Навіны на тэму: дапамога

Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (14-20 сакавіка)

22.03.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (14-20 сакавіка)

Палітычна крымінальны перасьлед набірае абароты: прад’яўлена абвінавачванне па падзеях 19 снежня яшчэ аднаму кандыдату ў прэзідэнты Дз. Усу, перакваліфікавана абвінавачванне ў дачыненні да другога кандыдата М. Статкевіча. У межах узбуджанай крымінальнай справы працягваліся допыты і ператрусы. Асцерагаючыся новага арышту Беларусь пакінуў вызвалены раней пад падпіску аб нявыездзе Алесь Міхалевіч.

Гродзенская міліцыя не рэкамендуе актывістам ехаць на Дзень Волі ў Мінск

22.03.2011 Гродзенская міліцыя не рэкамендуе актывістам ехаць на Дзень Волі ў Мінск

Калі Юрый Істомін, кіраўнік абласной арганізацыі АГП вяртаўся дамоў, яго у пад’ездзе чакалі двое супрацоўнікаў міліцыі. Яны выразна рэкамендавалі актывісту не ехаць у сталіцу Беларусі ў пятніцу. На пытанне, ці збіраецца ён ехаць у Мінск 25 сакавіка, Юрый Істомін адказаў, што яшчэ не вызначыўся з гэтым.

Бацьку Мікалая Статкевіча адмовілі ў сустрэчы з сынам

22.03.2011 Бацьку Мікалая Статкевіча адмовілі ў сустрэчы з сынам

Бацька экс-кандыдата ў прэзідэнты пісаў зварот у КДБ, каб яму дазволілі сустрэчу, але атрымаў адказ, у якім сказана, што сустрэча з Мікалаем Статкевічам пакуль не прадстаўляецца магчымай. Віктар Паўлавіч Статкевіч жыве адзін у Баранавічах, мае 84 гады і вельмі перажывае, што ўжо не ўбачыць сына.

Яўген Васьковіч просіць дапамогі ў аднапартыйцаў

22.03.2011 Яўген Васьковіч просіць дапамогі ў аднапартыйцаў

Яўген Васьковіч, якога абвінавачваюць у падпале будынка КДБ у Бабруйску, даслаў ліст сябрам ствараемай партыі БХД. У ім маладзён просіць аднапартыйцаў дапамагчы знайсці адваката і часцей пісаць яму. Ён піша, што пакуль не ведае, калі будзе суд, але разлічвае на шэсць-сем год пакарання.

Крысціну Шацікаву выклікаюць на допыт у контрвыведку

22.03.2011 Крысціну Шацікаву выклікаюць на допыт у контрвыведку

Нагодай для гэтага стала неабходнасць працягу допыту, які праводзілі супрацоўнікі мінскай контрвыведкі Павел Травулька і Максім Мешчаракоў на працягу трох дзён у Магілёве. Прычынай допытаў з’ўляліся фотаздымкі падзеяў на Плошчы, якія Крысціна перадала ў Магілёўскае абласное УКДБ і Першамайскі аддзел міліцыі г. Мінска.

Непаўнагадовую праз дэканат выклікаюць на адміністрацыйную камісію

22.03.2011 Непаўнагадовую праз дэканат выклікаюць на адміністрацыйную камісію

Нагодай для гэтага з’яўляецца ўдзел Ганны Шкадун у акцыі Салідарнасці, якая адбылася 16 студзеня. Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што двухмесячны тэрмін, калі можна было прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці, выйшаў, і здзіўлены такім паваротам падзей.

Бацькі Аляксандра Малчанава спадзяюцца на касацыю

22.03.2011 Бацькі Аляксандра Малчанава спадзяюцца на касацыю

“У нас цяпер адна надзея, - кажа Галіна Андрэеўна. - Стала вядома, што Саша ўсё ж вырашыў падаваць касацыйную скаргу. Вось сталі ўжо ж прысуды мякчэй выносіць астатнім зняволеным. Можа, і Сашы б на гэтай хвалі тэрмін скасцілі”.

