10 дзён трымала галадоўку
Давераная асоба Віталя Рымашэўская Таццяна Шамбалава 10 дзён трымала галадоўку пратэсту ў ізалятары часовага утрымання Мінскага раёна.
30.12.2010 Родныя вязьняў "амэрыканкі" аб'ядналіся
Сваякі арыштаваных пра крымінальнай справе аб падзеях 19 сьнежня ў Менску стварылі грамадзкі камітэт "Вызваленьне".
30.12.2010 Прад'яўлены новыя абвінавачаньні па крымінальнай справе
Да чатырох экс-кандыдатаў у прэзыдэнты, якім абвінавачаньні за арганізацыю «масавых беспарадкаў» у дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня былі выстаўленыя напярэдадні, сёньня дадаўся пяты — Аляксей Міхалевіч. Таксама прад’явілі абвінавачаньні старшыні АГП Анатолю Лябедзьку і палітолягу Аляксандру Фядуту
30.12.2010 Гродзенцы распавядаюць пра бяспраўе з боку міліцыі
Усё больш жыхароў Гродна сведчаць аб беззаконных дзеяннях міліцыянтаў, якія перашкаджалі жыхарам горада з’ехаць напярэдадні 19 снежня ў Мінск, каб прыняць удзел у масавых акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
30.12.2010 Абвінавачаньне па справе аб масавых беспарадках прад'яўленае 22 фігурантам
Пра гэта паведамілі Інтэрфаксу ў МУС Беларусі.
30.12.2010 Рэпрэсіі ў Беларусі адсочвае міжнародны камітэт
У Менску пачаў працу Камітэт міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Утварыць яго пастанавіла кааліцыя няўрадавых арганізацый краін АБСЭ 27 сьнежня 2010 года.










