Навіны на тэму: дапамога
25.03.2011 Міліцыя не забылася і пра Яна Лагвіновіча
Маладэчанскі актывіст Ян Лагвіновіч у чарговы раз адчуў павышаную ўвагу да сябе з боку праваахоўных ворганаў. Увечары 23 сакавіка да яго дадому прыходзіў участковы міліцыянер, каб даведацца, што Ян збіраецца рабіць 25 сакавіка, і папярэдзіць аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.
25.03.2011 Актывіста з Івацэвіч пракантралявалі
Начальнік участка “Водаканала” Івацэвіцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі яшчэ 22 сакавіка пацікавіўся ў работніка прадпрыемства Станіслава Халадовіча, ці не збіраецца той ехаць 25 сакавіка ў Менск. І напомніў Халадовічу, што 25-га ў яго начная змена. Але для перасцярогі менавіта Халадовічу сказалі выйсці і ў дзённую змену - падмяніць аднаго з работнікаў.
25.03.2011 Салігорскіх актывістаў з ранку папярэджваюць наконт акцыі ў Дзень Волі
Супрацоўнікі міліцыі не абыйшлі ўвагай маладафронтаўца Андрэя Тычыну, грамадскага актывіста Аляксея Валабуева, прадпрымальніка і грамадскага актывіста Уладзіміру Шылу.
25.03.2011 Актывіста “Гавары праўду” Леаніда Аўтухова ўсю ноч вартавала міліцыя
Леанід Аўтухоў жыве ў райцэнтры Гарадок Віцебскай вобласці. Машыну з супрацоўнікамі міліцыі насупраць свае хаты ён заўважыў яшчэ 24 сакавіка. Змяняючыся “на варце”, некалькі супрацоўнікаў міліцыі на розных машынах пільнавалі яго ўсю ноч. А 25 сакавіка да яго паабяцаў прыехаць сьледчы КДБ.
25.03.2011 Барысаўская міліцыя выклікае дэмактывістаў «на гутарку» у Дзень Волі
Барысаўчане Міхаіл Васільеў і Віктар Гарбачоў 25 сакавіка ў 14.30 абавязаны з'явіцца ў мясцовы РУУС «для размовы». Абодва яны былі даверанымі асобамі кандыдата Ўладзімера Някляева на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года.
25.03.2011 У Дзень Волі – суд над Сяргеем Каваленкам
У Чыгуначным раённым судзе віцебскага актывіста, затрыманага 24 сакавіка з трыма бел-чырвона-белымі сцягамі, будуць судзіць за дробнае хуліганства і арганізацыю несанкцыянаванага пікету.
25.03.2011 Магілёў. Адміністрацыйны працэс над Ганнай Шкадун спынены
Камісія па справах непаўнагавых разглядала пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, складзены на сямнадцацігадовую ўдзельніцу акцыі салідарнасці Ганну Шкадун, якая адбылася 16 студзеня 2011 года. З-за таго, што быў прапушчаны двух месячны тэрмін, калі паводле закона можна прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці, камісія не стала разглядаць пратакол. Праваабаронца Барыс Бухель мяркуе, што камісія ўвогуле не павінна была праводзіць сваё пасяджэнне.
25.03.2011 Віцебскі “Вольны шлях” пратэстуе супраць высылкі з Беларусі Андрэя Юрава
Нефармальны рух “Вольны шлях” накіраваў адкрыты ліст у Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ), дзе напісана, што моладзь занепакоена цяперашняй сітуацыяй у краіне, дзе парушаюцца грамадзянскія правы. Адной з апошніх праяваў парушэння правоў віцебская моладзь лічыць і выправаджэнне з краіны вядомага праваабаронцы, кіраўніка Міжнароднай назіральнай місіі Андрэя Юрава.
24.03.2011 Жодзінскае ноу-хау: пра забарону пікету - праз міліцыю
24 сакавіка да жодзінскага дэмакратычнага актывіста, сябры Аб'яднанай грамадзянскай партыі Юрыя Сілкіна прыйшлі капітан і старшы лейтэнант міліцыі, каб запрасіць на размову ў мясцовы ГАЎС.
24.03.2011 У Бабруйску прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі
24 сакавіка дзесяткі плакатаў з надпісамі “Свабоду Паўлу Севярынцу” і “Свабоду Змітру Дашкевічу” з'явіліся ў цэнтры Бабруйска, а таксама развешаны ў горадзе на інфармацыйных стэндах, сценах будынкаў.
24.03.2011 Жодзінская газета піярыць даволі вядомага спэцназаўца
Газета Жодзінскага гарвыканкама “Жодзінскія навіны” у двух нумарах друкуе інтэрв'ю з былым служачым спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам “Алмаз” маёрам міліцыі Паўлам Латко, імя якога не раз “усплывала” у выпадках жорсткага абыходжання з апазіцыянерамі.
24.03.2011 Затрыманні віцебскіх актывістаў
Сяргея Каваленку, вядомага сваімі акцыямі з бел-чырвона-белымі сцягамі, затрымалі 24 сакавіка падчас чарговай акцыі. 23 сакавіка ў Віцебску быў затрыманы каардынатар Віцебскай абласной арганізацыі “Маладой Беларусі” Алесь Галавань.
24.03.2011 Выключэнне з Саюза ветэранаў МУС – за ініцыятыву незалежнага расследавання знікнення Захаранкі
На ўрачыстай частцы святкавання дня ветэранаў капітану міліцыі ў адстаўцы з Івацэвічаў Станіславу Халадовічу не далі да канца зачытаць зварот, каб Саюз ветэранаў МУС краіны выступіў з ініцыятывай незалежнага расследаванне справы знікнення іх былога міністра Юрыя Захаранкі.
24.03.2011 Актывістаў Віцебшчыны папярэджваюць пра недапушчальнасьць ўдзелу ў забароненых акцыях
Віцебскага каардынатара руху “За свабоду” Хрыстафора Жаляпава выклікалі на прафілактычную гутарку ў Чыгуначны РАУС. Яўгену Пальчэўскаму кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства, на якім ён працуе, загадала перапыніць адпачынак і 25 сакавіка абавязкова выйсці на працу.
24.03.2011 “Пошта салідарнасці”: усім палітвязням – віншаванне з Днём Волі
Актывісты “Гавары праўду!” Магілёўскай вобласці ў межах кампаніі “Пошта салідарнасці” ажыццяўляюць абыход кватэр і прапаноўваюць жыхарам далучыцца да акцыі салідарнасці і даслаць віншавальную паштоўку са словамі падтрымкі палітычным вязням.