Наталля Радзіна: “Гэтыя суды павінны спыніцца”

22.03.2011 Наталля Радзіна: “Гэтыя суды павінны спыніцца”

"Я не займаюся палітыкай, я журналістка. Але ў нашай дзяржаве незалежныя журналісты для ўладаў аказваюцца небяспечнымі. Канешне, я не выпадкова трапіла ў гэты млын. Я працую незалежнай журналісткай, рэдактарам сайта “Хартыя – 97” . І ад таго, што я трапіла ў СІЗА КДБ і мне пагражае турма, я не шкадую, што займаюся незалежнай журналістыкай. І я буду ёю займацца".

Скарга Зміцера Салаўёва на КДБ не задаволена судом

22.03.2011 Скарга Зміцера Салаўёва на КДБ не задаволена судом

Зміцер Салаўёў патрабаваў абавязаць ўпраўленне КДБ па Магілёўскай вобласці зняць яго з прафілактычнага ўліку і адмяніць афіцыйнае папярэджанне, вынесеннае ў яго адрас з нагоды ўдзелу ў мірнай акцыі пратэсту 19 снежня.

22.03.2011 Трэці раз на дактыласкапію

Баранавіцкага актывіста Рыгора Грыка трэці раз “запрашаюць” у гарадскую міліцыю на дактыласкапію. Першы раз адбіткі пальцаў у яго ўзялі ў 90-я гады, а другі раз – у 2009 годзе, калі ён працаваў рабочым на Баранавіцкай чыгунцы. Можа нехта лічыць, што адбіткі пальцаў у яго змяняюцца кожны год?

Падаткавікоў зацікавілі прыбыткі праваабаронцы

21.03.2011 Падаткавікоў зацікавілі прыбыткі праваабаронцы

Сёння, 21 сакавіка, у Інспекцыю па падатках і зборах па Маладэчанскім раёне быў выкліканы праваабаронца Алесь Капуцкі, дзе яму ўручылі патрабаванне аб прадастаўленні дэкларацыі аб даходах і маёмасці.

Водгукі выбарчай кампаніі: З пекара ў прыбіральшчыцы

21.03.2011 Водгукі выбарчай кампаніі: З пекара ў прыбіральшчыцы

Сябра партыі “Справядлівы свет” з Давыд-Гарадка Вольга Кецько за сяброўства ў выбарчай камісіі ад партыі “Справядлівы свет” была пераведзена дырэктарам хлебазавода Надзеяй Скрабец з пекара на пасаду прыбіральшчыцы вытворчых памяшканняў.

Следчаму аддалі загад сфатаграфаваць апазіцыянера

21.03.2011 Следчаму аддалі загад сфатаграфаваць апазіцыянера

Віктара Бузінаева выклікаюць заўсёды па адной прычыне: яго тэлефон быў зафіксаваны ў раёне плошчы Незалежнасці 19 снежня. Ён ужо тройчы наведаў КДБ, пасля чаго яго настойліва пачалі запрашаць на допыт у Мінск. Пра іншыя спробы правесці “фотасесіі” з бабруйскімі актывістамі пакуль нічога невядома.

У Полацку і Наваполацку пікеты 25 сакавіка не дазволены

21.03.2011 У Полацку і Наваполацку пікеты 25 сакавіка не дазволены

У Наваполацку прычынай адмовы назвалі жаданне заяўніка Яўгена Парчынскага падтрымаць падчас акцыі на Дзень Волі палітвязняў. Наваполацкі гарвыканкам заявіў, што 19 снежня ў Мінску прайшла антыканстытуцыйная акцыя, і салідарнасць з палітвязнямі дэманстраваць забаронена.

Прычына адмовы ў пікеце да Дня Волі – акцыя па барацьбе з туберкулёзам

21.03.2011 Прычына адмовы ў пікеце да Дня Волі – акцыя па барацьбе з туберкулёзам

Віцебскі сябар АГП Сяргей Салодкін атрымаў адмову на правядзенне пікета да Дня Волі ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў. Яму напісалі, што якраз у тым самым парку ўвечары 25 сакавіка раённы аддзел аховы здароўя будзе змагацца з турберкулёзам – праводзіць сваю акцыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства