Навіны на тэму: дапамога

“Чарнобыль-Фукусіма-Астравец: ці нам гэта трэба?”

20.04.2011 “Чарнобыль-Фукусіма-Астравец: ці нам гэта трэба?”

Грамадска-палітычныя актывісты з Варнянаў на чале з Мікалаем Уласевічам падалі заяўку ў Астравецкі райвыканкам на правядзенне інфармацыйнага пікету, прысвечанага дваццаць пятым угодкам чарнобыльскай трагедыі. Мерапрыемства заяўлена пад лозунгам “Чарнобыль-Фукусіма-Астравец: ці нам гэта трэба?”. Адказ ад уладаў пакуль не атрыманы.

У Магілёве з дэмактывістамі спрабуюць сустрэцца міліцыянты і невядомыя ў гальштуках

20.04.2011 У Магілёве з дэмактывістамі спрабуюць сустрэцца міліцыянты і невядомыя ў гальштуках

19 красавіка невядомы чалавек, які назваўся супрацоўнікам міліцыі, спрабаваў сустрэцца з грамадскім актывістам Паўлам Варашылавым. А з Алесем Паплыкам спрабавалі сустрэцца невядомыя асобы ў строях з гальштукамі. Дэмакратычны актывіст лічыць, што зноўку патрапіў у поле зроку спецслужбаў у сувязі са сваёй грамадска-палітычнай актыўнасцю.

Суд Слуцкага раёна: «Палітычных зняволеных у краіне няма»

19.04.2011 Суд Слуцкага раёна: «Палітычных зняволеных у краіне няма»

Суд Слуцкага раёна не задаволіў скаргу праваабаронцы Віталя Амяльковіча. Случчанін заявіў грамадзянскі іск у сувязі з рашэннем Слуцкага выканкаму аб забароне правядзення пікету на гарадскім стадыёне. Мэтай мерапрыемства была падтрымка палітычных зняволеных у Беларусі.

Бабруйскага актывіста выклікаюць у КДБ без позвы

19.04.2011 Бабруйскага актывіста выклікаюць у КДБ без позвы

Максім Рыжкевіч, бабруйскі каардынатар МХД, паведаміў праваабаронцам, што на працягу апошніх некалькіх дзён яго спрабуюць выклікаць на размову ў КДБ. Максім пацікавіўся ў аднаго з таямнічых візаві, аб чым размова, але той ухіліўся ад адказу, паведаміў толькі, што да яго ёсць шмат пытанняў.

Дырэктар Цэнтра радыяцыйнай медыцыны адмяніў сустрэчу з ліквідатарамі-чарнобыльцамі

19.04.2011 Дырэктар Цэнтра радыяцыйнай медыцыны адмяніў сустрэчу з ліквідатарамі-чарнобыльцамі

Улады Гомельскай вобласці супрацьстаяць публічным абмеркаванням вострых праблем чарнобыльскіх ліквідатараў. Такія высновы робіць ліквідатар-чарнобылец, інвалід другой групы Васіль Сіліверст з Калінкавічаў, які ўжо на працягу двух месяцаў натыкаецца на адмовы і забароны правядзення сходу ліквідатараў.

Забарона пікетаў абскарджваецца ў судзе

19.04.2011 Забарона пікетаў абскарджваецца ў судзе

Актывісты дэмруху мелі намер з 25 па 27 сакавіка правесці тры пікеты. Мэтамі гэтых пікетаў было патрабаванне вызвалення экс-кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі Міколы Статкевіча і Андрэя Саннікава, а таксама спынення крымінальнага пераследу ўсіх экс-кандыдатаў у прэзідэнты і актывістаў.

Дэмакратычныя сілы Магілёўшчыны рыхтуюцца адзначыць гадавіну Чарнобыля

19.04.2011 Дэмакратычныя сілы Магілёўшчыны рыхтуюцца адзначыць гадавіну Чарнобыля

Напярэдадні чарговай гадавіны Чарнобыльскай трагедыі актывісты дэмакратычных сіл Магілёўшчыны зробяць выезд у радыяцыйна забруджаныя раёны нашай вобласці. Яны плануюць прывесці ў парадак тэрыторыю каля памятных знакаў на месцы адселеных вёсак, ускласці кветкі.

Заяўку на пікет падалі без надзеі на дазвол

18.04.2011 Заяўку на пікет падалі без надзеі на дазвол

Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Мікалай Пахабаў падаў заяву ў мясцовы райвыканкам на правядзенне 1 мая пікету.

Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (11-17 красавіка)

18.04.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (11-17 красавіка)

Мінулы тыдзень быў азмрочаны страшнай трагедыяй, якая адсунула ўсё астатнія падзеі на другі план: 11 красавіка на самай шматлюднай станцыі метро “Кастрычніцкая” ў цэнтры сталіцы ў гадзіну “пік” адбыўся моцны выбух самаробнай бомбы, начыненай паражаючымі элементамі. У выніку 13 чалавек загінулі, каля 200 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. 13 красавіка ў Беларусі быў абвешчаны траур. За выказванні з нагоды выбуху ў метро Генпракуратура папярэдзіла А.Мілінкевіча, А.Старыкевіча і В. Костку, а Мінінфармацыі вынесла папярэджанні «Нашай Ніве» і «Народнай волі». Папярэджанне артымала і яшчэ адно незалежнае выданне “УзГорак”. У суд накіраваны справы яшчэ некалькіх фігурантаў крымінальнай справы па падзях 19 снежня. Працягваецца збор подпісаў пад пад хадайніцтвам аб змене меры стрымання зняволенаму журналісту А. Пачобуту.

У Віцебску неадназначна ставяцца да сцвярджэнняў аб раскрыцці віцебскіх выбухаў

18.04.2011 У Віцебску неадназначна ставяцца да сцвярджэнняў аб раскрыцці віцебскіх выбухаў

Аперацыя мінскіх “сілавікаў”, якія літаральна за суткі знайшлі і затрымалі вінаватых у арганізацыі тэракту ў метро 11 красавіка, многім жыхарам Віцебску падаецца неадназначнай. Тым болей, што абодва затрыманыя – землякі, ды яшчэ адразу ўзялі на сябе адказнасьць за віцебскія выбухі 2005 году.

У Баранавічах чарнобыльскі пікет не дазволены

18.04.2011 У Баранавічах чарнобыльскі пікет не дазволены

Грамадскія актывісты планавалі не толькі інфармаваць насельніцтва горада аб трагедыі на АЭС у Фукусіме, а найперш прыцягнуць увагу грамадскасці да наступстваў будаўніцтва Астравецкай АЭС і нявырашаных у нашай краіне чарнобыльскіх праблем.

Маладэчанцы адпрацоўваюць “пераддажынкаўскія” суботнікі

16.04.2011 Маладэчанцы адпрацоўваюць “пераддажынкаўскія” суботнікі

Жыхарам Маладэчна сёлета асабліва “пашанцавала”: акрамя агульнарэспубліканскіх, яны мусяць адпрацоўваць шматлікія мясцовыя “пераддажынкаўскія” суботнікі. На прадпрыемствах абвесцілі, што да верасня штомесяц у горадзе будзе арганізоўвацца па 1-2 суботнікі.

Баранавіцкія ўкраінцы збіраюцца пікетаваць

16.04.2011 Баранавіцкія ўкраінцы збіраюцца пікетаваць

Мікалай Чарнавус плануе праводзіць пікет на працягу 3-х дзён: з 27 па 29 мая, падчас агульнагарадскога свята “Баранавіцкая вясна”, каб праінфармаваць грамадзян горада аб сітуацыі вакол рэгістрацыі арганізацыі баранавіцкіх этнічных украінцаў.

Максім Чарняк – сведка ці падазраваны?

15.04.2011 Максім Чарняк – сведка ці падазраваны?

Сёння, 15 красавіка, бабруйчаніна Максіма Чарняка зноў выклікалі на размову ў РАУС. У позве, якую непаўнагадоваму хлопцу выдалі ўжо ў аддзяленні, было пазначана, што ён выкліканы ў якасці сведкі. Але ў працэсе “размовы” Максіма паставілі на фотаўлік і перапісалі асаблівыя прыкметы.

Чарговы суд за адмову ад дактыласкапіі

15.04.2011 Чарговы суд за адмову ад дактыласкапіі

Жыхар вёскі Мельнікі Маларыцкага раёна Рыгор Лук’янчук, які адмовіўся ад дактыласкапіі, на разгляд справы з’явіцца не змог, бо не атрымаў позвы з суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства