Навіны на тэму: дапамога

Дом гомельскага апазіцыянера зносяць, але патрабуюць перад гэтым дабудаваць сцяну

13.04.2011 Дом гомельскага апазіцыянера зносяць, але патрабуюць перад гэтым дабудаваць сцяну

З нечаканай прапановай супрацоўнікаў МНС сустрэўся гомельскі апазіцыянер Кастусь Жукоўскі: яго дом зносяць, але прапануюць перад гэтым дабудаваць супрацьпажарную сцяну. Скаргі ў мясцовыя інстанцыі не далі плёну, таму актывіст напісаў заяву ў Адміністрацыю прэзідэнта, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

Адгалоскі выбараў у Гомелі: удзельніца агітацыйнай кампаніі Някляева засталася без працы

12.04.2011 Адгалоскі выбараў у Гомелі: удзельніца агітацыйнай кампаніі Някляева засталася без працы

Падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў жыхарка Гомеля Вольга Лямцава прымала актыўны ўдзел у агітацыйных пікетах за Уладзіміра Някляева, распаўсюджвала ўлеткі, стаяла на пікетах, прымала ўдзел у назіранні. Яе дзейнасць не засталася па-за ўвагай начальства на працы.

Рагачоўскага актывіста апазіцыі апыталі ў КДБ наконт тэракту ў Менску

12.04.2011 Рагачоўскага актывіста апазіцыі апыталі ў КДБ наконт тэракту ў Менску

12 красавіка актывіст апазіцыі з Рагачова Дзяніс Дашкевіч быў тэрмінова выкліканы ў мясцовы аддзел КДБ для апытання наконт тэракту, які адбыўся 11 красавіка ў Менску.

Чарговая скарга праваабаронцы Сяргей Гоўшы - пракурору горада

12.04.2011 Чарговая скарга праваабаронцы Сяргей Гоўшы - пракурору горада

12 красавіка у Баранавічах Сяргей Гоўша накіраваў пракурору горада скаргу на дзеянні супрацоўнікаў КДБ. Адказ намесніка начальніка УКДБ па Брэсцкай вобласці на папярэднюю скаргу праваабаронцу не задаволіў.

У Шклоўскім раёне звярнулі ўвагу на дзяцей з недабранадзейных сем’яў

12.04.2011 У Шклоўскім раёне звярнулі ўвагу на дзяцей з недабранадзейных сем’яў

На пасяджэнні Шклоўскага райвыканкама яго былы старшыня, а цяпер памочнік прэзідэнта, галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці адзначыў, што ў сваёй штодзённай працы супрацоўнікі зацікаўленых раённых службаў “дапускаюць фармалізм, а часам і абыякавасць і не даходзяць да кожнага пэўнага дзіцяці, якому патрэбна дапамога і ўвага. Не на належным узроўні пастаўлена ў раёне і прафілактычная праца з гора-бацькамі”. А так быць не павінна, асабліва на Шклоўшчыне, - падкрэсліў Генадзь Лаўранкоў.

У Оршы LIFE:) блакаваў доступ да сайтаў «Беларускі партызан»і «Хартыя - 97» для ўсяго насельніцтва

11.04.2011 У Оршы LIFE:) блакаваў доступ да сайтаў «Беларускі партызан»і «Хартыя - 97» для ўсяго насельніцтва

Для карыстальнікаў LIFE:) у Оршы прыкладна з 10 гадзінаў 11 красавіка доступ да сайтаў сайтаў «Хартыя-97» і «Беларускі партызан» блакаваны. Для ўсіх - як дзяржаўных органаў, як і прыватных асоб.

Міліцыя вярнула рэчы, канфіскаваныя пры вобыску, але пакінула сабе дарагія ноўтбукі

11.04.2011 Міліцыя вярнула рэчы, канфіскаваныя пры вобыску, але пакінула сабе дарагія ноўтбукі

Цікавая акалічнасць — гомельскія міліцыянеры вярнулі старыя камп'ютары Варонежцава, а два дарагія по коштах ноўтбукі недзе прапалі, прычым адзін з іх быў новы, і ніякой інфармацыі, якая магла б зацікавіць следчых, на ім не было.

