Навіны на тэму: дапамога
19.03.2011 Актывіста “Свабоднага рэгіёна” выклікаюць у Полацкае аддзяленне КДБ
Аднаго з ініцыятараў стварэння грамадскага аб'яднання “Свабодны рэгіён” Яўгенія Парчынскага паспрабавалі выклікаць у Полацкае аддзяленне КДБ па тэлефоне.
19.03.2011 У Гродне распачаўся працэс па справе аб нанясенні графіці
18 сакавіка ў Гродне распачаўся адміністрацыйны працэс супраць моладзевай актывісткі Кацярыны Герасімчык. Яе вінавацяць у нанясенні графіці на помнік Леніна. Высветлілася цікавая рэч – нарад міліцыі кожную гадзіну абавязаны абыходзіць помнік Леніну, што яны і робяць.
18.03.2011 Аддзел наркакантролю запрашае праваабаронцу на дактыласкапію
Выпадак з прадстаўніком БХК Раманам Юргелем падаецца ўнікальным. Увечары 16 сакавіка на яго кватэру заявіўся старэйшы лейтэнант аддзелу наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Кастрычніцкага РАУС гораду Гродна Аляксандар Хваленя.
18.03.2011 Пракуратура да гэтага часу не можа высветліць, хто зламаў руку Яну Лагвіновічу
Для многіх людзей «Плошча» да гэтага часу не скончылася. Сярод іх – маладэчанец Ян Лагвіновіч, які падчас разгону мітынга быў жорстка збіты. Да гэтага часу зламаная рука не загаілася, і да гэтага часу пракуратура не дала адказ на заяву Яна аб узбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах да тых, хто яго збіў.
18.03.2011 Контрвыведка дапытала магілёўскіх актывістак
"Агулам за тры дні мяне дапытвалі на працягу амаль 17 гадзінаў, - гаворыць Крысціна Шацікава, - пасля допыту я дала падпіску аб неразгалошванні таямніцы следства”. Дапытана таксама 18-гадовая актывістка кампаніі “Наш Дом” Марыя Вайнова.
18.03.2011 Актывіст з Асіповічаў знайшоў працу толькі ў Расіі
Ігар Трашчоў застаўся без працы напачатку студзеня 2011 года. Яго звольнілі ў мясцовай перасоўнай механізаванай калоне № 95 з афіцыйнай фармулёўкай “у сувязі з працоўнай неабходнасцю”. Сам Ігар лічыць, што сапраўднай прычынай звальнення было тое, што ён удзельнічаў у перадвыбарчай кампаніі Уладзіміра Някляева.
17.03.2011 “Магілёўскія ведамасці”: Наталля Шкадун - “гераіня жоўтых старонак”
Так абазвала газета маці-гераіню Наталлю Шкадун, якая некалькі месяцаў назад абвяшчала галадоўку з мэтай атрымання неабходных ёй па закону кватэр. Дасталося і журналісту Алесю Буракову, які аказваў інфармацыйную падтрымку галадаючай маці пяцёх дзяцей.
17.03.2011 Лісты палітвязню Алесю Кіркевічу дастаўляюць нерэгулярна
Апошні раз яму аддалі сем лістоў запар, хоць напісаныя і адпраўленыя яны былі ў розныя дні. Чаму супрацоўнікі СІЗА КДБ абралі такую методыку перадачы палітвязню вестак з волі, застаецца незразумелай таямніцай.
17.03.2011 У Барыса Хамайды – два мільённыя штрафы за месяц. Чакаецца трэці
17 сакавіка суд Чыгуначнага раёну Віцебска паўторна разгледзеў адміністрацыйную справу віцебскага апазіцыянера, якога прызналі вінаватым у арганізацыі і правядзенні несанкцыянаванага пікета. Першы, апраўдальны прысуд, быў адменены абласным судом пасля скаргі кіраўніцтва Чыгуначнага райаддзела міліцыі.
17.03.2011 Супрацоўнікі КДБ вярнулі камп’ютар бялыніцкаму актывісту
Днямі супрацоўнікі Магілёўскага КДБ нарэшце вярнулі сістэмны блок камп’ютара і электронныя носьбіты інфармацыі бялыніцкаму актывісту ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Мікалаю Мяцеліцу.
17.03.2011 У Барысаў вярнулася традыцыя публічнага «асуджэння» працоўным калектывам
Намесніку старшыні Барысаўскай гарадской прафгрупы незалежнага прафсаюзу РЭП Анатолю Аскерку адміністрацыя барысаўскага завода “Аўтагідраўзмацняльнік” прапанавала напісаць заяву аб звальненні па пагадненню бакоў пасля таго, як ён адбыў 12 сутак за Плошчу.
17.03.2011 Суд падтрымаў забарону пікета салідарнасці
16 сакавіка суд Полацкага раёна і г. Полацка не задаволіў скаргу В. Калесніка на дзеянні супрацоўніцы Полацкага гарвыканкама Н.Ганебнай, якая адмовіла ў дазволе на правядзенне ў Полацку пікета 19 лютага ў падтрымку людзей, арыштаваных за ўдзел у мірнай акцыі на плошчы Незалежнасці ў Мінску.
16.03.2011 Упраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкаму падтрымала дыскрымінацыйны падыход суддзі
Кастусь Жукоўскі накіраваў скаргу ў Міністэрства юстыцыі на дзеянні суддзі. Ён звяртаў увагу, што судовы працэс прайшоў з парушэннямі заканадаўства: яму адмовілі ў перакладчыку, тым самым парушылі Канстытуцыю і абразілі яго нацыянальную годнасць.
16.03.2011 Акцыя салідарнасці з палітзняволенымі ў Полацу і Наваполацку
16 сакавіка новаствораная арганізацыя“Свабодны рэгіён” правяла акцыю салідарнасці з палітзняволенымі ў Полацу і Наваполацку. На афішных тумбах, прыпынках грамадскага транспарта, пад’ездах дамоў з’явіліся партрэты палітзняволеных і інфармацыйныя матэрыялы пра рэпрэсіі.
16.03.2011 Пётр Мігурскі: “Па-ранейшаму застаюся без працы”
Пётр Мігурскі, былы дацэнт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчаванння, кандыдат эканамічных навук, звольнены на пачатку лютага з універсітэта за ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах у якасці даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, па-ранейшаму застаецца беспрацоўным.










