Навіны на тэму: дапамога
11.04.2011 У аб’яднання баранавіцкіх украінцаў адабралі юрыдычны адрас
ЖРЭУ адклікаў гарантыйны ліст аб прадастаўленні Баранавіцкаму грамадскаму аб’яднанню “Кабзар” памяшкання. Цяпер для абласнога ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама з’явілася прычына для адмовы ў рэгістрацыі ў Баранавічах украінскай дыяспары.
10.04.2011 У Барысаве складзены свой спіс неўязных чыноўнікаў
Прадстаўнікі барысаўскіх дэмакратычных партый і аб'яднанняў склалі спіс чыноўнікаў, на якіх, па іх меркаванні, павінны быць распаўсюджаныя санкцыі Еўрасаюза.
10.04.2011 Рыгора Лук’янчука будуць судзіць за адмову ад дактыласкапіі
Рабочы чыгункі Рыгор Лук’янчук з горада Маларыта Брэсцкай вобласці атрымаў позву ў суд Маларыцкага раёна на 14 красавіка. На думку міліцыянераў, ён парушыў артыкул 23.4 КаАП - непадпарадкаванне законнаму распараджэнню альбо патрабаванню службовай асобы.
09.04.2011 Для салігорскай міліцыі закон не дзейнічае
Салігорскі маладафронтавец Іван Шыла атрымаў ліст з адказам на сваю заяву ў Салігорскі РАУС са спазненнем у два месяцы. Скарга датычылася падзей 19 снежня 2010, калі Іван Шыла і Павал Батуеў сутыкнуліся з пераследам з боку супрацоўнікаў салігорскай міліцыі.
09.04.2011 Журналістка пад канвоем “ціхара”
Тамара Шчапёткіна абурана, як нахабна і адкрыта дзенічаюць спецслужбы і адзначае, што на бяздарнага “ціхара” толькі ўпустую пераводзяцца бюджэтныя грошы. Дарэчы, журналістка змагла яго сфатаграфаваць, хаця ён увесь час адварочваўся.
08.04.2011 Сяргея Каваленку адпусцілі з-пад арышту
Сяргея Каваленку выпісалі са шпіталю, куды ён трапіў на 11 дзень галадоўкі. Пад міліцэйскім канвоем яго даставілі назад у ІЧУ, дзе ён мусіў дабыць 12 сутак арышту. Але ў камеру ён ужо не трапіў: нехта патэлефанаваў супрацоўнікам міліцыі, каб актывіста адпусцілі “да разгляду ягоных скаргаў”.
08.04.2011 За невыкананне абавязкаў чыноўнікі будуць адказваць
Сябра партыі “Справядлівы свет” Віктар Цяпін з Баранавіч атрымаў адказ ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Анатоля Ваньковіча. Дэпутат паведаміў, што прапановы В.Цяпіна да Закона “Аб зваротах грамадзян” -- прынятыя.
08.04.2011 Унікальны помнік не ўпісваецца ў “дажынкаўскі” архітэктурны ансамбль
Намаганнямі Карпенкі ў Маладэчне быў устаноўлены ўнікальны помнік “Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі”, да якога дагэтуль у гадавіны смерці Генадзя Дзмітрыевіча жыхары ўскладаюць кветкі. Стала вядома, што мясцовыя ўлады перад “Дажынкамі” вырашылі гэты помнік прыбраць.
08.04.2011 Прадпрымальнік з Горак дамогся выканання сваіх патрабаванняў
Для таго, каб дамагчыся выканання сваіх патрабаванняў, 6 і 7 красавіка Андрэй Блажко выходзіў да цэнтральнага ўвахода будынка адміністрацыі горацкага ПМК-1 з плакатам: “Аддайце заробленае. Хачу есці”. Прадпрымальнік таксама заявіў, што абвяшчае галадоўку.
08.04.2011 Выпраўленчыя калоніі ў Магілёўскай вобласці павінны выправіцца
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці праведзены праверкі трох вытворчых прадпрыемстваў, якія адносяцца да крымінальна-выканаўчай сістэмы, выявіўшы ў іх дзейнасці цэлы шэраг самых разнастайных парушэнняў.
07.04.2011 У Брэсце паабяцалі адкрыць беларускамоўны клас
Стварэнне першага класа ў сярэдняй школе № 34 горада Брэста на беларускай мове навучання ўзяў пад асабісты кантроль кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна Аляксандр Рагачук. Ён сказаў, што асабіста прыйдзе на адкрыццё класа ўвосень.
07.04.2011 З-за візіту Лукашэнкі журналістцы забаранілі выходзіць з дому
6 красавіка да для праваабаронцы і журналісткі Тамары Шчапёткінай дадому завітаў маёр Бярозаўскага РАУС, які папярэдзіў аб тым, каб 7 красавіка яна не выходзіла з дому. На пытанне журналісткі, што будзе, калі яна не паслухаецца, Тамара Шчапёткіна пачула адказ: “Вас забяруць”.
06.04.2011 Ад пракурора патрабуюць спыніць пераслед Сяргея Каваленкі
Сяргей Каваленка прыпыніў галадоўку пратэсту, абвешчаную яшчэ 25 сакавіка. Актывіст знаходзіцца на лячэнні ў кардыялагічным аддзяленні віцебскага гарадскога шпіталя №1. Аднак пасля выпіскі са шпіталю ён мусіць вярнуцца і адбыць арышт да канца.
06.04.2011 Кацярыну Герасімчык пакаралі штрафам за графіці
6 красавіка ў Ленінскім судзе горада Гродна ўрэшце завяршыўся разгляд адміністрацыйнай справы Кацярыны Герасімчык, якая была затрымана супрацоўнікамі міліцыі яшчэ ў лютым па падазрэнні ў нанясенні графіці на пастамент помніка Леніна.
06.04.2011 Суд адмовіўся разглядаць скаргу праваабаронцы на дзеянні супрацоўнікаў КДБ
Сяргей Гоўша падаў скаргу ў сувязі з тым, што супрацоўнікі Баранавіцкага гарадскога аддзела ўпраўлення КДБ не дапусцілі на допыт, які праводзіўся з ім па так званай “справе 19 снежня”, ягонага прадстаўніка, адмовіўшы такім чынам у атрыманні юрыдычнай дапамогі.