«За нашу і вашу свабоду». Полацк узгадвае старыя лозунгі

11.04.2011 «За нашу і вашу свабоду». Полацк узгадвае старыя лозунгі

Учора ўвечары на афішных тумбах і дошках аб'яў у Полацку з'явіліся ўлёткі фармату А4 з надпісамі на польскай і рускай мовах «За нашу і вашу свабоду» і фотаздымкамі Андрэя Пачобута і Андрэя Саннікава.

Палітвязень Васіль Парфянкоў этапаваны ў Аршанскую калонію № 8

11.04.2011 Палітвязень Васіль Парфянкоў этапаваны ў Аршанскую калонію № 8

9 красавіка ў выпраўленчую калонію № 8, размешчаную ў горадзе Орша, быў дастаўлены палітвязень Васіль Парфянкоў. Калонія вядомая тым, што ў яе сценах адбывалі тэрміны вядомыя ў нядаўнім мінулым палітвязні Міхаіл Марыніч і Васіль Лявонаў.

Актывістка БХК Святлана Рудкоўская страціла працу

11.04.2011 Актывістка БХК Святлана Рудкоўская страціла працу

Пасля апошняй выбарчай кампаніі праваабаронца з БХК Святлана Рудкоўская страціла працу ажно ў двух месцах. Да нядаўняга часу яна была старшынёй двух жыллёвых кааператываў.

Незалежны прафсаюз дапамог бацькам палітвязня

11.04.2011 Незалежны прафсаюз дапамог бацькам палітвязня

Бацькі Аляксандра Малчанава з часу арышту сына жылі са зламанымі ўваходнымі дзвярыма. Тады «ахоўнікі правапарадку» ўварваліся ў прыватны дом Малчанава, на вачах хворых бацькоў скруцілі Аляксандра, пакінуўшы пасля сябе выбітыя дзверы і поўны беспарадак у доме.

Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (4-10 красавіка)

11.04.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (4-10 красавіка)

Развіццё грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне адбываецца на фоне няпэўнасці ў эканамічнай стабільнасці: паступовага росту курсаў валюты і ажыятажу на валютным і харчовым рынках. Крымінальная справа аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 году працягваецца: МУС аб'явіла пра завяршэнне папярэдняга расследавання. Справы экс-кандыдатаў ў прэзідэнты М.Статкевіча і Дз.Вуса накіраваныя ў суд для разгляду. Яшчэ чатыром фігурантам справы З. Бандарэнку, П. Севярынцу, І. Халіп і С. Марцалеву абвінавачанне перакваліфікаванае на больш мяккае. Менгарсуд адмовіў у задавальненні касацыйных скаргаў асуджаных па арт.293 КК РБ (“масавыя беспарадкі”) А.Атрошчанкаву, Дз.Новіку і А.Малчанаву.

У Баранавічах пададзена заяўка на чарнобыльскі пікет

11.04.2011 У Баранавічах пададзена заяўка на чарнобыльскі пікет

Арганізатары пікету збіраюцца найперш прыцягнуць увагу грамадскасці да наступстваў будаўніцтва Астравецкай АЭС і нявырашаных у нашай краіне чарнобыльскіх праблем.

На прафесійна-тэхнічную адукацыю ў магілёўскіх калоніях грошай няма

11.04.2011 На прафесійна-тэхнічную адукацыю ў магілёўскіх калоніях грошай няма

Аддзел адукацыі магілёўскага гарвыканкама гатовы накіраваць сваіх выкладчыкаў, каб тыя давалі прафесійна-тэхнічную адукацыю асуджаным і тыя падчас свайго зняволення атрымлівалі новую спецыяльнасць і па выхадзе з турмы мелі магчымасць уладкавацца на працу.

Падчас візіту Лукашэнкі за салігоскімі апазіцыянерамі наладзілі сачэнне

11.04.2011 Падчас візіту Лукашэнкі за салігоскімі апазіцыянерамі наладзілі сачэнне

Да неверагоднага ажыятажу, які ахапіў у апошнія дні салігорскія крамы з нагоды магчымага падвышэння коштаў на цукар і алей, дадалася мітусня звязаная з прыездам, а дакладней прылётам, 9 красавіка ў сталіцу шахцёраў Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства