Навіны на тэму: дапамога
24.03.2011 З бабруйскімі актывістамі правялі “прафілактычную размову”
Намеснік начальніка УУС бабруйскага гарвыканкама Сяргей Малішэўскі правёў вечарам 23 сакавіка “прафілактычную размову” з некалькімі бабруйскімі актывістамі. Некалькі чалавек выклікалі 25 сакавіка ў 16.30 да начальніка падаткавай інспекцыі.
24.03.2011 Актывіст з Асіповічаў піша аповесць аб падзеях на Плошчы
Дэмакратычны актывіст з Асіповічаў Ігар Сімбіроў зараз заняты працай над напісаннем дакументальнай аповесці, у якой ён распавядае аб падзеях, што адбываліся напярэдадні, падчас і пасля мітынгу на плошчы Незалежнасці.
24.03.2011 Уладзімір Малей: “Станоўчыя вынікі працы – натхняюць”
Пра тое, як працуюць і якімі справамі ў рэгіёнах займаюцца абаронцы правоў чалавека, распавядае вядомы на Берасцейшчыне праваабаронца Уладзімір Малей.
23.03.2011 Гродна: адміністрацыйны працэс па справе графіці штучна зацягваецца
23 сакавіка ў Гродне судом Ленінскага раёну быў працягнуты адміністрацыйны працэс па справе Кацярыны Герасімчык, якую вінавацяць у нанясенні графіці на помнік Леніну, што стаіць каля гарвыканкаму.
23.03.2011 Суддзя Уладзіслаў Шыкароў трэці раз штрафуе Хамайду на мільён рублёў
Усе тры мільённыя штрафы накладзены на віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайду ў сакавіку гэтага года. Суддзя Уладзіслаў Шыкароў раз ад разу вінаваціць спадара Хамайду ў арганізацыі несанкцыянаваных пікетаў з выкарыстаннем бел-чырвона-белага сцяга.
23.03.2011 У Гродна -- масавыя папярэджанні грамадскіх актывістаў наконт Дня Волі
За апошнія суткі супрацоўнікі міліцыі звярнуліся з гэтай нагоды да Вадзіма Саранчукова, Сяргея Антусевіча, Валерыя Кісяля, Міколы Лемяноўскага, Яна Лялевіча, Міколы Баўсюка, Юрыя Істоміна, Уладзіміра Хільмановіча. Яны раілі актывістам не выязджаць у сталіцу менавіта 25 сакавіка.
23.03.2011 Павел Севярынец атрымаў лісты падтрымкі ад Вацлава Гавела і Марэка Мігальскага
Абодва лісты прыйшлі на віцебскі адрас палітыка, зняволенага ў СІЗА КДБ пасля падзеяў 19 снежня. Іх атрымала маці палітвязня, Тацяна Севярынец. Яна кажа, што вельмі ўдзячная за цёплыя словы на адрас сына і сапраўды сяброўскую падтрымку заходніх палітыкаў.
23.03.2011 У Віцебску -- ніводнага дазволу на акцыі 25 сакавіка
Паколькі мітынгі і пікеты забароненыя, актывісты запрашаюць жыхароў абласнога цэнтру адзначыць Дзень Волі ўскладаннем кветак да мемарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава і да помніка Уладзіміру Караткевічу.
23.03.2011 Пракуратура Мінска прызнала парушэнні працэдуры ператрусу ў праваабаронцы
Віталь Амяльковіч атрымаў адказ на зварот з пракуратуры горада Мінска. У лісце за подпісам намесніка пракурора В.М. Мацэля прызнаецца парушэнне працэдуры правядзення ператрусу ў праваабаронцы.
23.03.2011 У Слуцку кіраўніку ініцыятыўнай групы Някляева зрэзалі заробак ў два разы
Кіраўніцтва РУП «Мінскэнерга» са студзеня зрэзала заробак Анатолю Юрэвічу, старэйшаму майстру Слуцкага будаўнічага ўчастка філіяла «Мінская ЦЭЦ». У перыяд перадвыбарчай кампаніі ён узначальваў на Случчыне ініцыятыўную групу Някляева.
23.03.2011 Праверкі ўмоваў утрымання ў СІЗА КДБ дабіцца не ўдалося
Група грамадскіх актывістаў Віцебшчыны паспрабавала ініцыяваць праверку ўмоваў утрымання ў СІЗА КДБ. На зварот да Генеральнага Пракурора актывісты атрымалі толькі паведамленне, што яго пераслалі ў Мінскую гарадскую пракуратуру.
23.03.2011 Міліцыя патрабуе ад апазіцыянераў распісак аб няўдзеле ў Дні Волі
Участковыя інспектары міліцыі патрабуюць ад актывістаў апазіцыі Гомельшчыны распіскі аб тым, што яны абяцаюць не ўдзельнічаць у Дні Волі. Два дні запар міліцыянеры шукаюць кіраўніка абласной арганізацыі Руху «За свабоду» Пятра Кузняцова.
23.03.2011 Гомельскія сябры «Справядлівага свету» падалі заяўку на Першамай
Старшыня абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет» Уладзімір Сякерка накіраваў у Гомельскі гарвыканкам заяўку на правядзенне 1 мая мітынгу. Мэта масавага мерапрыемства — прыцягнуць увагу грамадскасці да цяжкага становішча працоўных.
23.03.2011 Салігорскія маладафронтаўцы ноч правялі на Акрэсціна
Верагодна, што 23 сакавіка ў тым жа судзе Маскоўскага раёну Мінска, дзе адбудзецца працяг разгляду справы Дашкевіча і Лобава, будзе разгледжана і адміністратыўная справа двух іншых маладафронтаўцаў за так званы “удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”.
23.03.2011 У Бабруйску чатырох актывістаў затрымалі за святочныя ўлёткі
Чатырох бабруйскіх актывістаў – Вольгу Піманаву, Таісію Кабанчук, Галіну Смірнову і Максіма Рыжкевіча затрымалі супрацоўнікі міліцыі за распаўсюд святочных улётак. Акцыя была прымеркаваная да Дня Волі.










